Друкарскі станок па ўзору скарынаўскага для шчучынскіх гімназістаў стварылі мясцовыя майстры
Літаратурна-навуковыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю Шчучына і 500-гадоваму юбілею з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны “Псалтыр”, прайшлі ў гарадской гімназіі. Асаблівай падзеяй мерапрыемства стала прэзентацыя друкарскага станка па ўзору скарынаўскага, зробленага шчучынскімі майстрамі.
У Скарынаўскіх чытаннях, што на працягу двух дзён праходзілі ў гімназіі, прымалі ўдзел вядомыя навукоўцы, якія на працягу многіх год займаюцца даследаваннем жыцця і творчасці беларускага першадрукара. Яркім дапаўненнем іх выступленняў стала прэзентацыя друкарскага станка па ўзору скарынаўскага, створанага шчучынскімі майстрамі па ініцыятыве шчучынскага святара Сергія Сямашкі.
– Спачатку была задумка зрабіць толькі бутафорскі станок, каб упрыгожыць ім сцэну падчас мерапрыемства, – расказаў айцец Сергій. – Але паступова ўзнікла ідэя “ўдыхнуць у яго жыццё”, дараваць яму магчымасць друкаваць літары і словы. Хочацца выказаць вялікую падзяку людзям – сапраўдным майстрам сваёй справы, якія не засталіся абыякавымі, а з усёй душой падышлі да рэалізацыі гэтага незвычайнага праекта, аўтарам якога з’яўляецца супрацоўнік Шчучынскай МПМК-167 Генадзь Паўловіч. Дзякуючы залатым рукам майстра гэтага ж прадпрыемства Валерыя Баравіка звычайная елка ператварылася ў дэталі друкарскага станка. Дызайн прэса і механізм рэдуктара сталі аўтарскай распрацоўкай галоўнага канструктара Шчучынскага рамонтнага завода Сяргея Калошы. А рэалізаваць яе дапамаглі майстры Анатоль Нюнько і Міхаіл Шашко. Над друкавальнай платай з літарамі некалькі дзён шчыраваў Міхаіл Маскевіч – сталяр-чырвонадрэўшчык. Па папярэдніх падліках, наш друкарскі станок здольны выдаваць 14 лістоў за дзве гадзіны.
…Затаіўшы дыханне, сачылі навукоўцы і ўсе госці, а таксама педагогі і гімназісты, як Францыск Скарына, у вобраз якога выдатна ўжыўся адзінаццацікласнік Уладзімір Пяшко, дастае з друкарскага станка надрукаваны ліст. І менавіта ў гэты момант па-сапраўднаму моцна кожны адчуў усю веліч таго духоўнага подзвігу, які пяцьсот год таму здзейсніў полацкі першадрукар.
Францыску Скарыне давялося жыць і тварыць у складаны час. Аб тых выпрабаваннях, якія выпалі на долю гэтага волата эпохі Адраджэння, аб яго радасцях і бедах расказалі падчас літаратурна-музычнай гасцёўні “Шляхамі Скарыны” гімназісты.
Скарынаўскія чытанні працягваліся і прайшлі пад назвай “Францыск Скарына: след чалавека – след жыцця”. Тэмы васямнаццаці работ, прадстаўленых гімназістамі, былі самымі рознымі. І кожная з іх яшчэ больш дапаўняла вобраз беларускага першадрукара, раскрывала шматбаковасць яго асобы.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
22 года подряд главным Дедом Морозом Щучина была женщина
Подробнее Двадцать два года подряд главным Дедом Морозом Щучина была… женщина! Нынче художественный руководитель районного Дома культуры Елена Ушкарь передала бразды правления праздником ...
Интересная Беларусь
Грядут зарплатные изменения для бюджетников. Чего нам ждать падения или роста?
Подробнее «Речь идет об услугах организаций здравоохранения и образования, спортивных и так далее», — сообщил президент.


