Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Слонімшчыне знаходзіцца гаючая крыніца

На Слонімшчыне знаходзіцца гаючая крыніца

Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, славіцца гаючай крыніцай.

Тут яе пакажа вам кожны: струменіць яна з-пад невысокай гары, у засені магутных дрэў, на беразе ручая Іарданка. Мясціна тут незвычайная. Непаўторная прырода, нейкая асаблівая цішыня, супакоенасць…А недалёка ад гэтага месца знаходзіцца Свята-Зосіма-Саваціеўскі Вяліка-Кракоцкі мужчынскі манастыр.

Крыніца, асвечаная ў гонар Прадцечы і Хрысціцеля Гасподня Іаанна, вядома больш за сотню гадоў. Галоўная яе каштоўнасць – лекаванне. Існуе думка, што жывая вадзіца дапамагае асабліва пры хваробах вачэй, а таксама страўнікавых захворваннях, знімае галаўны боль. Толькі спажываць яе, кажуць святары, трэба з верай…

Давялося чуць, як гаючая крынічная вада дапамагла аднаму чалавеку прадухіліць катаракту, і ён пастаянна наведвае гэта благадатнае месца. Другі пастаянна працірае вадзічкай вочы, і ў яго палепшыўся зрок. Прыкладаў нямала. А сёлета і аўтару гэтых радкоў прыйшлося насамрэч ўпэўніцца, як з дапамогай кракоцкай вады ў старога чалавека адкрыліся стомленыя вочы. Як кажуць у такіх выпадках, хочаце верце…

Чысціня і хімічны склад вады ўражвае як вернікаў, так і вучоных. Апошнія сцвярджаюць, што вада тут гідракарбанатнасульфатная, у ёй прысутнічаюць іоны кальцыю, магнію, натрыю. Вада без нітратаў, з вельмі добрымі арганалептычнымі паказчыкамі (празрыстая, без паху).

А наогул, з навуковага пункту гледжання крыніцы – натуральны сканцэнтраваны выхад падземных водаў на зямную паверхню. Яны даюць пачатак ручаям і рэкам, жывяць азёры, балоты. Мінеральныя крыніцы, безумоўна, лячэнне ад усялякіх хвароб.
Нядаўна, зрабіўшы свае неадкладныя службовыя справы, мы са старшынёй Азярніцкага сельвыканкама Ганнай Пяцько наведалі Вялікую Кракотку, якая і знаходзіцца на тэрыторыі Азярніцкага сельсавета, і вядома ж, не мінулі гаючую крыніцу. Уразіла абуладкаванасць гэтага святога месца. Значны кавалак лясной тэрыторыі, дзе струменіць крынічка, абнесены натуральным парканам. Высаджана мноства кветак. Работнікамі Слонімскага РУП ЖКХ пяць гадоў таму абсталявана драўляная альтанка з купалам, які ўвенчаны крыжам. Выкладзена сцяжынка да крынічкі. Можна і адпачыць на спецыяльна ўстаноўленай лаўцы.

– Аб добраўпарадкаванні дбаем усе разам, – гаворыць Ганна Іосіфаўна. – Інакш проста нельга. І ў будні, а ў святы асабліва тут вельмі шмат паломнікаў, у тым ліку і замежных. Бывае, выберуць гаючую вадзіцу да самага дна, але гэта часова. Крыніца зноў шчодра адорвае вадой людзей, як і многія дзясяткі гадоў назад…

…Нахіліліся і мы да халоднай, заўсёды маладой вады, зачарпнулі далонямі. Якая асалода!
Незабыўны Уладзімір Караткевіч, наведваючы Вялікую Кракотку, называў яе самай прыгожай вёскай у свеце – беларускай Швейцарыяй. А пра крыніцы на нашай зямлі казаў: ім давеку быць!
Галіна Раманчук
http://grodnonews.by/ru/3/0/nodes?search=Автор:
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слонима

В хозяйстве под Слонимом дохнет молодняк: "мёртвые души" высчитывают из зарплат сельчан

Хотите узнать больше? Фото: ОНТ В одном из хозяйств в Слонимском районе коров якобы продавали местным жителям, а по факту отправляли в могильник. Вот такие вот «мёртвые

Загадочная смерть девушки в Слониме. Что произошло в многоэтажке по ул. Пушкина?

Хотите узнать больше? Перед падением она попросила соседку закрыть окно и не вмешиваться. Как стало известно...

Праздничный салют на день освобождения Слонима

Хотите узнать больше? 10 июля состоялось возложение гирлянды к памятнику воинам-освободителям от немецко-фашистских захватчиков на улице Первомайской в Слониме.

Лучший женский купальский костюм страны — в Слониме

Хотите узнать больше? Слонимские мастерицы приняли участие в конкурсе купальского костюма «Купаліш і Купалінка», который прошел 7 июля во время республиканского праздника

В Слониме гражданин после наезда поезда остался без руки

Хотите узнать больше? В Слониме молодой человек 1991 года рождения травмирован поездом. Вчера днем гражданин в состоянии сильного алкогольного опьянения сидел на ж/д путях

Сельхозпредприятие в Слонимском районе приукрасило статотчетность о поголовье дойного стада

Хотите узнать больше? Финансовая милиция совместно с прокуратурой Слонимского района выявили факты искажения государственной статотчетности о количестве поголовья дойного

В Слониме дружеские посиделки закончились кражей

Хотите узнать больше? На днях 30-летний слонимчанин лишился крупной суммы денежных средств, сообщили в УВД Гродненского облисполкома. Мужчина распивал спиртные напитки

У почты новоселье. Отделение почтовой связи № 5 Слонимского РУПС открылось обновленным и по новому адресу

Хотите узнать больше? Почтовое отделение прописалось в здании автовокзала по улице Вокзальной, 11. Здесь прошла торжественная церемония открытия, в которой приняли участие