Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«У роднай гаспадарцы працаваць удвая прыемна!»

Андрэй Піваварчык працуе ў КСУП “Саўгас “Вялікае Мажэйкава” адносна нядаўна, аднак ужо паспеў зарэкамендаваць сябе, як адказны і добрасумленны работнік, сціплы і працавіты чалавек – менавіта так характарызуюць маладога спецыяліста калегі.

– Мой бацька, Вячаслаў Юзэфавіч, працуе вадзіцелем у нашай гаспадарцы каля трыццаці гадоў, – гаворыць загадчык гаспадарчага ўчастка №2 саўгаса “Вялікае Мажэйкава” Андрэй Піваварчык. – Менавіта ён і параіў мне “падацца” у аграрыі. Пасля заканчэння Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа я вярнуўся на малую радзіму. Прызнацца, працаваць даводзіцца шмат, амаль без выхадных. Аднак любая справа спорыцца, калі з табой побач працуюць адказныя і добрасумленныя людзі. Мне ў гэтых адносінах вельмі пашчасціла!

Нягледзячы на тое, што многія з калег Андрэя яму ў бацькі падыходзяць, у калектыве валадарыць строгая працоўная дысцыпліна: рабочыя давяраюць маладому спецыялісту, прыслухоўваюцца да яго парад… Ды і сам Андрэй – чалавек просты і камунікабельны, заўсёды гатовы выслухаць і прыйсці на дапамогу.

– Калі да людзей ставіцца з павагай, то яны абавязкова адкажуць узаемнасцю, – упэўнены А. Піваварчык. – Мы ў калектыве разумеем адзін аднаго з паўслова і рэдка дазваляем эмоцыям узяць верх. Любыя непаразуменні доўжацца не болей за пяць хвілін. Як правіла, працуем бы зладжаная каманда!

На сённяшні дзень у сельскагаспадарчай галіне застаецца нявырашанай праблема з кадрамі, – прызнаецца Андрэй. – На мой погляд, сітуацыю можна выправіць: неабходна развіваць інфраструктуру сяла, забяспечыць маладых спецыялістаў жыллём і высокай заработнай платай. Тады колькасць жадаючых працаваць у гаспадарцы павялічыцца ў разы!
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота Сяргея ГАРДЗЕЙЧЫКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.