У матэрыялах яго крымінальнай справы стаіць выснова: «Невыправімы»
У сераду, 27 лістапада, святкаваліся 93 угодкі Слуцкага збройнага чыну – падзеі, якая ўвайшла ў гісторыю як абарона жыхарамі Случчыны сваёй незалежнасці. Адным з удзельнікаў Слуцкага паўстання быў настаўнік Георгій (Юрка) Лістапад. Яго дзейнасць нарадзіла імя намінальнае – «лістападаўшчына», якім пужалі аж да 50-х гадоў.
Страшнае слова «лістападаўшчына»
Аб гэтым сведчаць матэрыялы справы, заведзенай на Лістапада, а дакладней даноса агента Вішнярэўскага: «Контрреволюционная группа, созданная Листопадом, стала нарицательной в БССР и вошла в историю как «листопадовщина».
«Лістападаўшчына» – гэта калі трое ці больш чалавек збіраюцца ды пачынаюць размаўляць па-беларуску, а калі яшчэ адзін з іх спецыяліст па гісторыі ці філалогіі, дык усё, справа гатова – «контррэвалюцыйная арганізацыя».
З’ядналі вакол нацыянальнай культуры
Ідэя Слуцкага паўстання ўвасобілася ў рэальнасць дзякуючы неаднагадовай падрыхтоўцы насельніцтва Случчыны – паўстанне ні ў якім разе нельга разумець як з’яву стыхійную. Такую выснову можна зрабіць, прачытаўшы артыкул Лістапада «Узбіліся на свой шлях», надрукаваны ўпершыню ў выданні «Наша Думка» за 1921 год, у якім аўтар маляўніча і жыва расказвае пра паўстанне і падзеі, якія сталі яго прадвеснікамі.
Чырвонай ніткай праз увесь тэкст праходзіць думка аб тым, як дзейнасць на ніве адраджэння нацыянальнай культуры згуртавала насельніцтва Случчыны і абудзіла жаданне народа адстойваць сваё права на лепшае жыццё. Вядома, удзельнікамі паўстання былі дабравольцы.
Росквіт «Папараць-кветкі»
Артыкул пачынаецца з факта адкрыцця на Случчыне беларускай гімназіі. Яе вучні ў 1917 годзе арганізавалі культурна-асветніцкі гурток «Папараць-кветка», які ўжо праз два гады згуртаваў вакол сябе большасць мясцовай інтэлігенцыі, а яго філіі распаўзліся па шматлікіх вёсках Случчыны. Дзякуючы дзейнасці гуртка ўсё часцей гучала беларуская мова ў горадзе ды мястэчках, з большым гонарам сяляне казалі, што яны беларусы. Неўзабаве на базе гэтага гуртка быў заснаваны Беларускі нацыянальны камітэт, які абраў Раду Случчыны Беларускай Народнай Рэспублікі, куды ўвайшоў герой гэтага артыкула. Рада і сфарміравала Першы Слуцкі ды Другі Грозаўскі палкі – асноўную сілу збройнага чыну.

Георгій Лістапад у пачатку 20-х гадоў стварыў на Случчыне восем беларускамоўных школ. Фота з сайта Wikipedia.org
Справы грымелі на ўсю краіну
Георгій Лістапад прымаў актыўны ўдзел у Слуцкім паўстанні: займаўся пастаўкамі харчавання для стральцоў, у мэтах арганізацыі медыцынскай і фінансавай дапамогі ад Вярхоўнай Беларускай Рады выязджаў у Варшаву, адкуль прывёз 25 тысяч польскіх марак.
І калі ў часы паўстання яму ўдалося пазбегнуць гневу ўлад, то пасля ён адчуў на сабе іх поўнасцю. Кожная з трох спраў, па якіх ён быў арыштаваны ў 20–30 гады, грымела на ўсю Беларусь («Справа Лістапада» (1925 г.), «Справа Саюза вызвалення Беларусі» (1930 г.), «Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра» (1933 г.)). Этапаваны ў Байкала-Амурскі канцлагер АДПУ Далёкаўсходняга краю ў месца з іранічнай назвай «Свабодны», ён застаецца непакорлівым.
У 1935-ым на яго заведзена крымінальная справа, а праз тры гады за «антысавецкую агітацыю сярод зняволеных» ён прыгавораны «тройкай» НКУС да расстрэлу.
Вучоны-гісторык Ніна Стужынская выказалася аб ім так: «Георгия Листопада и его соратников можно образно отнести к поколению последних непуганых людей Беларуси. Тех, которые, вдохнув в феврале 1917-го воздуха свободы, так и не сумели его выдохнуть. Они ещё могли удивляться: почему мы живём так, а не иначе?.. А те, которые появлялись после них, были, к прискорбию нашему, уже другими – с навсегда внедрённым в мозги геном ушибленности режимом…»
Вольга Шуманская
Даведка «ІК»
Георгій Іванавіч (Юрка) Лістапад нарадзіўся 7 красавіка 1897 года ў вёсцы Варкавічы на Случчыне ў сям’і сялян. У 1914 годзе скончыў выкладчыцкую семінарыю ў Паневежы (зараз літоўскі горад Паневежыс), працаваў у школе на радзіме, затым у Слуцку. З дапамогаю Андрэя Бараноўскага ды іншых актывістаў нацыянальнага руху стварыў восем беларускіх школ. Блізка сышоўся з Якубам Коласам, з якім выкладаў на Слуцкіх агульнаадукацыйных курсах. Пасля паразы паўстання эміграваў у Вільню, дзе ўвайшоў у арганізацыю «Нацыянальная сувязь», супрацоўнічаў з газетамі «Еднасць», «Беларускiя Ведамасцi», «Наша думка». Выступаў супраць канфіскацыі касцёльнай маёмасці. У матэрыялах яго справы стаяла выснова: «Невыправімы».
Па прысудах 1934 і 1938 гадоў рэабілітаваны 18 красавіка 1956 года. Групавая справа Ю. Лістапада і іншых (№ 10182-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) спынена 16 жніўня 1956 года пастановай КДБ БССР. Быў жанаты, меў дзіця.

Партрэт Лістапада захоўваецца ў музеі Анатоля Белага ў Старых Дарогах.
Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№48 от 28 ноября).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Аэродром моего детства
Подробнее Между Слуцком и Старыми Дорогами, примерно там, где сегодня проходит граница одноимённых районов, в тридцатых годах прошлого века военные построили аэродром...
Интересная Беларусь
Илон Маск и SpaceX помогут Тому Крузу снять боевик в настоящем космосе
Подробнее Проект уникален тем, что до этого, все космические сцены в художественных фильмах были сняты с помощью спецэффектов. Актер планирует сниматься на орбите самостоятельно.

