Прыярытэты
У СМІ не засталася незаўважанай нядаўняя прапанова прэм’ер-міністра Беларусі Леаніда Тозіка павысіць зарплату работнікам дзіцячых садкоў за кошт падвышэння тарыфаў для бацькоў.
Сёння ў Слоніме бацькі плацяць ад 99 да 110 тысяч рублёў у месяц за прыбыванне ў садку аднаго дзіцяці, у Мінску — у межах 120 тысяч рублёў.
Выхавацелі ў канкрэтным сталічным садку №314 атрымліваюць цяпер каля 2 млн. рублёў заробку, нянечкі — 1 млн. 300 рублёў, кухонны работнік — 1 млн. 200 тысяч і кухар — паўтара мільёна беларускіх рублёў. Гэтыя лічбы ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” назвала загадчыца таго мінскага садка. Загадчыца такога ж самага звычайнага садка ў Слоніме паўтарыла аўтару гэтых радкоў практычна тыя ж лічбы. То бок, праца ў гэтай сферы аднолькава аплачваецца і ў сталіцы, і на перыферыі, і плата з бацькоў бярэцца прыкладна аднолькавая. Натуральна, што і слонімскія, і мінскія, і з іншых месцаў работнікі дзіцячых садкоў вельмі зацікаўленыя ў павышэнні заробкаў. Але якім чынам, за кошт каго павышаць?
—Заробкі ў дзіцячых садочках — ніжэйшыя за найніжэйшае, а праца нялёгкая. Адносна таго, каб іх павялічыць коштам павышэння бацькоўскіх выплат, то гэткая ідэя мне не падабаецца. Бо, да прыкладу, зараз шмат пішуць у медыях, як адміністрацыі розных узроўняў набываюць дарагія аўтамабілі. Да прыкладу, губернатар Берасцейскай вобласці набыў сабе аўтамабіль, які каштаваў больш, чым выплаты ўсім шматдзетным сем’ям вобласці за год. Тое ж, думаю, адбываецца і з выплатамі ў дзіцячых садках. Проста трэба перагледзець бюджэт так, каб менш пільныя праблемы адтэрмінаваць, а найбольш актуальныя задавальняць у першую чаргу, —выказаўся па гэтай праблеме “Свабодзе” дырэктар грамадскага аб’яднання шматдзетных сем’яў “Добрая Воля” Леанід Скорабагаты.
Кожны бацька і ці не кожны работнік дашкольнай установы падпісаўся б пад прапановай Леаніда Скорабагатага, і, думаецца, далёка не кожны — пад прапановай Леаніда Тозіка. Бо большасць жыве сёння на зусім невялікую зарплату.
Што да размеркавання бюджэтных сродкаў, то ў кантэксце гэтай тэмы вельмі лагічна ўсплывае іншая. Трынаццаць тысяч дзяржаўных служачых плануецца скараціць у хуткім часе ў рамках прэзідэнцкай кампаніі па аптымізацыі іх колькасці. Пры гэтым вызваленыя сродкі мяркуюць размеркаваць паміж тымі службоўцамі, якія застануцца і будуць “верай і праўдай служыць дзяржаве”. Дык, можа, самы час памяняць прыярытэты ды хаця б частку тых сродкаў аддаць бедным выхавацелям і нянечкам, якія гадуюць будучыню гэтай краіны?
Прыярытэты тут даўно ўжо патрабуюць карэкцыі.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слонима
В хозяйстве под Слонимом дохнет молодняк: "мёртвые души" высчитывают из зарплат сельчан
Хотите узнать больше? Фото: ОНТ В одном из хозяйств в Слонимском районе коров якобы продавали местным жителям, а по факту отправляли в могильник. Вот такие вот «мёртвые
Загадочная смерть девушки в Слониме. Что произошло в многоэтажке по ул. Пушкина?
Хотите узнать больше? Перед падением она попросила соседку закрыть окно и не вмешиваться. Как стало известно...
Праздничный салют на день освобождения Слонима
Хотите узнать больше? 10 июля состоялось возложение гирлянды к памятнику воинам-освободителям от немецко-фашистских захватчиков на улице Первомайской в Слониме.
Лучший женский купальский костюм страны — в Слониме
Хотите узнать больше? Слонимские мастерицы приняли участие в конкурсе купальского костюма «Купаліш і Купалінка», который прошел 7 июля во время республиканского праздника
В Слониме гражданин после наезда поезда остался без руки
Хотите узнать больше? В Слониме молодой человек 1991 года рождения травмирован поездом. Вчера днем гражданин в состоянии сильного алкогольного опьянения сидел на ж/д путях
Сельхозпредприятие в Слонимском районе приукрасило статотчетность о поголовье дойного стада
Хотите узнать больше? Финансовая милиция совместно с прокуратурой Слонимского района выявили факты искажения государственной статотчетности о количестве поголовья дойного
В Слониме дружеские посиделки закончились кражей
Хотите узнать больше? На днях 30-летний слонимчанин лишился крупной суммы денежных средств, сообщили в УВД Гродненского облисполкома. Мужчина распивал спиртные напитки
У почты новоселье. Отделение почтовой связи № 5 Слонимского РУПС открылось обновленным и по новому адресу
Хотите узнать больше? Почтовое отделение прописалось в здании автовокзала по улице Вокзальной, 11. Здесь прошла торжественная церемония открытия, в которой приняли участие
Объявления
тамада слоним зельва дятлово волковыск к...
0 бел.руб.
10:53, 27.03.2022Теплицы стальные «Садовод-комфорт» 20х20...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Срочно продам 3-х комнатную квартиру
61 278 бел.руб.
09:51, 15.02.2022Повар сушист
700 бел.руб.
14:23, 22.11.2021Каркасные Дома и бани под ключ. Слоним и...
600 бел.руб.
19:03, 21.11.2021О Слониме
Слоним в годы первой мировой войны
Подробнее В начале века грянула первая мировая война. В середине сентября 1915 г. в Слоним вошли солдаты кайзеровской Германии. Но беды военного времени начались для жителей края еще до начала оккупации. Уже
Интересная Беларусь
Балтаскандынаўская канфедэрацыя
Подробнее Прапануем увазе чытачоў нашага сайта пераклад працы літоўскага географа і геапалітыка Казыса Пакштаса пра Балтаскандынаўскую канфедэрацыю. Гэта досыць знакавая спроба абгрунтавання натуральнай


