Аўтар знакамітай песні «Купалінка» родам з-пад Слуцка
Мала хто ведае, што ў музыкі знакамітай песні, якая пачынаецца са слоў «Купалінка-Купалінка, цёмная ночка», ёсць аўтар — выхадзец Случчыны, кампазітар, дырыжор, культурна-грамадскі дзеяч Уладзімір Тэраўскі (у некаторых крыніцах — Тэрраўскі).10 лістапада адбыліся 75 угодкі з дня гібелі гэтага вялікага беларуса і нашага земляка ў засценках НКУС.
Гісторыя знакамітай песні
Упершыню «Купалінка» прагучала ў 1921 годзе як фрагмент музычнага суправаджэння спектакля «На Купалле» Міхася Чарота ў Першам тэатры беларуская драмы (зараз Купалаўскі тэатр). Гэты спектакль меў вялікі поспех, у 20-я гады вытрымаўшы больш за 400 паказаў.
Дарэчы, Тэраўскі быў таксама аўтарам музыкі да вялікай колькасці іншых спектакляў, у тым ліку і «Кастусь Каліноўскі» Еўсцігнея Міровіча.
Шчыльнымі радамі
Аднак «Купалінка» не адзіны твор, які можна назваць візітнай карткай Тэраўскага. Ён стаў адным із аўтараў гімна «Ваяцкі марш», больш вядомага як «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», або «Марш Слуцкай брыгады», песні, якая неўзабаве стала гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі.
Напісаў ён музыку і да песні «Адвеку мы спалі» на словы Аляксандра Мікальчука. Гэтую песню за патрыятычны і рэвалюцыйны пафас празвалі «Беларускай марсельезай». Абедзве яны гучалі падчас абароны ад савецкіх войскаў тэрыторыі Случчыны 1-й Слуцкай стралковай брыгадай войскаў БНР увосень 1920 года. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю Беларусі як Слуцкае паўстанне, ці Слуцкі збройны чын.
Дзейнасць Уладзіміра Тэраўскага не абмяжоўвалася напісаннем музыкі. Ён стварыў адзін з першых беларускіх харавых калектываў — Менскі беларускі хор, асноўную частку рэпертуару якога складалі беларускія народныя песні.
Узначальваючы музычную частку Першага Беларускага Таварыства драмы і камедыі, Тэраўскі быў ля вытокаў стварэння нацыянальнай оперы i нацыянальнай музычнай школы. Пісаў песні і рамансы на словы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Міхася Чарота і Змітрака Бядулі. Апошні ў сваім артыкуле «Штрыхi аб беларускай культуры» адзначаў, што хорам Тэраўскага магла б ганарыцца любая нацыя, больш культурная за нашу.

Усё жыццё Тэраўскага было неразрыўна звязана з музыкай. У 1920 годзе ён нават быў арыштаваны за выкананне песен «Каля хацiнкi» і «Панам мы песні не спяваем», але і гэта не стала падставай аставіць любімую справу. Фота з сайта: wikipedia.org
Пацярпеў за музыку
За выкананне музыкі яму давялося і паплаціцца. Улетку 1920 года ў Асіповічах Уладзімір Тэраўскі быў арыштаваны польскімі ўладамі за выкананне песен «Каля хацiнкi» і «Панам мы песні не спяваем».
Аднак калі першы раз справа скончылася толькі арыштам, то ўжо праз год, увосені 1921 года, разам з жонкай і шэрагам беларускіх культурных дзеячаў па сфабрыкаванай справе ён асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Пазней прысуд быў заменены на пяць гадоў турмы. Трэці яго арышт у жніўні 1938 года стаў апошнім. Праз два з паловай месяцы тройкай НКУС як «агент польскай разведкі» быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны 10 лістапада 1938 года. Па першай справе рэабілітаваны пракуратурай БВА ў жніўні 1996 года, па другой трыбуналам БВА – у лістападзе 1957 года.
***
Згодна апытанцы, якая была праведзена рэдакцыяй «ІК» на старонцы сайта «ВКонтакте», Уладзімір Тэраўскі – асоба невядомая сярод случчан. Так, па стану на 11 лістапада
большасць удзельнікаў апытанкі (36,6%) адказалі, што ён быў рэвалюцыянерам.
Правільны адказ далі крыху меней чым чвэрць апытаных (22%).
12% назвалі яго вучоным.
Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 179 чытачоў.
Вольга Шуманская
Даведка «ІК»
Нарадзіўся Уладзімір Тэраўскі 11 лістапада 1871 года ў вёсцы Раманава Слуцкага павета (зараз в.Леніна). Быў малодшым сынам у сям’і праваслаўнага святара Васіля Тэраўскага, які кіраваў царкоўным хорам. Сястра Тэраўскага, Вольга, была жонкай пісьменніка Дзмітрыя Булгакоўскага. У 1889 годзе скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча, пасля чаго навучаўся ў Мінскай епархіяльнай семінарыі. Ён любіў апранацца ў тон усяму хору па-народнаму: белая беларуская світка, пад ёй кашуля з саматканым поясам. Расстраляны ў 1938 годзе.
Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№46 от 14 ноября).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...

