Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хто ж былі раскулачнікі

Згодна з кнігай “Памяць”, у 30-40-я гады ў Слуцкім раёне і горадзе было рэпрэсавана паўтары тысячы чалавек. Але,   мяркуецца, што гэтыя лічбы не поўныя.

 

Хто ж былі раскулачнікі


СВЕДКА ЧАСУ. Так выглядаў адзін з агітацыйных плакатаў перыяду калектывізацыі. Ілюстрацыя з сайта russianposter.ru

 

Аб гэтым сведчыць тое, што сёння людзі, якія мелі дачыненне да выдання гэтай кнігі, збіраюць дадатковыя звесткі пра забытых рэпрэсаваных. Да выдання рыхтуецца новая рэдакцыя першага тома “Памяці”.


Так званыя кулакі

Большасць рэпрэсаваных сялян складалі так званыя кулакі, якіх з сем’ямі вывозілі за Котлас ці ў Сібір на пасяленне. Мала хто з іх пасля смерці Сталіна змог вярнуцца ў родныя вёскі. А той, хто і жадаў, павінен быў перад ад’ездам з месца высылкі даваць падпіску органам аб неразгалошванні таго, што было перажыта ў тайзе ці тундры.
У іх ліку была ўраджэнка вёскі Боркі Ганна Сцяпанаўна Малевіч, 1906 года нараджэння. Яе разам з мужам Пятром Іосіфавічам у 1931 годзе раскулачылі толькі за тое, што муж быў сынам кулака, якога ўжо паспелі выслаць.
Пятра Іосіфавіча ў вайну прызвалі ў дзеючую армію, і ён загінуў у Сталінгра-дзе ў 1942 годзе. А Ганна Сцяпанаўна восенню 1944 года, пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў, вярнулася ў родную вёску. Прытулак дала замужняя дачка, якую, пяцігадовую, яна ў дзень высылкі пакінула на выхаванне ў сваяка.


Сумны сповед

У пачатку 80-х гадоў я, працуючы ў раённай газеце, меў сустрэчу з Ганнай Сцяпанаўнай. Яна ўспомніла ўсё, што бачыла вясной 1931 года.
Нядаўна сповед жанчыны дапоўніў 89-гадовы      ўраджэнец вёскі, гара-джанін Міхаіл Аляксандравіч Малевіч.
Хто ж былі тыя людзі, якія наведалі вёску для раскулачвання? Па ўспамінах людзей, гэта быў сельскі савет, што месціўся ў вёсцы Мялешкі. Па яго заяўцы з калгаса “1 Мая”, створанага яшчэ ў 1925 годзе, на шасці ці васьмі падводах у вёску завітала чалавек мо дваццаць мужчын і жанчын. З імі быў супрацоўнік НКВД.
Трапіўшым пад высяленне сем’ям дазвалялася ўзяць з сабою ў дарогу па торбе сухароў, пару кавалкаў сала, сёе-тое з бялізны і цёплага адзення для дарослых і дзяцей, пару даматканых пасцілак, ватную коўдру. Забаранялася браць іконы, сякеры, малаткі. Можна было прыхапіць па пары чыгункоў. На сям’ю выдзялялі адну павозку, каб даехаць да чыгуначнага вакзала ў Слуцку, дзе іх чакалі вагоны-цялятнікі.
Дваровыя сабакі, нібы чуючы няладнае з іх гаспадарамі, амаль да самага горада беглі ўслед...


Прагныя актывісты

Як толькі павозкі з “кулакамі” ад’ехалі метраў за трыста ад вёскі, прыезжыя калгаснікі кінуліся ў хаты і хлявы – забіраць усё, што трапіла пад руку: кублы з салам, мяхі з зернем, выкочваць дзежкі з мукой жытняй, мэблю, посуд, нават качэргі і вілы.
Лавілі ў дварах гусей, курэй, трусоў, парасят, авечак,  падчас біліся паміж сабою з-за нарабаванага. Страх апанаваў вёску, дзе здаўна жылі працавітыя, не бедныя хлебаробы.
А дзён праз дзесяць у вёску зноў завіталі ўжо знаёмыя раскулачнікі (мужчыны) — разбіраць хаты кулакоў і вывозіць бярвенне для запатрэбаў свайго калгаса.
А вось хату Пятра Іосіфавіча і Ганны Сцяпанаўны Малевіч раскулачнікі не кранулі. Магчыма таму, што тыя не падыходзілі для занясення ў кулакі, але на высылку з цесцем і цешчай усё ж іх адправілі, забраўшы з іх хаты ўсё, што мела каштоўнасць.
…Пражыла Ганна Сцяпанаўна ў дачкі да 76-гадовага ўзросту і памерла ў 1982 годзе.
Памятаю, яе ў вёсцы паважалі і любілі за неразгубленыя ў тайзе, у няволі дабрыню, павагу да людзей, твар яе свяціўся гэткім духоўным набыткам жанчыны набажнай.


Прыклад Капыльшчыны

У 1935 годзе летам на высылку за Котлас трапілі яшчэ дзве сям’і (ужо калгаснікаў) — Іосіфа Жаўрыда і Костуся Кунцэвіча — па абвінавачванню ў “неблаганадзейнасці”. Іх хаты таксама разабралі і вывезлі.
На цэнтральнай сядзібе сельгаскааператыва “Агра-Мялешкі” стаіць помнік 154 вяскоўцам, што загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны – усім паіменна.
Добра было б, каб паблізу ўсталявалі мемарыяльную дошку-стэлу з пералікам усіх рэпрэсаваных у 30-40-я гады землякоў, а іх набярэцца не адзін дзясятак, не лічачы памерлых у няволі малых дзяцей. Падобныя мемарыяльныя дошкі некалькі гадоў таму былі ўсталяваны ў дзвюх вялікіх вёсках на Капыльшчыне.

Міхаіл Тычына

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...