“Наша мама – ардэнаносец!”
Так з гонарам заяўляюць дзеці Наталлі Іосіфаўны Шадура з Ашмянцоў і Галіны Чаславаўны Купрэйчык са Шчучына. Гэтыя мнагадзетныя мамы нядаўна ўзнагароджаны ордэнам Маці.
Гасцінны дом Шадураў заўсёды адкрыты для сяброў і знаёмых. Вось і гасцям са Шчучына ўсе былі шчыра рады. А маленькая Ілонка не зводзіла вачанят з цудоўнага букета і падарунка. І гэтым выразным дзіцячым позіркам выказвала радасць і здзіўленне яскравей за ўсіх членаў вялікай сям’і.
Дэлегацыя ў складзе кіраўніка спраў райвыканкама Ю.Т. Пашука, загадчыцы аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А.Р. Шпакоўскай, старшыні прафкама РУП ЖКГ М.С. Паўлюкевіч прыбыла ў вёску Ашмянцы з пачэснай місіяй – уручыць яе жыхарцы, маці пяцярых дзяцей ордэн Маці, грашовую дапамогу, якая дадаецца да ўзнагароды, і падарунак ад арганізацыі, дзе працуе жанчына.
– Вядома, колькі сіл, цярпення, любві і клопату неабходна аддаць дзіцяці, пакуль яно вырасце. А Вы аддаеце гэтага ў пяць разоў болей, – зазначыў Юрый Тадэвушавіч Пашук.
Уручаючы ордэн Маці Наталлі Іосіфаўне, ён падзякаваў ёй за мацярынскую самаахвярнасць, пажадаў сіл і цярпення, а таксама здароўя і шчасця дарослым і маленькім Шадурам.
Цёпла павіншавалі мнагадзетную маму А.Р. Шпакоўская і М.С. Паўлюкевіч. Шчырыя, душэўныя словы расчулілі жанчыну, яна падзякавала за ўвагу, за клопат, які сям’я адчувае з боку дзяржавы. Вельмі ганарыліся мамай сын Антон і чатыры дачушкі. Не хаваў радасці і муж Міхаіл Антонавіч. Са сваёй “цудоўнай палавінай” ён раздзяляе ўсе цяжкасці і праблемы, якія выпадаюць на долю іх сям’і. Чалавек ён працавіты, гаспадарлівы і надзейны, даражыць сям’ёй. Адчуваецца, што жонка і дзеці за ім, як за каменнай сцяной.
Наталля Іосфаўна і Міхаіл Антонавіч родам з Ашмянцоў, тут засталіся жыць. Родная вёска стала малой радзімай і для іх дзяцей. Міхаіл, вярнуўшыся з войска, выбраў сабе спадарожніцу жыцця з мясцовых дзяўчат і прывёў маладую жонку ў бацькоўскі дом. Паступова дом абнаўляўся, дабудоўваўся, ды і цяпер ён пастаянна аздабляецца нейкімі прывабнымі дэталямі, дарэчы, як і падворак, дзе шмат прыгожых кветак і розных дзівосаў, накшталт казачных палянак з лесавічкамі, добрай пажылой вясковай парачкі і іншых цікавых насельнікаў. На падворку і ў доме, дзе вельмі ўтульна і па-гарадскому стыльна, парадак трымаюць усе разам – дарослыя і дзеці. У Шадураў да таго ж вялікая гаспадарка – дзве каровы, свінні, куры. Міхаіл і Наталля самі раслі ў мнагадзетных сем’ях, з маленства прывучаны да працы, таму і дзетак вучаць працаваць і спадзявацца толькі на сябе.
Міхаіл Антонавіч працуе майстрам у кацельнай, а Наталля Іосіфаўна – у мясцовай лазні. Іншы раз ёй даводзіцца затрымацца на рабоце, але за Ілонку, якой крыху болей за два гадочкі, яна спакойная, бо маленькую апякаюць старэйшыя сястрычкі.
– Да Ілонкі, як да прынцэсы, усе ставяцца, – з усмешкай заўважыла жанчына, – усе аберагаюць, нешта смачненькае нясуць.
Антон – старэйшы з дзяцей, ён надзейны памочнік бацькам. Хлопец добра вучыцца, любіць тэхніку. Нават прадэманстраваў нам транспарт, які змайстраваў разам з бацькам са старога аўтамабіля. Антон закончыў 9 класаў і вырашыў паступаць сёлета ў Гродзенскі політэхнічны каледж. Калі пашанцуе, будзе вучыцца на тэхніка-будаўніка. Крысціна перайшла ў 9-ы клас, любіць музыку, жывапіс, яна яшчэ вагаецца ў выбары будучай прафесіі. Сястрычкі-двайняты Карына і Марына пойдуць у 7-ы клас, яны – рухавічкі ў доме, вясёлыя, цікаўныя.
Нашу размову ціхенька слухала маленькая Ілона і з цікаўнасцю разглядвала маміну ўзнагароду. Дзяўчынка яшчэ не разумее, што такі ордэн даюць самым лепшым матулям.
У гэты ж дзень Ю.Т. Пашук уручыў высокую ўзнагароду яшчэ адной мнагадзетнай маме – Галіне Чаславаўне Купрэйчык. У дом па вуліцы Дружбы ў Шчучыне, дзе нядаўна пасялілася вялікая сям’я Купрэйчыкаў, наведаліся таксама начальнік раённага вузла паштовай сувязі У.Т. Федасевіч і старшыня прафкама Г.М. Мішкіна. Яны шчыра павіншавалі сваю работніцу (Г.Ч. Купрэйчык працуе паштальёнам) са знамянальнай падзеяй і пажадалі ладу, шчасця, дабрабыту ў сям’і і ўручылі падарункі.
Справядліва гаворыць народная мудрасць: дзе дзеці – там і шчасце.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
22 года подряд главным Дедом Морозом Щучина была женщина
Подробнее Двадцать два года подряд главным Дедом Морозом Щучина была… женщина! Нынче художественный руководитель районного Дома культуры Елена Ушкарь передала бразды правления праздником ...
Интересная Беларусь
Ученые исследуют 6 новых выявленных вирусов
Подробнее Исследователи отмечают, что контакты между людьми и дикой природой становятся все более активными, добавив, что нынешняя пандемия является лишь одним из напоминаний о том, насколько тесно здоровье


