Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чэрвеньскiм яслям-саду №1 – 20 гадоў

Гэтая дашкольная ўстанова адукацыі, пабудаваная па сучасным праекце, гасцінна адчыніла свае дзверы для маленькіх выхаванцаў і іх бацькоў 19 жніўня 1991 года. І вось ужо два дзесяцігоддзі будынак з чырвонай цэглы, размешчаны ў глыбіні вуліцы Мінскай, штораніцы, апрача выхадных, напаўняецца дзіцячымі галасамі, смехам, тупатам хуткіх ножак і… смачнымі пахамі ежы.

Чэрвеньскiм яслям-саду №1 – 20 гадоў

За 20 гадоў у дзіцячым садку шмат чаго змянілася. Ён папрыгажэў, зрабіўся па-хатняму ўтульным з дапамогай клапатлівых рук супрацоўнікаў і бацькоў, іх багатай фантазіі і шчырай зацікаўленасці. На тэрыторыі з’явіліся фантан, клумбы…

Чэрвеньскiм яслям-саду №1 – 20 гадоў
Першай загадчыцай садка была Кацярына Дзмітрыеўна Лазарчук, якая адшчыравала тут 10 гадоў. Другой і зараз працуе Галіна Канстанцінаўна Грынько.  Зноўку – цэлае дзесяцігоддзе.

Амаль з самага адкрыцця дашкольнай установы робіць намеснік загадчыцы ясляў-сада №1 г.Чэрвеня па асноўнай дзейнасці Жанна Мікалаеўна Барнавіцкая. Толькі напачатку гэтая пасада называлася – «метадыст».

– Разам са мной пачынала тут працаваць выхавальніца Ірына Дзмітрыеўна Пікулік, — тлумачыць яна. – А так, у асноўным, калектыў памяняўся. Многія маладыя спецыялісты выходзілі замуж і з’язджалі з Чэрвеня. А вось на працягу апошніх гадоў у нас – стабільны калектыў. Зараз гэта 37 чалавек. Сярэдні ўзрост – 45 гадоў. Ёсць значныя напрацоўкі – і па педагогіцы, і з вопыту работы з дзецьмі. У нас многія педагогі маюць першую і вышэйшую кваліфікацыйныя катэгорыі. За апошнія гады некалькі чалавек скончылі вышэйшыя і сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы. Некаторыя вучацца і зараз, нягледзячы на «нестудэнцкі» ўзрост. Увогуле, выхавальнікі вопытныя, ведаюць псіхалогію дзіцяці, умеюць добра працаваць з бацькамі. Менавіта дзякуючы бацькам нашы групы папрыгажэлі. Шмат чаго яны робяць сваімі рукамі, дапамагаюць у набыцці цацак, гульняў, у тым ліку і развіваючых. Мы ўдзельнічаем у конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях, дзе займаем прызавыя месцы. Пастаянна абнаўляемся, шукаем і знаходзім… А інакш нельга. Толькі тады будзе развіццё… Стараемся таксама падтрымліваць стасункі з тымі, хто рабіў у садку раней, нашымі ветэранамі працы. Некаторыя прыйшлі з ясляў-сада з цэнтра горада, чыімі пераемнікамі мы і сталі, маюць вялікі стаж. Гэта Галіна Мікалаеўна Цераш, Яніна Іосіфаўна Дуцькова, Софія Афанасьеўна Цвірко, Марыя Іванаўна Сівакова, Варвара Сяргееўна Ляпёшка, Валянціна Мікалаеўна Мацівасян…

 

Чэрвеньскiм яслям-саду №1 – 20 гадоў

 

І яшчэ пра адметнасці садка, клопаты і турботы яго супрацоўнікаў – з вуснаў загадчыцы Галіны Канстанцінаўны Грынько.

– Зараз у нас 5 груп, — распавядае яна. – Дзве – спецыяльныя, кругласутачныя, адна – для дзяцей ранняга ўзросту і дзве – для дзяцей ад трох да шасці гадоў. Памяшканні абсталяваныя трансфармаванай мэбляй, там шмат разнастайных цацак, вельмі цёпла і ўтульна. Дзеці з задавальненнем наведваюць наш садок. Мы маем два карэкцыйна-педагагічныя пункты, гурткі па інтарэсах, спартыўна-трэнажорную і музычную залы… Зараз выхоўваем і навучаем 92 дзіцяці. Групы, па сутнасці, перапоўненыя. У прынцыпе, як і па ўсёй рэспубліцы, бо дзіцячыя садкі зараз запатрабаваныя бацькамі. Працуем з 7.30 да 18.00, кругласутачныя групы – з панядзелка па пятніцу. Сёлета да новага навучальнага года абсталявалі пакой для бацькоў. Будзем праводзіць там з імі гутаркі, кансультацыі, мерапрыемствы, сходы…  Жывём мы ў калектыве дружна, адной сям’ёй. Усе вельмі стараюцца – і педагогі, і тэхперсанал. У адным з конкурсаў на лепшую дашкольную ўстанову мы занялі другое месца. Ёсць шмат задум. Напрыклад, марым стварыць музейны пакой… цацкі. Усе атрымалі заданне знайсці іх даўнейшыя ўзоры…

 

Чэрвеньскiм яслям-саду №1 – 20 гадоў

Уражвае ў садку музычная зала – вялізнае светлае памяшканне сонечнага колеру з адмысловай мэбляй па ўзросту дзяцей.

 

– Тут мы праводзім шмат мерапрыемстваў, — тлумачыць намеснік загадчыцы Жанна Мікалаеўна Барнавіцкая, — у тым ліку і сумесныя з бацькамі. Актыўна працуе гурток па тэатральна-гульнявай дзейнасці, які арганізавала музычны кіраўнік Таццяна Віктараўна Падбільская. У ім з цікавасцю займаюцца як дзеці, так і дарослыя. Прыдумляюць касцюмы, дэкарацыі, ставяць цэлыя спектаклі і нават мюзіклы – да Новага года, 23 лютага, 8 Сакавіка, іншых датаў… Цікава праходзяць выпускныя балы, сцэнарыі якіх ніколі не паўтараюцца. А як у гэтым гуртку праяўляюць сябе дзеці! Тэатральная дзейнасць дапамагае ім раскрыцца як асобам. Нават самыя сарамлівыя становяцца настолькі артыстычнымі, што часам мы не пазнаём сваіх маленькіх выхаванцаў! Ладзім таксама спартыўныя і спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, цікавыя выставы. Усё гэта прыцягвае бацькоў у наш садок. Яны – актыўныя ўдзельнікі навучальна-выхаваўчага працэсу…

Зразумела, гэта толькі кароткі аповед пра дашкольную ўстанову-юбілярку,

Чэрвеньскiм яслям-саду №1 – 20 гадоў

дзе працуюць вопытныя педагогі, якія душу і сэрца ўкладваюць у клопатную справу выхавання малечы. Дзецям сапраўды тут лёгка, прыемна, цікава. Яны развіваюць свой кругагляд, гуляюць і вучацца, адпачываюць і з цікавасцю бавяць час, прывучаюцца да самастойнасці…

 

З юбілеем, садок! З юбілеем усіх тых, хто меў калісьці ці мае зараз самае непасрэднае дачыненне да гэтай дашкольнай установы. Здзяйснення творчых планаў, здароўя, поспехаў, удачы і шанцавання яго супрацоўнікам, хатняй утульнасці, мацярынскага клопату маленькім выхаванцам, задавальнення ад іх развіцця – бацькам.

Святлана АДАМОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.