“Алімп” прымае гасцей
У мінулую нядзелю на стадыёне “Алімп” прайшлі трэція гарадскія гульні працоўных, прысвечаныя Дню вызвалення Шчучыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У спартыўным мерапрыемстве прынялі ўдзел пятнаццаць каманд.
Прысутных вітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Юльянавіч Сакалоўскі. Ён адзначыў рост колькасці ўдзельнікаў спартакіяды і пажадаў спартсменам здароўя і поспехаў.
І вось пачаліся спаборніцтвы. Армрэслінг, падняцце гіры, падцягванне на перакладзіне, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, дартс, лёгкаатлетычная эстафета, перацягванне каната... Конкурсы патрабавалі ад спартсменаў высокай фізічнай падрыхтоўкі і поўнай самааддачы.
З асаблівым напалам сапернічалі спартыўныя сем’і. Бацькі разам са сваімі дзеткамі ўдзельнічалі ў лёгкаатлетычнай эстафеце, дэманстравалі свае здольнасці ў гімнастыцы, дартсе і баскетбольных кідках.
– Наша сям’я ўдзельнічае у спартакіядзе ўпершыню, – дзеліцца стораж камбіната бытавога абслугоўвання Іван Іванавіч Крываногаў. – Майму сыну Даніілу сёлета споўнілася дзесяць гадоў. Ён захапляецца футболам і гандболам, плануе наведваць спартыўныя секцыі... Бацькі павінны паказваць прыклад сваім дзецям. Мы – за здаровы лад жыцця, таму з задавальненнем падтрымалі спартыўную ініцыятыву. Прызнацца, былі вельмі ўражаны атмасферай добразычлівасці і ўзаемадапамогі, якая валадарыць на спаборніцтвах.
– Тата прапанаваў мне паўдзельнічаць у конкурсе спартыўных сем’яў, і я адразу згадзіўся, – прызнаецца Данііл Крываногаў. – Спартакіяда – выдатная магчымасць сустрэцца з сябрамі і цікава адпачыць.
– Стала добрай традыцыяй праводзіць круглагадовыя гарадскія гульні працоўных, – гаворыць начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Іван Вікенцьевіч Гваздоўскі. – З пачатку года праходзілі спаборніцтвы па валейболе, стрытболе, настольным тэнісе, плаванні, шашках... На жаль, не ўсе арганізацыі падтрымалі нашу ініцыятыву. З дзевятнаццаці запрошаных каманд у спартакіядзе прынялі ўдзел толькі пятнаццаць. Хочацца засяродзіць увагу кіраўнікоў арганізацый: неабходна папулярызаваць спорт сярод працоўных і набыць камандам неабходны спартыўны інвентар.
Высокі ўзровень падрыхтоўкі паказалі каманды МПМК-166, РЭСа, аўтапарка №12, камбіната бытавога абслугоўвання, ЖЭСа, Шчучынскай ЦРБ… Ва ўпартай барацьбе вызначыліся лідары. Пераможцамі трэціх гарадскіх гульняў працоўных другі год запар сталі спартсмены МПМК-167, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі каманды завода “Аўтапровад” і РУП ЖКГ. Прызёры былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і кубкамі.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
22 года подряд главным Дедом Морозом Щучина была женщина
Подробнее Двадцать два года подряд главным Дедом Морозом Щучина была… женщина! Нынче художественный руководитель районного Дома культуры Елена Ушкарь передала бразды правления праздником ...
Интересная Беларусь
Ученые исследуют 6 новых выявленных вирусов
Подробнее Исследователи отмечают, что контакты между людьми и дикой природой становятся все более активными, добавив, что нынешняя пандемия является лишь одним из напоминаний о том, насколько тесно здоровье


