Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Паляванне на лася

Восень выдалася цёплай і працяглай. Узяўшы свой фотаапарат з паўмятровым аб’ектывам, кожны сонечны дзень я ішоў у лес на ціхае паляванне.
Месцамі на ўскрайку лесу асіннік стаяў яшчэ ў золаце. Мне хацелася зрабіць на цёмным фоне фотакадр, у якім сонечны прамень адбіваўся ад пазалоты лісточкаў. Я ўяўляў наяву свой будучы кадр, толькі не знаходзіў у такім стане света і цені.
Ціха ішоў уздоўж узлеску, спадзяючыся на сваё шчасце, як раптам недзе ў накірунку маёй хадзьбы  раздаўся трубны голас лася. Я стаіўся, чакаў, што лось падасць голас яшчэ. Сапраўды, голас паўтарыўся, а за ім раздаўся другі з глыбіні лесу.

Праз кароткі час голас зноў раздаўся з таго ж месца, у адказ голас з лесу набліжаўся да першага. Я здагадаўся, што першы голас належыў паляўнічаму, які заманьваў да сябе самца лася. Так паўтараліся галасы. Я ціха прабіраўся насустрач месцу, з якога чуўся першы голас, але не дайшоў, як прагучалi два стрэлы. Лася падганяў кліч  прыроды падарыць новае жыццё, але гэта быў падман, і ён трапіў пад смерць.

Восенню 1956 года на таёжным сумежжы Валагодскай і Архангельскай абласцей было некалькі дзён сонечных і цёплых. Зранку над тайгою слаўся туман, скрозь яго прабіваліся праменні сонца, і, калі траплялі на лісце асін, апошнія танца­валі, апранутыя  ў пазалоту.

Поезд ­­­шторанку ­­­­­­­­­­­­­ў ­­­­­­­­­­­не­­­­­­каль­кіх ­вагонах прыво­зіў ­у тайгу арыштантаў Каргапольлага – 233, якія дзівіліся праз вокны вагонаў на прыгажосць сонечных промняў, пакуль стралкі займалі свае вышкі.

У адзін з такіх дзён стралок час ад часу з вышкі пасылаў у бок бязмежнай тайгі такія трубныя гукі. Ці  гэта былі спецыяльныя сігналы паміж стралкамі, ці стралок забаўляўся, каб неяк змарнаваць час, – не ведалі.

Калі ў работу пайшлі пілы і сякеры, раптам раздаўся стрэл. Няўжо нехта з арыштантаў не вытрымаў і кінуўся на ўцёкі, няўжо сонечныя зайчыкі зманілі яго на волю? Усіх цікавіла: «У каго стралялі?» Але адказу не было.

Сярод каравульных чуў­ся перапалох, брахалі сабакі на ахоўнай паласе. Хутка падышоў брыгадзір і расказаў, што страляў у лася вартавы з вышкі.

Ранены лось пера­прыг­нуў праз плот ахоўнай зоны, трошкі не дабег да месца, дзе ў катле варылі сечку на абед арыштантам, і паваліўся. Там яго ўжо разбіралi. Калі ахова не адбярэ застрэленага лася, то будзе смачны абед. «Трэба разабраць на часткі і разнесці, схаваць», – хтосьці даў параду.

Калі падышлі да лася, то ўбачылі, што чацвёра чалавек трымалі яго нагамі ўгору, а двое шпарка здымалі скуру. Жывёла ляжала на сваёй распятай скуры быццам на дыване. Пад катлом  з вадой распальвалі касцёр.

Калі да катла падышоў начальнік канвою ў суправаджэнні двух салдат, на скуры ляжала аддзеленая галава лася з разлапістымі рагамі і трыбуха, а ў катле варыўся рассечаны сцягняк. Гэта ўсё, што ўбачыў начальнік. На яго загад прынесці і аддаць мяса ніхто не адзываўся.

У гэты дзень  абед быў панскі, з ласіным мясам. І ячменная сечка значна смачнейшай. Спа­дзя­ванні арыштантаў, што і заўтра будзе таксама, не споўніліся. Скончыўся рабочы дзень. Усіх пагрузілі ў вагоны, каб адвезці ў зону, а на дзялянку зайшлі праваднікі з сабакамі і знайшлі астатняе мяса лася.

Уладзімір Дамель

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№47 от 21 ноября).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...