Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

1899 г. Перасоўная пажарная выстава ў Ваўкавыску

1899 г. Перасоўная пажарная выстава ў Ваўкавыску

Пажарная выстава ў Ваўкавыску Раніцай 5 чэрвеня 1899 г. на пероне ваўкавыскага чыгуначнага вакзала было незвычайна ажыўлена. Тут сабраўся вялікі натоўп людзей, сярод якога выдзяляліся людзі ў металічных касках – прадстаўнікі мясцовай добраахвотнай пажарнай каманды. Прыбраныя тратуары, свежапасаджаныя кветкі і нядаўна пабеленыя сцены будынка вакзала сведчылі аб тым, што ўсе чакалі прыбыцця важных гасцей. А 9-й гадзіны пачуўся гук паравога рухавіка. Удалечыні паказаўся галаўны аддзел цягніка. Пажарныя выстраілася ў шэрэнгу. Прадстаўнікі гарадской адміністрацыі прыціхлі. Усе замерлі ў чаканні. Цягнік пад’яжджаў усё бліжэй і бліжэй, вось ужо пачаў збаўляць хуткасць, тармазіць. Усіх уразіў незвычайны дызайн цягніка, які састаяў з 10 вагонаў, вымаляваных у блакітны колер, на кожным з каторых быў адлюстраваны герб Імператарскага расійскага пажарнага таварыства і пажарная сімволіка. 
 Гэта быў спецыяльны цягнік, у якім размяшчалася “Всероссийская передвижная пожарная выставка”. Два дні таму ён выехаў з Гродна, яшчэ раней ён пабываў у Вільні, накіроўваючыся ў Беласток і Брэст. У распісанні спецыялізаваны састаў значыўся як “экстраны цягнік № 61”. Першыя 8 вагонаў былі абсталяваны для размяшчэння экспанатаў. У 9-м размяшчалася пажарная каманда, якая складалася з 15 чалавек і брандмайстра, а апошні вагон-салон першага класа быў адведзены ў распараджэнне камісара С. А. Пятрова.

