Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Амаль тры тысячы турыстаў за паўгода прыняў сёлета клуб-музей Чэслава Немэна

Амаль тры тысячы турыстаў за паўгода прыняў сёлета клуб-музей Чэслава Немэна

- Летась у нас пабывала 5 тысяч турыстаў, і папулярнасць Старых Васілішак працягвае расці. Аб гэтым сведчаць і лічбы, і геаграфія краін, адкуль родам нашы госці, -- канстатуе У. Сянюта -- нязменны захавальнік духоўных вытокаў славутага земляка Чэслава Немэна -- музыканта і кампазітара з сусветным іменем.
Уладзімір Уладзіміравіч з задавальненнем пералічвае кропкі на карце, адкуль прыязджаюць турысты ў нашу краіну, не абмінаючы пры гэтым сціплую хатку, дзе нарадзіўся таленавіты хлопчык Чэсік Выджыцкі, які праславіў і сваю родную вёску, і Беларусь, і Польшчу, дзе сфарміраваўся як знакаміты на ўвесь свет рок-музыкант са сцэнічным псеўданімам Чэслаў Немэн.
 - Прыкладна 60 працэнтаў іншаземных наведвальнікаў клуба-музея - з суседняй Польшчы, але бываюць і турысты з Германіі, Францыі, Швецыі, Фінляндыі, Англіі, Канады, ЗША, нават са Шры-Ланкі і Камеруна. Само сабой, нямала расіян, жыхароў краін СНД, -- сцвярджае У.Сянюта.
Нам і самім у сядзібе Выджыцкіх удалося пазнаёміцца з замежнымі гасцямі - прыхільнікамі творчасці Чэслава Немэна. Халіда і Маліка з Алматы, сталіцы Казахстана, прыехалі ў Старыя Васілішкі разам з пані Эляй з польскага Жыхліна. Жанчыны разам адпачываюць у адным з беларускіх санаторыяў і, па іх словах, не маглі не выкарыстаць магчымасць, каб не наведаць клуб-музей славутага музыканта.
Амаль тры тысячы турыстаў за паўгода прыняў сёлета клуб-музей Чэслава Немэна

А вось Андрэю і Даніілу Канстанцінавым з Пскова не адмовіш у арыгінальнасці. Бацька і сын пераадолелі шэсць соцень кіламетраў на веласіпедах, каб спраўдзіць даўнюю мару Канстанцінава-старэйшага.
- Па песнях Немэна ў свой час я вучыў польскую мову і з маладосці марыў наведаць яго малую радзіму. І вось гэтым летам, захапіўшы палатку, мы з сынам у Беларусі, у гасцінных Старых Васілішках. Гэта спатканне з духоўнай спадчынай і землякамі любімага музыканта не расчаравала, - гаворыць Андрэй Канстанцінаў, які ў падарунак музею прывёз свой артыкул пра Чэслава Немэна, апублікаваны ім у пскоўскай газеце яшчэ ў 1997 годзе пад назвай "Удивителен этот мир".
 У клубе-музеі могуць расказаць пра супрацоўніцу бібліятэкі з горада Цвер, якая дабралася да Старых Васілішак аўтастопам, пра чорнаскурага фаната-камерунца, што з уласцівай яго народу экспрэсіяй імкліва пераступіў парог дома Выджыцкіх і кінуўся на калені перад партрэтам Чэслава Немэна.
Музей у Старых Васілішках - адно з самых наведваемых турыстамі месц на Шчучыншчыне. Тут рэгулярна папаўняюцца  экспазіцыі, з кожным разам харашэе тэрыторыя сядзібы. Колькі б не прыязджаў у госці "да Чэслава Немэна", цябе чакаюць новыя адкрыцці і незвычайная аўра, што натхняе і дорыць незабыўныя ўражанні.
Фото аўтара Таццяна СТУПАКЕВІЧ, "Дзяннiца"
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.