Будынкі на помніках
У апошніх нумарах «Кур’ера» прачытаў расказ жыхара нашага раёна аб ваенным лёсе Гурыновічаў і артыкул аб рамонце даху будынка Слуцкай друкарні ( № 26, 27.06, Міхаіл Тарасевіч і №27, 4.07, Алесь Дастанка – Заўвага рэд.). Есць там і запрашэнне да чытычоў дасылаць свае ўспаміны аб вайне.
Спадар Дастанка піша, як добра захаваўся будынак Слуцкай друкарні. Цудаў тут няма: яго будавалі здатныя будаўнікі – беларусы, габрэі пад наглядам нямецкіх спецыялістаў. Апошнія адметны сваёй педантычнасцю і прафесіяналізмам.
Шкада, што ў матэрыяле аб рэстаўрацыі нічога не ўспамінаецца аб тых, чыімі рукамі і талентам за некалькі месяцаў былі ўзведзены чатыры нямецкія (як іх называлі і называюць слуцакі) дамы.
На фундаменты гэтых дамоў пайшлі помнікі са старажытных габрэйскіх могілкаў, што знаходзіліся ў тым месцы, дзе зараз мікрараён Будаўнікоў на левым беразе Случы. Гэта былі рэліктавыя могілкі, абнесеныя старажытнай крэпасной сцяной не менш як метр шырынёй. Чырвоная цэгла была ўмаравана ў сцену моцным вапнавым растворам.
Могілкі заснаваны з незапамятных часоў і былі ў карыстанні аж да пачатку вайны. Тут узвышаліся і шыкоўныя мармуровыя гмахі, адпалірованыя так, што чорная паверхня была як люстэрка. Былі і помнікі-скульптуры з прэтэнзіяй на мастацтва, і, вядома, сціплыя помнікі габрэйскай беднаты. Усё патанала ў зараслях шыпшыны, бэзу, чаромхі, напаўняўшых улетку наваколле ап’яняючым араматам.
Дык вось, немцы і тут праявілі свой «рацыяналізм». Яны скарысталі галодных, замораных габрэяў Слуцкага гета, якіх прымусілі пад аховай паліцаяў разбіраць і разбіваць помнікі іх продкаў, блізкіх, а потым на насілках дастаўляць на месца будаўніцтва на Выгоду (цяпер вуліца М.Багдановіча). Помнікі ішлі на падмуркі. Хто падаў ад знямогласці, тых прыстрэльвалі. Потым рабочыя-габрэі былі знішчаны, як і насельнікі ўсяго Слуцкага гета.
У адным з іх доўгія гады размяшчалася Слуцкая станцыя юных тэхнікаў. Нядаўна яе перавялі ў будынак былой СШ №3. Лёс дома і ўчастка пакуль не вырашаны.
Пасля вайны на габрэйскіх могілках хавалі памерлых італьянскіх ваеннапалонных з лагера, які знаходзіўся ў 10 гарадку. Пазней Італія перавезла астанкі пахаваных на радзіму. А рэшткі помнікаў пайшлі на гаспадарчыя патрэбы ўласнікаў пры забудове вуліцы Чайкоўскага ды іншых. Для гэтага была зроблена «пераправа» цераз раку, дзе зараз кладка (побач з новым мастом).
Дарэчы, вельмі прыкра, што двойчы знікалі тратуарныя пліты ва ўрочышчы Гараваха, дзе пахаваны восем тысяч пакутнікаў генацыду. Прыкра, што там спілены бярозы, мясцовасць захламлена. У цывілізаванай краіне там бы зрабілі жалобную зону. Кароткая у нас памяць, не шануем мы святыя месцы.
Яшчэ адзін успамін з часоў вайны, які звязаны з гэтай нямецкай забудовай наводзіць смутак.
Гэта здарылася на прадвесні 1944 года. З будынку, у якім, па-мойму, жыў Клюге, ноччу, прабраўшыся праз акно, хтосьці скраў пісталет з патронамі, пячатку і аўсвайсы. Калі гэта высветлілася, дзве дзяўчыны гадоў пад 23-24,якія прыйшлі на працу, былі арыштаваныя.
Мне невядома, ці мелі яны якое дачыненне да гэтай аперацыі (калі гэта так, яны б на працу не з’явіліся). Абедзве, царства ім нябеснае, былі павешаны на вуглу вуліц імя Леніна і М.Багдановіча, дзе стаяў будынак былога райкома. На грудзях у іх былі фанерныя шыльды: «Рус бандыт, рус партызан».
Бацька мой казаў, што адна з іх тройчы абрывалася, сцвярджаў, што ў такіх выпадках быццам мілавалі, але не ў фашысцкіх катаў…
Гэтыя дзяўчыны і зараз ў мяне перед вачыма…
Каля будынка былога гарсавета стаялі крытыя брызентам грузавікі, пахаджавалі ў жаўтлявай форме славакі. Салдаты падыходзілі (трупы віселі тры дні), здымалі шапкі, хрысціліся і абяцалі адпомсціць (што можна была зразумець з іх гаворкі, бо беларуская і славацкая мовы падобныя). Дарэчы, сотні славакаў са зброяй у руках пераходзілі на бок партызан.
Эдуард Вайніловіч
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Исторический Слуцк
Подробнее «Я давно собирался навестить исторический Слуцк... Использовал первую же оказию. Было это в мае 1882»... Давайте отправимся в город на Случи следом за игуменским помещиком
Интересная Беларусь
«Беларусы — традиционные охотники.
Подробнее Осенью прошлого года в аэропорту Минска я с любопытством наблюдала, как к регистрации на самолет в Европу готовился один иностранный господин. Его багаж главным образом составляли не традиционные

