Беларускамоўны супрацоўнік McDonald’s: Людзі дзякуюць за мову

Гэта тыповая студэнцкая гісторыя пошуку падзаробкаў аднак мае пікантнасць – Ігар ужо працяглы час паўсюль размаўляе па-беларуску. Хлопец не адмовіўся ад свайго прынцыпу і на працы, дзе камунікуе з тысячамі людзей, якія праходзяць праз вядомы Макдак на Кастрычніцкай.
Generation.by наведаў студэнта на яго працоўным месцы.
Летнім ранкам а 7-й праспект Незалежнасці яшчэ зусім пусты. Горад снедае і рыхтуецца да новага дня. Некалькі постацей ужо чакаюць свой чызбургер на вядомым скрыжаванні, што непадалёк ад станцыі метро Кастрычніцкая. Дарэчы, з ранку тут даволі міла і чэргі не выклікаюць жадання збегчы. Да таго ж з-за касы часам можна пачуць гучнае і прыгожае: «Добры дзень! Чаго жадаеце? Вашая рэшта. Заходзьце яшчэ!»
Ігар распавядае, што ўсе яго калегі ў рэстарацыі добразычліва ставяцца да беларускамоўнасці, хаця і не ўсе яе добра разумеюць. Напрыклад, наша спроба зрабіць замову натыкаецца на вінаватае: «Ой, што-што, марозіва? Я просто русский…»
«Той хлопец і праўда не разумее беларускую і я з ім па-руску размаўляю, ён узбек увогуле», — тлумачыць Ігар.
«Дзякуй»
«У цэнтры ўладкавання ніякіх дадатковых пытанняў мая беларускамоўнасць не выклікала, асноўная рэакцыя была «ОК, ОК, будзем працаваць». Ужо непасрэдна на сумоўі толькі перапыталі, як я рэагую на тое, што ўсе вакол па-руску, і ці можа быў ціск на мяне з-за мовы які-небудзь».
У калектыве ж цалкам пазітыўна ставяцца да выбару Ігара, усім падабаецца.
«Бэйдж хіба давялося друкаваць уласнаручна, бо менеджар не ведала, як беларускую раскладку клавіятуры паставіць», — з усмешкай прыгадвае хлопец.
Ігар выдзяляе сярод спажыўцоў фастфуду некалькі катэгорый паводле іх стаўлення да беларускай мовы.
«Па-першае, тыя, каму абыякава. Па-беларуску? Добра, пайду паем».
Далей, ёсць людзі, якія станоўча ставяцца. Некаторыя спачатку па-руску замаўляюць, а калі чуюць беларускую мову, трошку сумняюцца, але пераконваюцца, што гэта сапраўды так і тады ў канцы гавораць сціплае «дзякуй»!
Ёсць людзі, якія адмыслова дзякуюць за мову. Літаральна вось учора адзін хлопец сказаў Ігару: «Дзякуй за мову, пацан!»
«І ёсць такая зусім маленечкая катэгорыя, літаральна некалькі разоў сустракаліся, што проста ў штыкі ўспрымаюць: «Со мной по-о-ру-у-сски». Я кажу: «ОК», але калі працягваюцца наезды, то прынцыпова размаўляю па-беларуску».
«Была таксама цікавая гісторыя пад час ЧСХ. Я адзін з нямногіх, хто мог абслугоўваць па-ангельску. Прымаў замову замежніка, а ён, відаць, перад гэтым чуў, што я па-беларуску размаўляю, і напрыканцы сказаў мне беларускае «Дзякуй!» Ад сваіх не заўжды пачуеш, а тут замежнік!»
Google Translate і Рок-Маладзечна
Васямнадцацігадовы Ігар Ліштван жыве ў Маладзечна, таму праводзіць штодня каля чатырох гадзінаў у цягніку па дарозе да працы. Будучы адмысловец па менеджменце і кіраванні на прамысловасці добра памятае дзень, калі вырашыў паўсюль размаўляць па-беларуску.
«Усё пачалося даўно-даўно. У 8-й класе ў мяне змянілася настаўніца па беларускай мове. Да яе нельга было прыйсці непадрыхтаваным. Тым болей, калі ты яшчэ такі зацюканы школьнік і асцерагаешся настаўнікаў. Хоць дагэтуль я абыякава ставіўся да мовы – што ёсць, што няма – мне не было розніцы. А тут, хочаш – не хочаш, пачаў яе вучыць. Паралельна ішла гісторыя. Быў сябар, які таксама пачаў вучыць мову. З цягам часу нас гэта захапіла.
Знайшоў такі сродак, як вывучыць асноўны мінімум беларускі: заходзіў у «Кантакт», адкрываеш дыялог, другая ўкладка Google Translate, і панеслася.
Пазней мы неяк дамовіліся, каб па-беларуску размаўляць паўсюль. Але праз нейкі час зламаўся мой сябар, а недзе праз месяц і я. Асноўны фактар, чаму зламаўся – гэта таму, што вакол адна руская мова. Ну і спачатку самому цяжка было размаўляць».
Наступнай прыступкай да беларускай мовы стаў фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна. Рок», на які Ігар патрапіў выпадкова. Пасля канцэрту, дзе гучалі «Drum Ecstasy», «ZM-99», «J:Морс», «Стары Ольса» і «У нескладовае», — Ігар уразіўся беларускай музыкай.
