Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сланімчанка Вольга Пансевіч вінаваціць міліцыянераў у здзеках з яе, а міліцыянеры яе — у непадпарадкаванні і лаянцы

Сланімчанка Вольга Пансевіч вінаваціць міліцыянераў у здзеках з яе, а міліцыянеры яе — у непадпарадкаванні і лаянцы

Днямі на сайце прэс-службы БХД і іншых інтэрнэт-рэсурсаў з’явілася інфармацыя пра 32-гадовую сланімчанку Вольгу Пансевіч, якую, па яе сведчаннях, вясной затрымалі і збівалі супрацоўнікі слонімскай міліцыі.

Карэспандэнт “ГС” звязаўся з жанчынай і пацікавіўся падрабязнасцямі здарэння.

—Вольга, калі і дзе Вас затрымала міліцыя? І за што?

—21 красавіка на вуліцы Хлюпіна ў Слоніме прыкладна ў 19:30 да мяне падышлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы і прапанавалі паехаць з імі ў аддзел. Я адмовілася. Тады яны сілай мяне скруцілі і запіхнулі ў машыну, пры гэтым наносілі ўдары рукамі і нагамі, надзелі кайданкі і завезлі ў аддзел. Там змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У ізалятары трымалі трое сутак, збівалі, ставілі ў позу “ластаўка”.  Я сказала, што буду абскарджваць такія дзеянні міліцыі.

—А за што Вас затрымалі, як міліцыянеры тлумачылі свае дзеянні?

—Раней, яшчэ ў студзені, мяне затрымлівала міліцыя за пераход вуліцы не ў тым месцы. Але я хутка пасля гэтага з’ехала ў Маскву. Знайсці і прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці міліцыя тады мяне не змагла. Вярнулася я з Масквы ў канцы сакавіка, калі ўжо выйшаў тэрмін даўніны па тым правапарушэнні. Магчыма, міліцыянеры ўзялі мяне пад увагу, каб пакараць па-іншаму.

—Вы актывістка БХД?

—Так.

—І што было, калі Вы выйшлі з ізалятара?

—Я зняла пабоі, якія мне нанеслі ў міліцыі, і напісала скаргу ў пракуратуру.

—Пракурор маю скаргу перанакіраваў у мясцовы аддзел Следчага камітэта. Але там складу злачынства ў дзеяннях міліцыі не знайшлі. Тады пракуратура накіравала скаргу на такое рашэнне ў аддзел следчай бяспекі. Чакаем вынікаў адтуль. А ўчора  (30.05.12. —М.К.) да мяне прыехалі супрацоўнікі міліцыі, завезлі мяне ў аддзел і паказалі два пратаколы, складзеныя на мяне: за непадпарадкаванне міліцыі і за нецэнзурную лаянку. Я іх не падпісала. Тады яны завезлі мяне ў суд. Суддзя Іван Ластоўскі спытаў, што мне патрэбна для абароны.  Я сказала, што трэба мой праваабаронца ў судзе і патрэбна выклікаць сведак. Разгляд маёй адміністрацыйнай справы прызначылі на 10 гадзін 5 чэрвеня.

Суддзя Слонімскага раённага суда Іван Ластоўскі пацвердзіў карэспандэнту “ГС”, што адміністрацыйную справу Вольгі Пансевіч ён будзе разглядаць 5 чэрвеня ў зале судовых пасяджэнняў, але сказаць штосьці па сутнасці высунутых міліцыяй абвінавачванняў на адрас адказчыцы адмовіўся.

  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слонима

В хозяйстве под Слонимом дохнет молодняк: "мёртвые души" высчитывают из зарплат сельчан

Хотите узнать больше? Фото: ОНТ В одном из хозяйств в Слонимском районе коров якобы продавали местным жителям, а по факту отправляли в могильник. Вот такие вот «мёртвые

Загадочная смерть девушки в Слониме. Что произошло в многоэтажке по ул. Пушкина?

Хотите узнать больше? Перед падением она попросила соседку закрыть окно и не вмешиваться. Как стало известно...

Праздничный салют на день освобождения Слонима

Хотите узнать больше? 10 июля состоялось возложение гирлянды к памятнику воинам-освободителям от немецко-фашистских захватчиков на улице Первомайской в Слониме.

Лучший женский купальский костюм страны — в Слониме

Хотите узнать больше? Слонимские мастерицы приняли участие в конкурсе купальского костюма «Купаліш і Купалінка», который прошел 7 июля во время республиканского праздника

В Слониме гражданин после наезда поезда остался без руки

Хотите узнать больше? В Слониме молодой человек 1991 года рождения травмирован поездом. Вчера днем гражданин в состоянии сильного алкогольного опьянения сидел на ж/д путях

Сельхозпредприятие в Слонимском районе приукрасило статотчетность о поголовье дойного стада

Хотите узнать больше? Финансовая милиция совместно с прокуратурой Слонимского района выявили факты искажения государственной статотчетности о количестве поголовья дойного

В Слониме дружеские посиделки закончились кражей

Хотите узнать больше? На днях 30-летний слонимчанин лишился крупной суммы денежных средств, сообщили в УВД Гродненского облисполкома. Мужчина распивал спиртные напитки

У почты новоселье. Отделение почтовой связи № 5 Слонимского РУПС открылось обновленным и по новому адресу

Хотите узнать больше? Почтовое отделение прописалось в здании автовокзала по улице Вокзальной, 11. Здесь прошла торжественная церемония открытия, в которой приняли участие