Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На семінар у Іерусалім запрошана

На семінар у Іерусалім запрошана

старшы навуковы супрацоўнік  Чэрвеньскага краязнаўчага музея Ірына Вабішчэвіч

Яго тэма — Другая сусветная вайна і Катастрофа яўрэйскага народа — якраз супадае з той краязнаўча-доследнай работай, якой апошнім часам актыўна займалася Ірына Іванаўна.

Яе і яшчэ адзінаццаць прадстаўнікоў Беларусі запрасіў інстытут “Яд Вашэм” у Іерусаліме, галоўная мэта дзейнасці якога — увекавечванне памяці 6 мільёнаў яўрэяў, знішчаных нацыстамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Больш 800 тысяч яўрэяў загінулі на тэрыторыі Беларусі, каля 4 тысяч — на Чэрвеньшчыне.

Вывучэннем Халакоста займаюцца многія вучоныя і даследчыкі ва ўсім свеце. Ізраільскі «Нацыянальны мемарыял катастрофы і гераізму» (Яд Вашэм) –сярод найбольш вядомых навуковых цэнтраў, які спецыялізуецца па гэтай тэме.

Ні адзін год паспяхова ажыццяўляецца  прадстаўлены ім праект народнай памяці ахвяраў Халакоста. І дванаццацідзённы семінар, які ў другі раз праводзіцца на тэрыторыі Ізраіля,  з вучобай, наведваннем гістарычнага музея Яд Вашэм і іншых славутасцей, а таксама прэзентацыяй асабістых праектаў удзельнікаў і практыкумам у Навучальным цэнтры — вельмі важны і карысны адукацыйны аспект для музейных супрацоўнікаў.

Ірына Іванаўна Вабішчэвіч мае намер распавесці не толькі пра работу па прапанаванай тэме раённага краязнаўчага музея, аб  жудаснай трагедыі Чэрвеньскага гета, але пра сусветна вядомых нашых землякоў мастакоў Суціна і Зарфіна. Яна адзначыла:

– Хочацца, каб ведалі, што ёсць у Беларусі такія невялікія мястэчкі як Чэрвень, Смілавічы, якія слынныя таленавітымі людзьмі — не толькі беларусамі, але і яўрэямі.

Эма МІКУЛЬСКАЯ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.