І паўсюль цягнік № 61 сустракалі з урачыстасцямі. Прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі і кіраўніцтва каманд прадстаўлялі Каменданту свае поспехі ў пастаноўцы пажарнай справы і ўстройвалі “манёўры”. Наведвальнікі знаёміліся з устройствам і разнавіднасцю пажарных інструментаў і вогнетрывалых матэрыялаў, а пры магчымасці маглі навучыцца карыстацца пажарнымі снарадамі. Плата за праход на выставу складала 22 капейкі, для сельскіх жыхароў агляд быў бясплатным. Каманда цягніка раздавала брашуры аб мерах барацьбы з пажарамі. Для кансультацый па цікавячым пытанням удасканальвання дзейнасці дружын у месцы прыпынку цягніка прыбывалі і прадстаўнікі аддаленых ад маршрута пажарных арганізацый.
У Ваўкавыску для сялян, валасных старшынь і сельскіх старастаў, якія спецыяльна сабраліся з усіх суседніх паветаў, былі прачытаны лекцыі на тэму барацьбы з агнём, пажарных інструментаў, а таксама арганізацыі добраахвотных пажарных дружын. Выстава прабыла тут да 9 гадзін вечара, пасля чаго цягнік накіраваўся далей па запланаванаму маршруту. Але часам цягнік спыняўся ў незапланаваных месцах. Так, дэлегацыя Слонімскага добраахвотнага таварыства дамаглася зрабіць усяго на гадзіну прыпынак, падчас якога Камісар выступіў з прамовай, дзе расказаў аб значэнні пажарных таварыстваў і дружын у жыцці краіны.
Увогуле, перасоўная пажарная выстава бярэ свой пачатак у 1897 г., калі 20 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу адбылося асвячэнне і адкрыццё першай у Расіі плывучай выставы – “Всероссийской передвижной Пожарной Выставки”, арганізаванай Імператарскім расійскім пажарным таварыствам. Яна размясцілася ў трумах і надбудовах вялікай драўлянай баржы “Первенец”. Ідэя правядзення падобнай экспазіцыі належала князю А.Д. Львову. На яго думку, “такая выстава з’яўляецца найлепшым сродкам для распаўсюджвання сярод гарадскога і пераважна сельскага насельніцтва неабходных звестак аб барацьбе з пажарамі, практычнага прымянення рознага роду пажарных снарадаў, пабудове незгаральных пабудоў і вогнетрывалых дахаў”. Выстава перамяшчалася першапачаткова воднымі шляхамі, а затым па жалезнай дарозе. Маршрут быў разлічаны на магчыма большую колькасць прыпынкаў. Пры выставе была арганізавана узорная пажарная каманда для паказу насельніцтву прыёмаў тушэння пажараў і чытання лекцый. “Хай ладдзя будзе новым правадыром святла ў нашу правінцыйную глуш…” - усклікалі арганізатары агляду.
У траўні 1899-га пры вялікім натоўпу народа ад перона Варшаўскага вакзала пад гукі духавога аркестра адышоў спецыялізаваны састаў, пазначаны ў дакументах тых часоў «экстраным цягніком № 61». Усерасійская перасоўная пажарная выстава працягнула свой шлях ужо па чыгунцы. Выстава праходзіла пад заступніцтвам вялікай княгіні Марыі Паўлаўны. За тры з паловай месяцы цягнік-выстава абвандраваў ўсю еўрапейскую частку Расіі, прайшоўшы больш за 8000 вёрст. Усерасійская перасоўная пажарная выстава зрабіла прыпынкі ў 78 гарадах і пасёлках, арганізаваўшы амаль 40 новых сельскіх і гарадскіх пажарных камандаў на месцах.
Апошні прыпынак выставы быў зроблена ў Менску. Шоў наведала 1160 чалавек. 1 верасня 1899 года састаў вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, дзе ўсім асобам, якія дапамагалі арганізацыі і правядзенню выставы, была аб’яўлена падзяка Вялікай Княгіні Марыі Паўлаўны.

апублікавана ў часопісе "Ваўкавышчына", № 2, 2011.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Волковыска

Священника из Волковыска снова осудили - за акцию, которую в августе якобы разрешил мэр

Хотите узнать больше? Как говорят и местные жители, и сам священнослужитель, еще 14 августа к горожанам, собравшимся в центре города, выходил председатель Волковысского

Белорусские «Мальдивы» станут доступными для туристов. Белорусам туда по-прежнему нельзя

Хотите узнать больше? Красносельские карьеры около Волковыска, которые еще называют белорусскими "Мальдивами", откроют для безвизовых туристов, правда, посетить их смогут

В Волковыске в колонии произошел пожар. Пострадали трое заключенных

Хотите узнать больше? До прибытия пожарных из опасной зоны спасли двух мужчин. Третьего пострадавшего нашли спасатели.

«Работы нет, вот и уезжают. Кто на заработки, кто - насовсем». Как живут в самом «стареющем» районе страны

Хотите узнать больше? TUT.BY съездил в "умирающий" регион и посмотрел, как там живут молодые специалисты и собираются ли они здесь оставаться, поговорил с активными

«При виде церквей молится». Милиция ищет осужденного, который сбежал с «химии»

Хотите узнать больше? С "химии" в Волковыске сбежал 34-летний гродненец, осужденный за незаконный сбыт наркотиков. Позняк Святослав Чеславович ушел с территории

В Волковыске пожарные спасли щенка, который был полностью покрыт смолой, и сейчас ищут ему дом

Хотите узнать больше? Обнаружили попавшего в беду малыша на свадьбе. Гости, отмечавшие торжество в столовой, заметили около входа непонятное существо в черной липкой

У 33-летнего жителя Волковыска угрозами забрали квартиру, а его самого вывезли в Россию

Хотите узнать больше? Он решился обратиться в милицию, лишь когда главный обидчик оказался за решеткой по другому делу.