Калі дзяцей абараняюць ад бацькоў…
45 дзяцей раёна на сённяшні дзень прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, з іх 4 – ва ўзросце да 3-х гадоў. Гэтыя дзеці не толькі былі пазбаўлены бацькоўскага цяпла і клопату. На жаль, дрэнная спадчыннасць і ўмовы жыцця наклалі свой адбітак і на здароўе хлопчыкаў і дзяўчынак. Комплекснае медыцынскае абследаванне паказала, што абсалютна здаровых дзяцей, г.зн. з І групай здароўя, сярод іх няма. Няма абсалютна здаровых дзяцей і сярод тых, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Справаздача аб выніках комплекснага медыцынскага абследавання дзяцей, прызнаных, што яны знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, была заслухана на чарговым пасяджэнні каардынацыйнага савета па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.
– Колькасць дзяцей даных катэгорый, якія праходзяць абследаванне ў інфекцыйным аддзяленні, штогод павялічваецца. Калі ў 2009 г. абследаванне прайшлі 50 дзяцей, то ў 2010 годзе – 84. Пры гэтым кошт 1 ложка-дня на сёння складае 94 тыс. рублёў, - расказала М.У.Гуменнік, раённы ўрач-педыятр.
Праблема сямейнай нядобранадзейнасці, на жаль, актуальна для нашага раёна. На каардынацыйным савеце, які вяла Г.С.Хвядзюк, старшыня савета, намеснік старшыні райвыканкама, была прааналізавана работа, якая праводзіцца на тэрыторыі Ракавіцкага сельскага савета па рэалізацыі Дэкрэта №18.
Адміністрацыяй і педагогамі школы многае робіцца па карэкцыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін, павышэнні прэстыжу сям’і, псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў. У той жа час члены каардынацыйнага савета звярнулі ўвагу кіраўніцтва школы на важнасць ранняга выяўлення нядобранадзейнасці.
– Аналіз узросту непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, сведчыць аб схаванай нядобранадзейнасці сем’яў у пачатковым звяне, а таксама аб недастатковай прафілактычнай рабоце класных кіраўнікоў, выхавацеляў, - звярнула ўвагу В.П.Чыжык, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама.
Аб тым, што такая праблема існуе, сведчаць і лічбы, якія прывяла Ж.В.Карпук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх. Так, калі ў 2007 годзе на тэрыторыі сельсавета было адабрана з сям’і 1 дзіця, то ў 2008 – 12, у 2010 – 8, у бягучым годзе – 5.
– На кантролі знаходзіцца пытанне працоўнай дысцыпліны абавязаных асоб, – гаворыць В.Р. Мікалайчык, намеснік начальніка Шчучынскага РАУС. – За 6 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Ракавіцкага сельсавета работнікам міліцыі прыйшлося адрэагаваць 51 разоў па фактах прагулаў. Валерый Раманавіч звярнуў увагу на тое, што неабходна высвятляць прычыны нявыхаду на работу: гора-бацькі абавязаны выплачваць расходы дзяржаве за ўтрыманне дзяцей, а таму павінны працаваць.
На сённяшні дзень 6 дзяцей з Ракавіцкага сельскага савета знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным прытулку, а ўсяго там зараз пражываюць 28 хлопчыкаў і дзяўчынак. У іх бацькоў яшчэ ёсць шанц перагледзець свае адносіны да жыцця і ўласных дзяцей.
Вольга ЦІШКО.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Желудок
Подробнее Древние храмы, величественные замки, старинные дома сохранились во многих уголках Беларуси, а особенно — на Гродненщине. Сегодня мы окунемся в глубь веков и совершим необычное ретропутешествие
Интересная Беларусь
Экзотические животные в белорусской природе
Подробнее В настоящее время в Беларуси участились случаи появления экзотических животных в дикой природе. Некоторые теплолюбивые животные и насекомые не угрожают балансу белорусской природы, т.к. в нашем