Прынясіце кветкі салдатам, што свабоду для нас здабылі…
Разам з усёй Беларуссю Шчучыншчына ўрачыста адзначыла Дзень Незалежнасці краіны. Трэцяга ліпеня, як і ў Дзень Перамогі, у кожнай беларускай сям’і ўспаміналі родных, блізкіх, землякоў, што не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай. Дзякуючы гэтым салдатам вайны, якія аддалі сваё жыццё за свабоду нашай краіны, мы жывём пад мірным небам. У такія, самыя важныя для нашай Радзімы дні, адчуваеш асаблівы гонар за свой народ, які выстаяў і не аддаў ворагу ні пядзі роднай зямлі.
…Святочная калона, нібы плынь, якая звязвае мінулае і сучаснасць, плаўна рухалася па цэнтральнай вуліцы горада.
Ветэраны, кіраўнікі раёна, ваенныя, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь, школьнікі з кветкамі, шарыкамі, транспарантамі накіроўваліся да абеліска ў гарадскім парку, дзе, па даўняй традыцыі, шчучынцы і госці горада адзначаюць галоўнае свята нашай краіны – Дзень Рэспублікі. Разам крочаць прадстаўнікі розных пакаленняў. Іх раздзяляе час, але аб’ядноўвае адна агульная радасць – краіна, у якой мы жывём, свабодная і незалежная.
На некалькі хвілін рух калоны спыняецца – да помніка на брацкай магіле ў гарадскім скверы старшыня Шчучынскага райвыканкама С.І. Ушкевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў І.Ю. Сакалоўскі ускладаюць вянок, на халодны камень кладуцца кветкі і вянкі ад працоўных калектываў, ветэранаў, моладзі… На магіле воінаў-вызваліцеляў, якія назаўсёды засталіся ў шчучынскай зямлі, гарыць Вечны агонь… Гэта – наша памяць, наш смутак і наша ўдзячнасць…
Каля абеліска ў парку – ганаровая варта. Яе нясуць вучні СШ №2 г. Шчучына, якія рыхтуюцца стаць выратавальнікамі. Мужнымі і смелымі, як воіны, што вызвалялі нашу краіну ад ворага.
Самыя дарагія святыні, вышэйшыя сімвалы Беларусі – герб, сцяг і гімн. У Дзень Рэспублікі, у час святочнага мітынгу, узвіўся дзяржаўны сцяг нашай краіны, які ўзнялі Любоў Яўменаўна Пералехава – ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Іван Паўлавіч Хільмановіч – ветэран працы, Алена Баляславаўна Ступакевіч – спецыяліст па ідэалагічнай рабоце РУП ЖКГ і Анастасія Рунец – вучаніца СШ №2 г. Шчучына.
Да ветэранаў і ўдзельнікаў мітынгу звяртаецца старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч. Ён гаворыць аб тым, што гісторыя нашай краіны занатавала на сваіх старонках шмат важных падзей, свят і дат, аднак асаблівае месца займае Дзень Незалежнасці, адзначаючы які мы звяртаемся да вытокаў беларускай дзяржаўнасці, намячаем новыя рубяжы, будуем новыя планы.
Сяргей Іосіфавіч нагадаў, што беларуская зямля не раз станавілася арэнай спусташальных войнаў. Але самым цяжкім выпрабаваннем для нашага народа стала Вялікая Айчынная. Таму падзеі 1944 года, выдатна распрацаваная аперацыя “Багратыён”, у ходзе якой Беларусь была ачышчана ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю краіны. Барацьба з ворагам пачалася з таго самага моманту, калі ён ступіў на беларускую зямлю, і закончылася, калі нямецкія захопнікі былі канчаткова знішчаны.
З першых дзён вайны мужна змагаліся пагранічнікі і абаронцы Брэсцкай крэпасці, сарвалі план маланкавай вайны абаронцы Гродна, Мінска, Оршы, Магілёва і іншых гарадоў. Баі ішлі за кожную пядзю зямлі, да апошняга патрона і да апошняга дыхання. Захапіўшы нашу зямлю, гітлераўцы ўстанавілі рэжым крывавага тэрору. Яны знішчалі насельніцтва, імкнуліся запалохаць людзей і падавіць іх волю і супраціўленне. Але ўсё гэта было дарэмна: нішто не магло параўнацца з сілай патрыятызму і духу, адзінствам людзей.
У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара, былі разбураны амаль 200 гарадоў і пасёлкаў, больш за 9 тысяч вёсак. Не стала выключэннем і Шчучыншчына. Таму кожны наш жыхар так глыбока шануе памяць аб загінуўшых, даражыць мірам і свабодай, беражліва адносіцца да тых, хто набліжаў светлы Дзень Перамогі.
