Свята дзiцячага футбола

У суботу на гарадскім стадыёне аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама наладзіў для выхаванцаў спартыўных школ Чэрвеня, Мар’інай Горкі, Беразіно, Смалявічаў і Лагойска 1999-2000 гадоў нараджэння цудоўнае свята дзіцячага футбола – турнір на прызы першага трэнера Чэрвеньскай ДЮСШ па гэтаму віду спорту Леаніда Міхайлавіча Корзуна.

Ураджэнец вёскі Клінок Леанід Корзун вельмі шмат забіў для развіцця і папулярызацыі гульні нумар адзін у нашым раёне. У дзяцінстве і юнацтве ён сам добра гуляў у футбол: станавіўся чэмпіёнам вобласці і рэспублікі сярод сельскіх спартсменаў, удзельнічаў ва ўсесаюзных спаборніцтвах, перамагаў у чэмпіянатах па боксу і лёгкай атлетыцы на самым высокім узроўні. За 13 гадоў працы трэнерам па футболу ў Чэрвеньскай ДЮСШ Леанід Міхайлавіч неаднаразова выводзіў нашы каманды ў пераможцы і прызёры абласных спаборніцтваў, падрыхтаваў 10 чэмпіёнаў БССР сярод школьнікаў. Яго выхаванцы выступалі за каманду майстроў «Дынама» (Мінск) і юнацкую зборную краіны…

Падчас урачыстага адкрыцця турніру Леанід Корзун пажадаў яго ўдзельнікам настойліва трэніравацца, павышаць майстэрства і выказаў надзею, што сярод іх з’явяцца новыя зоркі айчыннага футбола.

На першым этапе спаборніцтваў каманды ўтварылі дзве групы. У групу «А» трапілі футбалісты Беразіно, Лагойска і другая каманда Смалявічаў, у групу «Б» – выхаванцы спартшкол Чэрвеня, Мар’інай Горкі і першая каманда Смалявічаў. Вынікі матчаў наступныя: «Беразіно» – «Лагойск» – 1:0, «Чэрвень» – «Смалявічы-1″ – 3:1, «Беразіно» – «Смалявічы-2″ – 7:0, «Чэрвень» – «Мар’іна Горка» – 0:4, «Мар’іна Горка» – «Смалявічы-1″ – 6:0, «Лагойск» – «Смалявічы-2″ – 13:1.

У гульні за трэцяе месца чэрвеньцы перамагалі каманду Лагойска – 5:1, а ў фінале мар’інагорскія футбалісты не пакінулі шанцаў бярэзінцам – 9:1.
Пераможцы і прызёры турніру ўзнагароджаны Граматамі і медалямі. Грамату лепшаму іграку ў складзе каманды Чэрвеньскай СДЮШАР атрымаў Дзіма Белабароды. Яшчэ адзін наш юны футбаліст, Дзіма Колтун (на здымку), заахвочаны прызам за перамогу ў конкурсе «Жангліраванне мячом», які прайшоў у рамках спаборніцтваў.
ЛЮДМІЛА ПАЕДЗЕ Ў ЛОНДАН
Ураджэнка Смілавічаў Людміла Валчок заваявала ліцэнзію на ўдзел у летніх Паралімпійскіх гульнях-2012 у Лондане.
На спаборніцтвах па адаптацыйнай грэблі сярод спартсменаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ў рамках чэмпіянату свету па акадэмічнай грэблі, які днямі завяршыўся ў Славеніі, наша зямлячка у стартавым заездзе заняла трэцяе месца і трапіла ў лік удзельніц «суцяшальнага» заезду. Там яна фінішавала на другой пазіцыі, чым забяспечыла сабе пуцёўку у Лондан і магчымасць працягнуць барацьбу за медалі. У фінале спаборніцтваў Людміла паказала шосты вынік.
– Я вельмі рада апынуцца ў ліку ўдзельніц лонданскай Паралімпіяды, — пракаментавала яна сваё выступленне. – Заваяваўшы два залатыя і два бронзавыя медалі ў Ванкуверы, я меркавала, што змагу атрымаць допуск і на летнія Гульні-2012. Не ведаю, ці атрымаецца ў мяне змагацца за ўзнагароды на гэтым планетарным форуме, але да спаборніцтваў у Лондане паспрабую падысці ў выдатнай форме, каб быць адной з прэтэндэнтак на медалі.
БЕЗ МЕДАЛЁЎ, АЛЕ З ПРЭМІЯЙ…
Ураджэнкі Чэрвеня Святлана і Ілона Усовічы выступілі на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў паўднёвакарэйскім горадзе Дэгу. Эстафетная каманда ў бегу 4х400 метраў, за якую яны беглі разам з Ганнай Ташпулатавай і Юльянай Юшчанка, прабіліся ў фінал спаборніцтваў і заняла там шостае месца. Паводле ацэнак спецыялістаў, гэта добры вынік, калі ўлічыць, што нашы спартсменкі апынуліся ў кампаніі з бягуннямі ЗША, Ямайкі, Расіі, Украіны, Вялікабрытаніі. Дарэчы, за шостае месца яны павінны атрымаць ад Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі 8 тысяч долараў прэміяльных на каманду.tc «У суботу на гарадскім стадыёне аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама наладзіў для выхаванцаў спартыўных школ Чэрвеня, Мар’інай Горкі, Беразіно, Смалявічаў і Лагойска 1999-2000 гадоў нараджэння цудоўнае свята дзіцячага футбола – турнір на прызы першага трэнера Чэрвеньскай ДЮСШ па гэтаму віду спорту Леаніда Міхайлавіча Корзуна.
ДЗЯНІС ЗАБІЎ І ЗА «СМАЛЯВІЧЫ»
Выхаванец чэрвеньскага футбола Дзяніс Трапашка адкрыў лік сваім галам за каманду «Смалявічы» ў другой лізе чэмпіянату Беларусі. Ён двойчы вызначыўся ў дамашнім матчы з калінкавіцкай «Вертыкаллю», які скончыўся з лікам 3:0 на карысць смалявіцкіх футбалістаў. Дарэчы, у спісе бамбардзіраў другой лігі Дзяніс Трапашка зараз займае чацвёртае месца. Усяго ён забіў 14 мячоў. З іх 12 – за каманду «Зорка-БДУ», з якой не так перайшоў у «Смалявічы».
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
В стране каждый третий таксист работает нелегально. Чем это грозит Белалуси?
Подробнее Что повлияло на увеличение такси в Беларуси? За счет чего растет заработок водителей? Какова доля нелегальных перевозок от общего объема рынка? Одна из ключевых проблем таксистов

