Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Бизнес-школу в Комарово посещают жители Островецкого и Сморгонского районов

Бизнес-школу в Комарово посещают жители Островецкого и Сморгонского районов

Больш за месяц у вёсцы Камарова Мядзельскага раёна працуе Школа сельскага бізнесу. Пятнаццаць чалавек, якія прайшлі конкурсны адбор, разам з прафесійнымі сталічнымі і замежнымі трэнерамі шукаюць адказы на шматлікія бізнес-пытанні і крок за крокам набліжаюцца да ажыццяўлення мары свайго жыцця – адкрыцця ўласнага бізнесу. Наперадзе – яшчэ тры наборы.
Пра тое, як распачаць сваю справу ў сельскай мясцовасці і зрабіць яе прыбытковай, як распрацаваць бізнес-план і для чаго ён увогуле патрэбен, хто з астраўчан і жыхароў раёна вырашыў кардынальна змяніць сваё жыццё і стаць бізнесменам на вёсцы – каб высветліць усё гэта наш карэспандэнт выправіўся ў Камарова.
Ініцыятарам стварэння першага ў Беларусі інкубатара малога прадпрымальніцтва на тэрыторыі Пастаўскага, Мядзельскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў выступілі грамадскія аб’яднанні “Экапартнёрства” і “Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Напярэдадні паездкі зазірнула ў брашурку “Новыя магчымасці для сельскага бізнесу”. Спрошчана ідэя праекта выглядае наступным чынам:  у Школе сельскага бізнесу жадаючых навучаць планаваць і весці свой бізнес, а некаторыя шчасліўчыкі нават атрымаюць грашовую падтрымку на яго рэалізацыю. У ідэале пасля навучання ўчарашнія “студэнты” зоймуцца ўласнай справай і адкрыюць дробныя прадпрыемствы. Гэта можа быць усё што заўгодна: прыдарожны сервіс, пякарня, фітнэс-клуб, вытворчасць мэблі пад заказ, цырульня, фермерская гаспадарка і іншае. Чым не бізнес-інкубатар!
Бизнес-школу в Комарово посещают жители Островецкого и Сморгонского районов

Пра дэталі, нюансы і складанасці ў рэалізацыі праекта развіцця бізнесу ў сельскай мясцовасці, які закране ў тым ліку і Астравецкі раён, журналістам падчас сустрэчы ў Камарова расказалі  арганізатары і каардынатары Школы сельскага бізнесу.
Ідэя стварыць сельскі бізнес-ікубатар узнікла даўно. Мы ўпэўнены, што развіваць бізнес у сельскай мясцовасці можна гэтак жа паспяхова, як і ў горадзе. І рабіць гэта прасцей, калі ёсць каманда ці кааперацыя, –лічыць дырэктар праекта Эдуард Вайцяховіч. – Плануецца, што цэнтр малога прадпрымальніцтва будзе размяшчацца ў Камарова, дзе пачынаючыя бізнесмены змогуць атрымаць кансультацыйную падтрымку па пытаннях адкрыцця і вядзення бізнесу, юрыдычныя паслугі, а таксама інфармацыйную падтрымку.

У Школе сельскага бізнесу запланаваны чатыры наборы слухачоў па 12-16 чалавек. Кожны з адукацыйных набораў будзе складацца з пяці сесій працягласцю 2-3 дні, якія будуць праходзіць па выхадных. Запоўніўшы анкету на сайце, можна выбраць зручны для сябе тэрмін навучання. Пашанцуе, вядома, не ўсім.
У журналістаў была магчымасць паназіраць за заняткамі, якія праходзяць у Школе сельскага бізнесу.
Бизнес-школу в Комарово посещают жители Островецкого и Сморгонского районов