Лета 44-га прынесла доўгачаканую свабоду. Трэба было аднаўляць народна-гаспадарчы комплекс краіны. Пакаленне людзей, якое прайшло ўсе кругі ваеннага пекла, здзейсніла яшчэ адзін подзвіг – знайшло ў сабе сілы і адрадзіла родную Айчыну.
– Паважаныя ветэраны! – звярнуўся да галоўных гасцей урачыстасці старшыня райвыканкама. – У гэтыя святочныя дні мы з асобай цеплынёй дзякуем вам – воінам-вызваліцелям за ваш вялікі подзвіг. Сёння вы – наша надзейная духоўная апора і падтрымка. Дарагія землякі! Беларусь, калі стала незалежнай дзяржавай, вызначыла свой уласны шлях развіцця, арыентаваны на сацыяльна накіраваную эканоміку, захаванне стабільнасці і паступовы рух наперад. Ісці непракладзеным шляхам заўсёды цяжка. І тым не менш, Беларусь упэўнена крочыць наперад. Мы павінны берагчы нашу Радзіму ў імя тых, хто цаною свайго жыцця здабываў для нас свабоду і незалежнасць, і мацней з’яднаць свае рады, каб з гонарам вытрымаць усе выпрабаванні, якія прыгатавала нам жыццё.
Своеасаблівы экскурс у гісторыю партызанскага руху зрабіў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Эдмунд Станіслававіч Дзікевіч. Ён расказаў, што першыя партызанскія выстралы ўпершыню прагучалі 27 і 28 чэрвеня 1941 года пад Пінскам і Віцебскам, а на Шчучыншчыне партызанскія атрады пачалі стварацца ў канцы 41-га.
– У беларускага народа ёсць два важныя святы – Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці, – звяртаючыся да гасцей свята, сказаў Эдмунд Станіслававіч. – Свабода нам дасталася вельмі дорага і мы павінны яе шанаваць. Згодна з некаторымі данымі, нямецкія захопнікі меркавалі пакінуць у жывых толькі 10-15 працэнтаў жыхароў нашай краіны. Аднак іх зверствы не зламалі людзей. У нашага пакалення вайна ўкрала дзяцінства. І сёння нам вельмі радасна ад таго, што нашы ўнукі могуць жыць у свабоднай, мірнай і незалежнай краіне.
Мінута маўчання… У глыбокім смутку, схіліўшы галовы, стаяць ветэраны. Яны ўспамінаюць сваіх баявых таварышаў, ваенныя шляхі-дарогі… І, напэўна, пераносяцца ў думках у тыя страшныя гады. У задуменні – моладзь. На шчасце, юнакі і дзяўчаты не чулі грукатання кананад. Яны жывуць у мірнай краіне, за якую цяпер у адказе.
– Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб наш народ больш ніколі не зведаў жахлівых падзей той страшнай вайны, – ад імя маладога пакалення гаворыць сямікласніца СШ №3 г. Шчучына Надзея Дысько. – Нам быў патрэбны толькі мір, і яго для нас здабылі салдаты Вялікай Айчыннай.
Шчучынская зямля славіцца самаадданай працай і талентам сваіх людзей. Шчучынцы ганарацца сваім укладам у агульную скарбонку рэспублікі і стараюцца, каб наша краіна стала яшчэ больш моцнай, багатай і квітнеючай. У Дзень Незалежнасці Кніга славы Шчучынскага раёна папоўнілася новымі імёнамі. Такога гонару былі ўдастоены Мікалай Агафонавіч Канстанцінаў – заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі і Мікалай Мікалаевіч Юр’еў – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ганаровых грамадзян павіншаваў старшыня райвыканкама С.І. Ушкевіч, уручыў ім пасведчанні і падарункі.
Да падножжа абеліска кладуцца вянкі і кветкі. Жыве наша памяць пра загінуўшых…
…Свята з нагоды Дня Незалежнасці працягвалася на алеях парка. Гучалі песні, ладзіліся танцы, праходзілі спартыўныя спаборніцтвы… Сваім хараством і непаўторнасцю вабілі вясковыя падворкі, дэманстравалі свае вырабы ўмельцы цэнтра рамёстваў. А госці з Ліды прыехалі да шчучынцаў з падарункам – каля раскінутага шатра праходзіла цікавае прадстаўленне, галоўнымі героямі якога былі сярэдневяковыя рыцары. Гасцінна запрашалі гандлёвыя палаткі.
У гэты дзень у Шчучыне прайшло многа іншых цікавых мерапрыемстваў. Гараджане прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Спяём гімн разам”.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота Алы БІБІКАВАЙ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Щучин
Подробнее В изданном в 1880-е годы "Словаре географическом Королевства Польского и других краев славянских» утверждается, что в 1436 году воевода трокский Петр Лелюш основал деревянный костел в Щучине.
Интересная Беларусь
Новости о COVID-19 на утро 29 мая
Подробнее Источником информации выступает Министерство здравоохранения, которое предоставляет данные по эпидемии в стране.