Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Баявы певень

Сумна было абодвум старым жыць у вёсцы. Дзеці раз`ехаліся яшчэ ў маладосці, рэдка прыязджалі, часцей улетку, калі асабліва працы на агародзе ўжо не было. Ды і старыя пакуль спраўляліся самі. Яны аддалі адзін аднаму і цяпло, і ласку, а зараз дажывалі свой век і стараліся не паддавацца сумоце.

Дзед Аляксей быў статным і з выгляду малажавым чалавекам, любіў пажартаваць, любіў жыццё і ўсіх, хто яго акружаў. А баба Люба была спакойная цiхая жанчына. Асалоду жыцця яна знаходзіла на сваім агародзе, дзе цяжка было знайсці хоць намёк на пустазелле.
Вакол хаты ў бабы Любы заўсёды быў разбіты кветнік, які яна з любоўю даглядала і песціла, збірала насенне, каб на наступны год зноў засеяць лапец зямлі вакол хаты. І гэтак доўжылася з гадоў яе маладосці. Дзед да гэтага занятку адносіўся абыякава і часцяком мог незнарок і патаптацца па бабінай асалодзе, і тут падымаўся такі вэрхал, что дзед ледзь не подбегам стараўся знікнуць куды далей ад бабскага ляманту.

Баявы певень

Малюнак: Вера Шут

Дзед жа ўсю сваю прыхільнасць ад­даваў не рас­лінам, а жывой істоце – пеўню, якога звалі Пеця. Гэты правадыр курынага племя быў даволі храбрым і баявым. Пяць яго курак нічога з ім не баяліся і смела пераляталі праз шчыкетнік у суседскі агарод. І, не дай Бог, хто паспрабуе выгнаць яго адтуль – ён адразу ўзлятаў, ляпатаў крыламі і пачынаў дзяўбацца, так што чужому да яго лепш не падыходзіць.

Пасля такога ляманту дзед падыходзіў да Пеці, гладзіў яго і ў паўголаса падхвальваў. Нездарма певень любіў дзеда і толькі яго слухаўся, а бабу Любу дэманстратыўна не заўважаў. Калі ж улетку прыязджалі ўнукі, то і да іх Пеця праяўляў сваю птушыную агрэсіўнасць. «Да ветру» яны маглі схадзіць толькі тады, калі дзед трымаў пеўня на руках.

З усяго гэтага дзед Аляксей толькі пасміхаўся: як жа, яго любімы певень толькі яго і слухаўся, толькі яго і любіў. А ўнукі толькі дзядулю просяць, а не бабулю, патрымаць пеўня, каб свабодна прайсціся па двары. Дзед з гонарам зачыняў брамку ля хлява, і толькі пасля гэтага ўсе з ўдзячнасцю да дзеда маглі спакойна выходзіць на двор.

Акрамя птушкі ў гаспадарцы быў яшчэ і парсюк, які аднойчы захварэў. Дзед выклікаў ветэрынара, а, калі той прыйшоў, ён забыў праз перажыванне за захварэўшага парсюка пра Пецю. Ветэрынар з сумкай у руках накіраваўся да хляўчука, як тут ззаду на яго заляцеў певень і пачаў дзяўбаць у галаву. Але лекар не разгубіўся, схапіў птушку за ногі і з размаху шпурнуў таго на высачэзную яблыню.

Парсюку зрабілі ўкол, і, як прынята ў такіх выпадках у вёсцы, гэтую справу крышку замачылі. І хоць дзед горкай асабліва не захапляўся, пра Пецю ён успомніў праз некалькі гадзін. Той увесь гэты час сядзеў высока на галіне і як бы апруцянеў. На кліч дзеда не адзываўся, прыйшлося браць драбіны і лезці на яблыню, хоць для старога чалавека гэтая задача даволі складаная. Тым не менш дзед з цяжкасцю дакарабкаўся да свайго любімчыка, пяшчотна пагладзіў яго і асцярожна зняў з дрэва. Яшчэ цяжэй было спускацца долу, бо адна рука была занятая лепшым сябрам, якому стары мармытаў нешта супакойваючае.

Ступіўшы трывала на зямлю, цяжка дыхаючы і трымаючыся болей за Пецю, чым за драбіны, дзед успомніў, што з маленства баяўся вышыні, і сам сабе здзівіўся сваёй смеласці. Ад перажытага дрыжэлі ногі, але яны данеслі пеўня да куратніка.

На наступны дзень дзед Аляксей адчуваў сябе кепска і ў куратнік пайшла баба Люба, дзе знайшла Пецю нежывым. Храбры певень спалохаўся вышыні. Дзед доўга яшчэ пакутаваў за смерць свайго любімага пярнатага. Другога не завёў.

Людмiла Аляксеева, Сярагi, Слуцкі раён


Прысвячаецца памяцi Аляксея Андрэевiча Новiка.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...