У першым наборы хацела паўдзельнічаць больш за 50 чалавек – шанс атрымалі 15 чалавек, у тым ліку 5 – з Астравецкага раёна. У многіх з іх няма вопыту вядзення бізнесу, аднак яны зацікаўлены ў гэтым. Сярод удзельнікаў першага набору – бібліятэкар, будаўнік, настаўнікі, мама ў адпачынку па доглядзе дзіцяці, аўтаслесар і прадстаўнікі іншых прафесій.
Заняткі праходзяць у нязмушанай атмасферы. Інтэрактыўнасць, актыўнасць слухачоў і арыентацыя на практычнае жыццё – вось асноўныя прынцыпы, на якіх выстройваецца вучоба.
Вучэбная праграма складаецца з семінараў, трэнінгаў, майстар-класаў. Акрамя таго, яна ўключае ў сябе і штотыднёвае дыстанцыйнае навучанне, кансультаванне з інструктарам і выкананне хатніх заданняў.
За пяць сесій слухачы навучацца планаваць свой бізнес, атрымаюць дапамогу ў напісанні бізнес-плану, атрымаюць навыкі самапрэзентацыі і камунікацыі, а таксама набудуць галоўнае – бясцэнны вопыт стасункаў з аднадумцамі.
Пасля невялікай экскурсіі па Камарове ў журналістаў была магчымасць пагутарыць з вучнямі Школы
Часлава Сідарэвіч, жыхарка Альхоўкі:
У мяне ёсць некалькі ідэй, якія, спадзяюся, змагу рэалізаваць дзякуючы навучанню ў Школе сельскага бізнесу. Гэта дапаможа мне самарэалізавацца. Няхай ідэя, якую я хачу ўвасобіць у жыццё, пакуль застаецца нераскрытай. (Усміхаецца). Нездарма кажуць: хочаш насмяшыць бога – раскажы яму пра свае планы.
Людміла Стручко, жыхарка вёскі Тракелі:
– Нават калі не атрымаю грант на развіццё ўласнай справы, буду адкрываць майстэрню па рамонце адзення ў Тракелях. Планую займацца не толькі дробным рамонтам адзення, але і яго пашывам, дэкарыраваннем, стварэннем нацыянальных строяў, а таксама праводзіць майстар-класы.

Па выніках навучання толькі шэсць чалавек атрымаюць гранты на рэалізацыю сваіх бізнес-планаў. Экспертная камісія будзе ўлічваць не толькі навізну, актуальнасць праекта, але і яго значнасць для вызначанай сельскай мясцовасці. Плюсамі, якія пойдуць у залік, таксама стануць выкарыстанне ў вядзенні бізнесу прынцыпаў экалагічнасці, інклюзіі, гендарнай роўнасці.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Сморгони

В Сморгони выявлено 42 случая заражения коронавирусом

Хотите узнать больше? В Сморгони на 30 апреля у 42 человек подтверждено заражение коронавирусом. Часть больных госпитализированы, некоторые находятся на самоизоляции.

В Сморгони мужчина между стенками сарая нашел уникальный испанский пистолет, которому более ста лет

Хотите узнать больше? В Сморгони 30-летний местный житель купил участок со старыми постройками и, когда разбирал одну из них, нашел между стенами пистолет.

В новогоднюю ночь в Сморгони пройдет песенно-танцевальный батл между микрорайонами города. Глядите программу

Хотите узнать больше? 1 января праздничная новогодняя программа в Сморгони пройдет у главной городской елки на площади Ленина. Начало в 01.00. О этом сообщает «Светлы

Что подарить на Новейший год и Рождество?Сконцентрировали занимательные идеи, какие Вам понравятся

Хотите узнать больше? Где отметить Новый год и что подарить любимым, близким и коллегам – пожалуй, самый актуальный вопрос в декабре. Чтобы не бежать за подарками за

Сморгонщину на областном этапе кастинга «Мисс Беларусь – 2020» представят две девушки

Хотите узнать больше? 20 декабря в Сморгони прошел региональный кастинг Национального конкурса красоты «Мисс Беларусь». В нем соревновались пять местных красавиц.

В Сморгони внук украл у своей бабушки 180 тысяч долларов. Откуда у пенсионерки столько денег?

Хотите узнать больше? В Сморгони у пенсионерки украли 180 тысяч долларов. Деньги находились в сейфе в ее доме. Оказалось, кражу совершил внук пожилой женщины.

Фото- и видеофакт: В Сморгони главную елку запалил Дед Мороз-спасатель

Хотите узнать больше? 7 декабря на городской площади Сморгони прошло театрализованное представление «Сияет елка под игры Фьёка». Иллюминацию на елке зажег Дед

«Заряжай-ка». В Сморгони установили автономную станцию для подзарядки телефонов

Хотите узнать больше? Станцию установили коммунальщики возле озера перед областными «Дожинками». Вверху металлической конструкции находятся солнечные батареи, внизу –