Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Язэп Мамонька – палітык са Случчыны

У аўторак, 28 студзеня, адбыліся 125-ыя ўгодкі з дня нараджэння Язэпа Мамонькі – беларускага палітычнага дзеяча і публіцыста. Ён адін з арганізатараў і дэлегатаў Першага Усебеларускага з`езда, ад якога вядзе свае вытокі Рада БНР.

Язэп Мамонька – палітык са Случчыны

ПАЛІТЫК. Ураджэнец Случ­чыны Язэп Мамонька быў адным з арганізатараў і дэлегатаў Першага Усебеларускага з`езда. Фота з сайта Wikipedia.org

Нарадзіўся Язэп (Іосіф) Аляксеевіч на Случчыне, у вёсцы Залессе, у 1889 го­дзе. У 1907—1917 гг. ён член партыі эсэраў. Прозвішча Мамонькі ўвекавечыў не толькі сам Язэп сваімі дзеяннямі, але і Янка Купала, які ўклаў яго ў вусны аднаго з герояў “Тутэйшых”: “Беларусь, мая старонка, Куток цемнаты. Жыве Шыла, Грыб, Мамонька – Будзеш жыць і ты”...


Талент вырывацца з-за кратаў

Пра палітычную дзейнасць Язэпа Мамонькі красамоўна распавядаюць арышты. Упершыню ён апынуўся за кратамі яшчэ ў царскіх турмах, адкуль яго мабілізавалі на Першую сусветную вайну.
Неўзабаве яго арыш-тавалі бальшавікі як аднаго з арганізатараў Першага Усебеларускага з`езда. Ён уцёк з-пад варты, стаў сябрам прэзідыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і зноў арыштаваны ўжо палякамі.
Пасля таго, як апынуўся на волі, у 1921 годзе ў Мінску, куды ён паехаў для каардынацыі вызвольнага змагання ў Заходняй Беларусі, Язэпа Мамоньку зноў арыштавалі Саветы і перавезлі ў Маскву, адкуль ён вырваўся і паехаў на пасяджэнне Першай Усебеларускай палітычнай канферэнцыі ў Празе.
На Другой Берлінскай канферэнцыі ў 1925 годзе Язэп Мамонька рашуча выступіў супраць роспуску ўрада БНР і ў знак пратэсту ляпнуў дзвярыма.


Фатальная цяга да радзімы

Язэпа, як і шматлікіх яго паплечнікаў, згубіла цяга да радзімы. Вяртанне ў Беларусь закрыла яго ў такія краты, з якіх ён не змог выбрацца ўжо ніколі.
У верасні 1928 года Мамонька атрымаў візу для прыезду ў СССР, дзе адразу (11 верасня) быў арыштаваны ДПУ БССР і адпраўлены ў Маскву. У снежні 1929 года пастановай Калегіі АДПУ СССР ён прыгавораны да 10 гадоў лагераў.
Амаль праз год пасля арышту, у верасні 1937 года, пастановай “тройкі” НКУС Комі АССР Язэп Мамонька прыгавораны да расстрэлу.

Язэп Мамонька – палітык са Случчыны

У ПЕРШЫХ РАДАХ. Язэп Мамонька (на фота першы злева ў першым радзе) на пасяджэнні Вялікай Беларускай Рады, дзякуючы якой паскорыўся рост свядомасці беларускага народа, актывізаваўся беларускі нацыянальны рух. Фота з сайта Wikipedia.org


Першы Усебеларускі

Як ужо было напісана вышэй, Язэп Мамонька быў адным з арганізатараў Першага Усебеларускага з`езда. На ім прысутнічала 1872 дэлегаты, з якіх 1167 — з правам рашаючага голасу.
З`езд абвясціў права беларускага народа на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўрада. Таксама на ім упершыню прагучаў лозунг БНР.
На ім былі прадстаўлены практычна ўсе слаі беларускага насельніцтва: беспартыйныя ад усіх беларускіх губерняў; фракцыі сацыялістычных партый: эсэраў правых і левых, сацыял-дэмакратаў бальшавікоў, меншавікоў і інтэрнацыялістаў, беларускай сацыялістычнай грамады і іншых беларускіх палітычных партый, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.
Усебеларускі з`езд абраў свой выканаўчы камітэт, які абвясціў сябе законнай, абранай народам уладай і прывёў да стварэння 25 сакавіка 1918 года незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.


Даведка “ІК”

Язэп Мамонька стварыў у Рызе ў маі 1917 года першае беларускае вайсковае аб`яднанне. Дэлегат ад 12-й арміі ІІІ з`езда БСГ (кастрычнік 1917), на якім абраны ў ЦК. Адзін з арганізатараў і дэлегатаў Першага Усебеларускага з`езда (1917). Член Вялікай Беларускай Рады і Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Рады. Арыштоўваўся савецкімі ўладамі ў снежні 1917 года і ў 1918-ым.

У 1918—1924 гг. ён член Беларускай пар­тыі сацыялістаў-рэвалюцыяне­раў, уваходзіў у яе кіраў-ніцтва, з 1921 года – член бюро ЦК. Са снежня 1919 года ён член прэзідыума Рады БНР. У красавіку 1921 года Язэп Мамонька высланы ў Казань, адкуль уцёк у Коўна. У канцы 1922 года выехаў у Чэхаславакію. Скончыў тры курсы камерцыйнага інстытута ў Празе. У 1928 годзе жыў у Рызе.

Расстраляны на станцыі Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэла-Фінскай АССР (цяпер Архангельская вобласць, Расія). Рэабілітаваны пракуратурай Комі АССР 12 красавіка 1989 года, Генеральнай пракуратурай Расіі – 25 сакавіка 1993 года.

Вольга Шуманская

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№5 от 30 января).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...