Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Іспаніі знайшлі старую оперу пра Вялікае княства Літоўскае

У Іспаніі знайшлі старую оперу пра Вялікае княства Літоўскае

Раней мы пісалі пра оперу «Эверард II — кароль Літвы», деянне якой адбываецца ў Ваўкавыску. Партал TUT.by раскрыў падрабязнасці гэтай знаходкі.

Калі іспанскі дырыжор Алексіс Сар’яна (Alexis Soriano) працаваў у Мадрыдскім каралеўскім архіве, ён не шукаў гістарычных сенсацыяў. Але выпадкова натрапіў на твор 1782 года пад назваю «Эвэрард ІІ – кароль Літвы».

Алексіс мае літоўскія карані, таму звярнуў увагу на дзіўны архіўны дакумэнт. «Я пабачыў гэтую назву ў сьпісе і спытаў у працаўніцы архіву: «Ці можаце паказаць мне гэтую партытуру?» Яна здзівілася: «А навошта вам гэта? Ніхто не прасіў гэты твор шмат гадоў». Я пабачыў ноты, яны былі ў выдатным стане, а музыка аказалася вельмі добрай», – распавёў ён на нядаўняй прэс-канферэнцыі ў Вільні.


Натхніла гісторыя ВКЛ

Гэтую оперу напісаў кампазітар Жуан дэ Соўза Карваллю (Joao de Sousa Carvalho) з нагоды Дня народзінаў тагачаснага партугальскага караля Пэдра ІІІ. Напрыканцы ХVIII стагоддзя ў Заходняй Еўропе існавала мода на малавядомыя краіны, і таму аўтары твору звярнулі ўвагу на аддаленае Вялікае княства Літоўскае. Оперу паставілі толькі адзін раз, пасля чаго ноты музычнага твору пахавалі ў архівах.

Натуральна, падзеі ў оперы далёкія ад гістарычнай праўды, аднак там узгадваюцца такія персанажы нашай гісторыі як Аляксандр Ягелончык і аўтар вядомага трактату пра звычаі татараў, літоўцаў і масквіцінаў Міхалон Літвін. Падзеі разгортваюцца ў Ваўкавыскім замку ў перыяд не пазнейшы за ХVI стагоддзе.

Перакладчык тэксту на літоўскую мову Дайнюс Бурэ (Dainius Bure) распавёў, што аўтары оперы захапляюцца моцаю княства, апісваюць зацятую палітычную барацьбу за ўладу, цесна пераплеценую з рамантычнаю лініяй. «У гэтай оперы Літва перажывае цяжкія часы змагання за ўладу. І традыцыйна тэмы ўлады і кахання – асноўныя ў сюжэце».


Опера ажыве

Займеўшы каштоўную знаходку, Алексіс Сар’яна звязаўся з літоўскімі музыкамі ды музейшчыкамі. Літоўцы з захапленнем успрынялі навіну ды вырашылі адрадзіць забытую оперу. Ужо сёлета ў снежні ў віленскім Палацы ўладароў спадар Сар’яна і аркестр «Віленская сімфаньета» зарганізуюць чарговы паказ оперы. «Эвэрард ІІ – кароль Літвы» прагучыць другі раз у гісторыі і ўпершыню пасля перапынку амаль на тры стагоддзі.

У Іспаніі знайшлі старую оперу пра Вялікае княства Літоўскае

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Волковыска

Священника из Волковыска снова осудили - за акцию, которую в августе якобы разрешил мэр

Хотите узнать больше? Как говорят и местные жители, и сам священнослужитель, еще 14 августа к горожанам, собравшимся в центре города, выходил председатель Волковысского

Белорусские «Мальдивы» станут доступными для туристов. Белорусам туда по-прежнему нельзя

Хотите узнать больше? Красносельские карьеры около Волковыска, которые еще называют белорусскими "Мальдивами", откроют для безвизовых туристов, правда, посетить их смогут

В Волковыске в колонии произошел пожар. Пострадали трое заключенных

Хотите узнать больше? До прибытия пожарных из опасной зоны спасли двух мужчин. Третьего пострадавшего нашли спасатели.

«Работы нет, вот и уезжают. Кто на заработки, кто - насовсем». Как живут в самом «стареющем» районе страны

Хотите узнать больше? TUT.BY съездил в "умирающий" регион и посмотрел, как там живут молодые специалисты и собираются ли они здесь оставаться, поговорил с активными

«При виде церквей молится». Милиция ищет осужденного, который сбежал с «химии»

Хотите узнать больше? С "химии" в Волковыске сбежал 34-летний гродненец, осужденный за незаконный сбыт наркотиков. Позняк Святослав Чеславович ушел с территории

В Волковыске пожарные спасли щенка, который был полностью покрыт смолой, и сейчас ищут ему дом

Хотите узнать больше? Обнаружили попавшего в беду малыша на свадьбе. Гости, отмечавшие торжество в столовой, заметили около входа непонятное существо в черной липкой

У 33-летнего жителя Волковыска угрозами забрали квартиру, а его самого вывезли в Россию

Хотите узнать больше? Он решился обратиться в милицию, лишь когда главный обидчик оказался за решеткой по другому делу.