НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

Студзень.
Назва месяца красамоўна гаворыць пра яго характар: студзень — значыць, сцюдзёны. Па студзеню нашы продкі меркавалі пра будучую вясну («Як студзень цёплы на лік, дык завідны сакавік») і пра лета («Студзень мяце — ліпень залье»).
13 студзеня. Язэп, Давыд, Якуб, Малання. Другая куцця напярэдадні старога Новага года. Яна мае назву — «тоўстая» і «шчодрая». У народзе папярэджвалі: «Хто не пячэ бліноў перад Новым годам, у таго не будзе гладкай тлустай жывёлы, асабліва цялят». Шчодрым называўся і сам навагодні вечар, у які дзяўчаты, абраўшы прыгажэйшую, выпраўляліся спяваць шчадроўкі па сялу:
Шчадровачка шчадравала,
Пад акенца падбягала:
— Што ты, цётка, напякла,
Прынясі нам да вакна,
Бо ў нас дзяўчынка маленька,
У яе спаднічка красненька,
Чаботкі храмовы.
Будзьце з празнічкам здаровы!
Абрады, гульні, песні нярэдка паўтараліся з дня ў дзень на працягу ўсіх Каляд. Але, бадай, ніколі за год гэтак, як на Шчадраца, не захаплялася моладзь варажбою. Дзяўчаты абхоплівалі калы ў плоце і былі радыя, калі іх аказвалася ў пару; слухалі пад вокнамі, што скажуць у чыёй-небудзь хаце, і па тым меркавалі, пойдуць яны ў бліжэйшы час замуж ці не; выпякалі штосьці з мукі і кармілі сабаку — чыё першае ён з’есць, тая дзяўчына раней за іншых і замуж пойдзе; выпраўляліся ў хлеў і там у цемры хапалі авечак, а калі трапляўся баран — абавязкова дзеўчыне суджана быць замужам; прыслухоўваліся на двары, адкуль сабака забрэша — адтуль і жаніх з’явіцца і г. д.
14 студзеня. Стары Новы год, Васілле. У навагодніх павер’ях адчуваецца прысутнасць магіі «першага дня». Першы дзень года, праведзены належным чынам, нібыта гарантаваў удачу на ўвесь год. Хто з хатніх жыхароў у самы першы дзень года апярэдзіць астатніх: прынясе са студні вады і ўмыецца — на працягу года будзе рухавы і бадзёры. Калі снег на Новы год падаў з самага ранку, то і ўся зіма прадбачылася снежная. Калі на Васілле вецер дзьмуў з усходу — трэба было чакаць гарачага і сухога лета, калі з поўдня — умеранага, заходні вецер абяцаў мокрае лета, паўночны — халоднае, з градам.
18 студзеня. Міхей, Апалінарыя, Міна, Рыгор. Трэцяя (посная) куцця. Лічылася, што той, хто посціць напярэдадні свята Вадохрышча, і ўвесь год не з’есць нічога нячыстага ў стравах. Пасля заканчэння галоднай куцці сена, што ляжала на працягу двух калядных тыдняў, прыбіралася са стала і заносілася каровам, каб палепшыць і паскорыць іх малако, а заадно і засцерагчы ад сурокаў ведзьмы.
19 студзеня. Вадохрышча — апошняе свята каляднага цыкла: «Святое Хрышчэнне — і Калядам прашчэнне». У гэты дзень, калі, згодна з праваслаўным календаром, святкавалася хрышчэнне Ісуса Хрыста, асвячалася вада. Народ верыў у цудадзейную сілу такой вады і выкарыстоўваў пры розных бытавых выпадках і здарэннях: яе давалі выпіць хвораму, ёю апырсквалі новую хату перад тым, як засяліцца, і вуллі, каб лепш вяліся пчолы; хрышчэнскай вадою асвячалі поле перад сяўбою і труну, перш чым пакласці туды нябожчыка. Дзе-нідзе ў гэты дзень дазвалялася выконваць некаторыя сялянскія работы, забароненыя на працягу ўсіх Каляд. Напрыклад, жанчыны маглі ўжо часаць да гладкасці лён, для таго каб і цяляты вадзіліся гладкія. На Вадохрышча прыпадалі самыя вялікія маразы, пасля якіх зіма паступова пачынала паварочваць на лета. У народзе казалі: «Трэшчы не трэшчы, прайшлі Вадахрэшчы — не к Ражству, а к Пятру», маўляў, большых маразоў ужо не будзе. Вадохрышча было днём, па якім арыентаваліся ў вызначэнні будучага надвор’я («На Вадохрышча вельмі сцюдзёна — у жніво вельмі горача»), спрабавалі прадказаць і якасць будучага ўраджаю («На Вадохрышча дзень цёплы — будзе хлеб цёмны»).
20 студзеня. Дзень памяці Іаана Хрысціцеля. З раніцы нашы продкі, перад тым як сесці за стол, пілі хрышчэнскую ваду з «Іярдані» (па назве ракі, у якой хрысцілі Ісуса Хрыста, гэтак на Вадохрышча зваліся ўсе мясцовыя рачулкі, адкуль бралася вада для асвячэння).
21 студзеня. Георгій, Емяльян, Васіліса. У гэты дзень, празваны ў народзе «Па абед Каляда», нібы канчаткова развітваліся са святамі. Да абеду не працавалі, а пасля паўдня ўжо браліся за адкладзеныя заняткі. Свята закончылася. На нейкі час у каляндарнай абраднасці надыходзіць зацішак.
25 студзеня. Таццяна, Сава. «На Таццяну звычайна бывае мароз. Сонечна — рана прыляцяць птушкі з выраю».
31 студзеня. Апанас, Кірыл. Дзень Апанаса лічыўся паловаю зімы ў дачыненні да назапашанага для хатняй скаціны корму. Калі яго ўжо выкарыстана палова, селяніну можна спакойна чакаць першага веснавога выпасу. Калі ж заставалася меней — трэба было карміць больш ашчадна, паколькі, згодна з народным назіраннем, добра ўкормленая з восені і ў першую палову зімы жывёла, калі і галодная пад весну, усё ж вясны не баіцца. Апанаса называлі абаронцам жывёлы ад маразоў. Народная прыказка папярэджвала: «Хавай нос у Апанасаўскі мароз!»
Падрыхтавана па сайтах интэрнэта.
Фота Эмы МІКУЛЬСКАЙ
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
На 100-тысячной купюре к Несвижскому замку пририсовали… православные кресты!
Подробнее Банкнота номиналом 100 тысяч рублей была введенна в оборот семь лет назад — 15 июля 2005 года. Однако только на днях наш пристальный слушатель из Несвижа заметил сенсацию: на отвороте банкноты

