Якой цаной далася незалежнасць
Напярэдадні Дня Незалежнасці мы звярнуліся да шаноўных ветэранаў з пытаннем: якія пачуцці валадарылі ў сэрцы пасля вызвалення роднай зямлі ад ворага?
Мікалай Мікалаевіч Юр’еў – ветэран Вялікай Айчыннай вайны: – На фронт я пайшоў добраахвотна і трапіў у роту асобага прызначэння. Удзельнічаў у абароне Масквы, вызваленні Беларусі, штурме Кёнігсберга. Амаль у апошнія хвіліны вайны быў цяжка паранены… Доўгачаканы Дзень Перамогі назаўжды застанецца ў маёй памяці: мужныя, загартаваныя ў жорсткіх баях савецкія салдаты плакалі і цалавалі зямлю, дзякавалі за тое, што засталіся ў жывых! Надзея Андрэеўна Кухарэнка – работнік тылу: – Падчас вайны я працавала ў горадзе Омск на фабрыцы, якая выпускала ўсё неабходнае для авіяцыі. Умовы былі вельмі цяжкія: працаваць даводзілася па дваццаць гадзін у суткі… Аднак ніхто з рабочых не скардзіўся. Усе разумелі, што “на карту” пастаўлена самае дарагое – незалежнасць роднай зямлі…
Доўгачаканы Дзень Перамогі я запомніла на ўсё жыццё! Тым майскім ранкам я ехала ў прыгарадным цягніку на працу. У вагоне было людна… Адзін мой знаёмы жартаваў з сябрамі і выпадкова выбіў у мяне з рук сумку, у якой знаходзілася бутэлька з малаком.
– Эх, ты, Валодзя! – уздыхнула я, збіраючы рэшткі шкла. – Ты ж мой абед “разбіў”!
– А навошта табе абед?! – з усмешкай спытаў юнак. – Ніхто сёння на фабрыцы працаваць не будзе – вайна скончылася! Надзя, мы перамаглі!..
Спачатку я не паверыла сваім вушам, думала, што Валодзя жартуе. Аднак, калі мы прыехалі на станцыю, ўсё зразумела… На вуліцах было надзвычай ажыўлена: людзі абдымаліся, віншавалі адзін аднаго… На вачах многіх застылі слёзы радасці. Пачуцці, якія бушавалі ў маім сэрцы ў той дзень, немагчыма перадаць словамі! Наш народ не скарыўся ворагу, выстаяў і тым самым даказаў сваё права на незалежнасць і светлую будучыню. Іван Савельевіч Федарэнка – ветэран Вялікай Айчыннай вайны: – Я прайшоў вайну ад першага і да апошняга дня. Не раз давялося зазірнуць смерці ў вочы! Асабліва запомніліся сваім драматызмам баі пад Масквой: загінула вельмі шмат нашых байцоў, аднак і вораг панёс значныя страты! Разам з аднапалчанамі ўдзельнічаў у вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Яснай Паляны: зачышчаў ад ворага маёнтак Льва Мікалаевіча Талстога, дзе знакаміты класік рускай літаратуры напісаў свой сусветнавядомы раман “Вайна і мір”. Перамогу сустрэў у Маньчжурыі ў горадзе Хайлар, дзе змагаўся супраць квантунскай арміі. У гэты дзень салдаты не стрымлівалі эмоцый: плакалі, абдымаліся, віншавалі адзін аднаго…
Альберт Львовіч Смірноў – ветэран Вялікай Айчыннай вайны: – Вайна напаткала мяне ў родным мястэчку Дзярэчын, што ў Зельвенскім раёне. 23 чэрвеня 311-ты Чырванасцяжны артылерыйскі полк, які базіраваўся побач, пачаў адступаць на ўсход. Я добраахвотна пакінуў родны дом і далучыўся да чырвонаармейцаў…
Акупанты наступалі вельмі хутка. Пад Магілёвам фашысты высадзілі дэсант, і наш полк ледзь не трапіў у “кацёл”. Аднак нам усё ж удалося вырвацца з акружэння. Спыніліся ў Падмаскоўі. Камандзір палка падышоў да мяне і сказаў: “Набліжаюцца надзвычай цяжкія і жорсткія баі, таму я адпраўляю цябе ў тыл!” Так я апынуўся ў Мардовіі. У 43-м уступіў у рады Чырвонай Арміі і быў накіраваны на службу на Далёкі Усход. Там прайшоў шлях ад радавога да старшыны браняроты. Перамогу сустрэў на мяжы з Японіяй.
Маіх бацькоў расстралялі фашысты, у барацьбе з акупантамі загінуў родны брат, сястра ўсю вайну змагалася ў партызанскім атрадзе… Вось цана, якую заплаціла наша сям’я за незалежнасць роднай зямлі. І мне хочацца верыць, што Беларусь больш ніколі не зведае жахаў ваеннага ліхалецця і застанецца свабоднай і незалежнай. Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Щучин
Подробнее В изданном в 1880-е годы "Словаре географическом Королевства Польского и других краев славянских» утверждается, что в 1436 году воевода трокский Петр Лелюш основал деревянный костел в Щучине.
Интересная Беларусь
Новости о COVID-19 на утро 29 мая
Подробнее Источником информации выступает Министерство здравоохранения, которое предоставляет данные по эпидемии в стране.