«На другі дзень пасля канцэрту паехалі ў вёску. Трэба было касіць. Я на адным канцы поля, брат на другім, у абодвух навушнікі на вушах ды слухаем беларускую музыку адную і тую ж. Атмасферненька так было».
«Далей я пазнаёміўся з дзяўчынай з іншага гораду, і з ёй мы толькі па-беларуску размаўлялі. І такі настрой уздымаўся добры, пасля размоваў на беларускай мове. Што пасля, калі прыходзіў, да прыкладу, у краму, і мусіў сказаць: — «А дайте пожалуйста это и это», – неяк брыдка рабілася.
Ну і вось, у канцы чэрвеня 2012 году, сядзеў сабе, настрой сумны і падумаў: — «Усё, заўтра пачынаю!» І вось як пачаў, так і дагэтуль размаўляю».
Ва ўніверсітэце ўсе іспыты, кантрольныя і залікі Ігар здае па-беларуску. Некаторым выкладчыкам гэта даспадобы – можна нават лішні бал атрымаць, але ёсць і тыя, што чапляюцца, дакалупваюцца больш з-за мовы. Аднагрупнікі ставяцца пазітыўна альбо нейтральна.
«Бацькі спачатку сказалі: «Размаўляй з намі па-руску», ОК, я размаўляў. Але неяк яны пачулі, што я гаварыў з сваім дэканам па-беларуску: «Ого! А што ты ўвогуле з усімі па-беларуску размаўляеш?». Кажу: «Мам, я ўжо год размаўляю з усімі-усімі па-беларуску, акрамя вас». Матуля здзівілася вельмі і сказала з усмешкай: «Ладна, можаш і з намі таксама». Цяпер бацькі вельмі цёпла ставіцца да маёй беларускамоўнасці і любяць пытаць некаторыя словы, асабліва цешацца ад слова «лецішча»».
По материалам generation.byНаписать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Молодечно
Белорусский фонд мира вручил грамоты и денежные премии молодечненским медикам
Хотите узнать больше? Белорусский фонд мира оказывает помощь учреждениям здравоохранения, которые связаны с лечением пациентов с COVID-19. Молодечненских медработников
Молодечненский роддом восемь месяцев принимает беременных с COVID-19 со всей области. Рассказываем, как с ними работают
Хотите узнать больше? С 17 апреля 2020 года Молодечненский роддом работает как областное учреждение здравоохранения. Он оказывает специализированную медицинскую помощь
Дело было под Молодечно. Нетрезвого истязателя застигли прямо на месте преступления
Хотите узнать больше? Жительницу деревни Красное (Молодечненский район) обнаружил в луже крови сосед в ночь с 2 на 3 октября. В убийстве подозревается
Смотрите, как православные верующие в Молодечно отмечают вербное воскресенье
Хотите узнать больше? Для освящения вербы жители Молодечно направились в храмы. Праздник Входа Господня в Иерусалим отмечают православные в последнее воскресенье перед
Фотофакт: Сотни молодечненцев собрались в новогоднюю ночь в фокусе города
Хотите узнать больше? В новогоднюю ночь молодечненцев ждала развлекательная программа на Центральной площади города. Празднование Нового года началось в час ночи с
Люд, какие нас удивили в этом году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Со двора по Франтишка Скорины в Молодечно подтибрили яблоко, какое сделали здешние умельцы. Его осколки нашли в мусорке
Хотите узнать больше? Ночью 29 декабря со двора по улице Франтишка Скорины в Молодечно пропала скульптура яблока. Местные активисты установили ее в октябре в рамках
В Беларуси повысят скоростной порядок на 16 участках дорог. Р28 Минск-Молодечно – в списке
Хотите узнать больше? Рассмотрены вопросы увеличения скоростных режимов движения и соответствующей оптимизации работы системы фото- и видеофиксации нарушений на
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пригородные поезда
- Электрички на Минск
- Пассажирские поезда в Молодечно
Лучшие компании
ИП Кулаго А. С.
- Телефон: +375292736039
- Адрес: Молодечно, ул. Тивидовская, 5
- Время работы: Круглосуточно
Объявления
Отделка Домов/Бань под ключ. Молодечно и...
0 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Тротуарная Плитка.Укладка от 50 м2 Молод...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Домик на колодец крышка на колодец
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Чистка ремонт копка углубление колодца
100 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Чистка ремонт копка углубление колодца
100 бел.руб.
23:10, 06.06.2022О Молодечно
Кластары па-маладзечанску, альбо Які эканамічны патэнцыял мае спадчына Агінскага?
Подробнее У сталіцы леташніх рэспубліканскіх "Дажынак" актыўна вядуцца работы па ўкараненні адразу дзвюх унікальных для Беларусі і краін СНД бізнэс-структур — кластараў.
Интересная Беларусь
Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней?
Подробнее Бульбашы — так завуць нас нашыя суседзі, так часцяком завем сябе мы самі. Але гэта далёка не першае імя, якім беларусаў ахрысцілі гісторыя і сельская гаспадарка. Вы ніколі не чулі іншых назваў


