Век жыві!
За жыццё і здароўе гэтага чалавека змагаліся, здаецца, усе – толькі не ён сам. Вялі гутаркі пра недапушчальнасць такога ладу жыцця, калі ўсе існуючыя каштоўнасці падменены на бутэльку. Прымусова накіравалі на лячэнне ў туберкулёзны дыспансер, бо была выяўлена і гэта небяспечная хвароба. Але гора-пацыент, прыехаўшы дамоў, каб атрымаць грошы па бальнічным лістку, так адзначыў “вольніцу”, што напіўся да чорцікаў. Вынік трагічны: запалаў ложак, у якім выпівоха адпачываў з запаленай цыгарэтай. Упаўне яшчэ малады чалавек, які мог бы жыць ды жыць, загінуў у агні. Лёс? Злы рок? Ці ўласная бестурботнасць, легкадумныя адносіны да сябе і жыцця?
Гэты выпадак, які сёлета адбыўся ў адной з вёсак паблізу ад райцэнтра, таксама ўзгадваўся сярод іншых, калі на чарговым пасяджэнні раённага савета па дэмаграфічнай бяспецы разглядвалася дэмсітуацыя на тэрыторыі Шчучынскага сельсавета. Старшыня сельвыканкама С.Я.Возны са скрухай паведаміў, што адыходзяць у нябыт вяскоўцы сталага веку, а бусел не спяшаецца насіць немаўлят у вясковыя хаты. Праўда, за гэта паўгоддзе ў Шчучынскім сельсавеце ўжо нарадзіліся восем дзетак, што зусім нядрэнна. Пэўна, дае вынік тое, што за апошнія гады (з 2009-га і па цяперашні час) здадзены ў эксплуатацыю і заселены 16 кватэр у аграгарадку Тур’я і 12 кватэр у вёсцы Першамайская. Усё гэта жыллё было выдзелена маладым сем’ям.
Сёння ў вёсцы, дзе такая эканамічна моцная і развітая гаспадарка, як СВК “Шчучынаграпрадукт”, жыць досыць камфортна. Адна бяда – не ўсе таго хочуць. Гэта ўжо пра выпадак, аб якім узгадвалася ў пачатку публікацыі.
Невыпадкова, што на пасяджэнні савета ішла зацікаўленая размова аб папярэджанні трагічнай гібелі людзей. Сваімі меркаваннямі падзяліліся намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне А.Ю.Кузняцоў, які прааналізаваў сітуацыю з вытворчым траўматызмам у раёне, намеснік начальніка РАНС П.С.Красько, намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў С.А.Якусік.
На пасяджэнні, якое праходзіла на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І.Ю.Сакалоўскім, многа гаварылася пра тое, як акружыць увагай і клопатам людзей сталага веку, што трэба зрабіць, каб яны даўжэй пажылі, а іх старасць наперакор усяму была ў радасць.
– Наша міністэрства працуе ўжо над тым, каб увесці ў практыку сацыяльнай работы прыёмныя сем’і не толькі для дзяцей-сірот, але і для адзінокіх старых, – падзялілася прафесійным “сакрэтам” загадчыца аддзела тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А.Р. Шпакоўская. – Такая мадэль догляду пажылых людзей добра зарэкамендавала сябе ў Расіі, і Беларусь, магчыма, таксама возьме на ўзбраенне каштоўны вопыт. А пакуль у нас ёсць добры прыклад Дома міласэрнасці ў Каменцы, бо, як вядома, сацыяльных ложкаў у бальніцах сястрынскага догляду на ўсіх жадаючых пакуль не хапае.
Дэмаграфічная сітуацыя, якой бы неадназначнай яна ні была, знаходзіцца пад пастаяннай увагай дзяржавы ўвогуле і органаў улады на месцах. Дзейсная работа раённага савета па дэмаграфічнай сітуацыі – яшчэ адно таму пацвярджэнне.
Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Анёл-абаронца Шчучынскага палаца
Подробнее Пенсіянер Уладзімір ГЛАЗ адважна змагаецца за аднаўленне палаца князя Францішка Ксаверыя Друцка-Любецкага, ініцыятара будовы Аўгустоўскага канала
Интересная Беларусь
Крушим шаблоны: почему сантехник — перспективная профессия?
Подробнее Есть профессии, на которые несправедливо навесили ярлыки. И теперь их представители до сих пор предстают в негативном свете. Такое несправедливое отношение, например — к сантехникам.