Вопытам дзяліўся Смілавіцкі каледж
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій — магістральны напрамак у падрыхтоўцы спецыялістаў, якія адпавядаюць высокім патрабаванням грамадства. У Смілавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы напрацаваны пэўны вопыт у гэтай важнай справе. Прызнаннем набыткаў педагагічнага калектыву стала правядзенне тут пасяджэння Мінскага абласнога савета кіраўнікоў каледжаў па тэме “Інфармацыйныя тэхналогіі — як сродак практыкаарыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў”.
Ладзілася гэтае мерапрыемства па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай укаранення вопыту Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа ва ўсіх сярэдне-спецыяльных установах Мінскай вобласці. У яго рабоце прыняла ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення прафесіянальнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Л.В.Гуліна-Галубкіна.
Дырэктар каледжа Тамара Канстанцінаўна Сень у сваім выступленні зазначыла, што менавіта ў практыкаарыентаванай падрыхтоўцы спецыялістаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій фарміруецца іх здольнасць да сучаснай працоўнай дзейнасці, прафесіянальнай самастойнасці і кампетэнтнасці. Яна распавяла пра асноўныя асаблівасці, якія характарызуюць працэс практычнага навучання, спалучэнне супрацоўніцтва навучэнцаў, педагогаў, спецыялістаў-практыкаў, калектыўнага і індывідуальнага элементаў навучання.
Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай каледжа. Іх таксама ўразіла выстава дасягненняў прафесіянальнага майстэрства і дэкаратыўна-прыкладной творчасці педагогаў і навучэнцаў. Дэталёва цікавіліся і комплексным метадычным забеспячэннем па прадметах, метадычнымі распрацоўкамі выкладчыкаў.
Намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Ала Аркадзьеўна Аблавацкая ў сваім дакладзе асвяціла вопыт выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе.
Падчас мерапрыемства ўсе мелі магчымасць не толькі ўбачыць, пачуць, прачытаць, але і назіраць практыку ў дзеянні. У прыватнасці, наведалі заняткі выкладчыкаў А.А.Лысага па ветэрынарнай медыцыне, А.І.Прадзед па біятэхналогіі і асновах акушэрства, Г.В.Ісаевіча па тэхналогіі вытворчасці і таварнай апрацоўцы прадукцыі пчалаводства, Л.Л.Нікіцінай і В.А.Нікіціна па прыватнай заатэхніі. У выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій педагогі прадэманстравалі чатыры накірункі:
- роля інфармацыйных тэхналогій у практыкаарыентаванай падрыхтоўцы будучых спецыялістаў;
- прэзентацыя заняткаў альбо яго фрагментаў;
- выкарыстанне гатовага інфармацыйнага прадукта альбо яго фрагментаў;
- выкарыстанне тэстаў і кантрольных заданняў для прамежкавага і выніковага кантролю.
Падчас заняткаў удзельнікам пасяджэння былі прадэманстраваны эфектыўныя магчымасці інфармацыйных тэхналогій пры тлумачэнні новага матэрыялу, яго паўтарэння, фарміраванні навучальных уменняў і іх выпрацоўцы, кантролі ведаў, арганізацыі пазнавальнай, даследчай і праектнай дзейнасці.
Несумненна, убачанае ў Смілавіцкім каледжы будзе садзейнічаць выкарыстанню магчымасцяў інфармацыйных тэхналогій у сярэдне-спецыяльных установах вобласці для падрыхтоўкі практыкаарыентаваных спецыялістаў.
Вельмі добрыя водгукі выказалі члены абласнога савета кіраўнікоў каледжаў пры наведванні музея ўстановы. Навучэнцы-экскурсаводы расказалі аб 80-гадовай гісторыі каледжа. Увага гасцей была звернута на дзейсны сродак экспанатаў у ідэалагічным выхаванні моладзі.
Азнаёміліся члены савета і з фарміраваннем у навучэнцаў эстэтычнай культуры, дасягненнямі мастацкай самадзейнасці.
Намеснік начальніка ўпраўлення прафесіянальнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Л.В.Гуліна-Галубкіна, старшыня асацыяцыі дырэктараў каледжаў Мінскай вобласці М.Н.Клокель, прысутныя дырэктары сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў Мінскай вобласці адзначылі высокі ўзровень арганізацыі і ўмелага выкарыстання сучасных інфармацыйных сродкаў навучання ў правядзенні тэарэтычных і практычных заняткаў, выхаваўчай рабоце.
Іван ЯРАШЭВІЧ, г.п.Смілавічы
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Кого выберут белорусы: Бабарико, Тихановский, Лукашенко — неожиданные результаты опросов в интернете
Подробнее Известные белорусские СМИ и телеграм-каналы, запустили опросы для аудитории. Формулировки разные, но посыл один: за кого среди возможных кандидатов в президенты вы бы проголосовали.