Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выстава старажытных царкоўных кніг адкрылася ў Шчучыне

Выстава старажытных царкоўных кніг адкрылася ў Шчучыне

Навукова- літаратурныя чытанні «У пачатку было Слова» ў дзяржаўнай гімназіі Шчучына прадоўжылі шэраг мерапрыемстваў да маючага адбыцца ў верасні Дня беларускага пісьменства і пераўтварыліся ў сапраўднае свята духоўнасці.

Пра галоўную нематэрыяльную спадчыну пакаленняў – кнігу –гаварылі навучэнцы і педагогі гімназіі і святары храма Міхаіла Архістраціга Шчучына. Гучалі вершы вядомых паэтаў. У інсцэніроўках «ажывалі» скульптуры Васіля Цяпінскага і Сымона Буднага.
Праз эмацыянальныя выступленні з мультымедыйнай прэзентацыяй арганізатары свята расказалі пра стварэнне славянскай азбукі і традыцыю праваслаўнай славянскай кніжнасці, пра з’яўленне 14 сакавіка 1564 года на Русі першай друкаванай кнігі Івана Фёдарава «Апостал». Трапяткімі музычнымі творамі дапоўніў славесны рад народны ансамбль духоўнай музыкі «Прэабражэнне». Яркім акордам напрыканцы мерапрыемства прагучаў урывак Пасхальнага Евангелля на шасці розных мовах у выкананні гімназістаў.

Вялікі інтарэс выклікала выстава старажытных рэдкіх кніг з царкоўных і асабістых фондаў і выстава праваслаўнай літаратуры, арганізаваная Шчучынскай дзіцячай бібліятэкай. А благачынны Шчучынскай акругі Аляксандр Пасцерняк перадаў у дар гімназіі дзве каштоўныя кнігі, якія тычацца глыбокага навуковага аналізу Слуцкага Евангелля.
– Такія мерапрыемствы ўздымаюць дух, напаўняюць сэрцы любоўю, верай і нагадваюць пра спрадвечныя каштоўнасці, – адзначылі напрыканцы навукова-літаратурных чытанняў педагогі гімназіі. Іх таленавітыя выхаванцы з гэтым цалкам пагадзіліся.
Фота аўтара
Ала БІБІКАВА
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.