Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мы ў неаплатным даўгу перад вамі…

– На жаль, нам цяпер не ўсё па сілах, – гаворыць Вольга Іванаўна – “другая палавінка” ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Андрэя Фёдаравіча Гадунова, з якою мне давялося пагутарыць: не хацелася турбаваць Андрэя Фёдаравіча, які на той час крыху прыхварэў. – Узрост ужо не той. Дзякуй раённай уладзе – не забываюць, і ў дапамозе не адмаўляюць. Напярэдадні Дня Перамогі мы падарунак своеасаблівы атрымалі – работнікі ЖЭСа пафарбавалі фасад нашага дома. Самі мы з такой работай не справіліся б. Толькі паведаміў Андрэй Фёдаравіч аб гэтай праблеме раённаму кіраўніцтву, як прыехалі адказныя асобы, агледзелі “фронт работ” і паабяцалі: “Пафарбуем!” Усё зрабілі як трэба. Крыху раней мы прасілі дапамагчы пачысціць калодзеж – думалі вада ў ім непрыгодная да піцця. Аднак ужо двойчы санітарная служба праводзіла аналіз – вада адпавядае нормам. Упэўнена, калі нешта будзе не так – і тут дапамогуць.
– Кожны год мы праводзім абследаванне ўмоў пражывання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, высвятляем, хто і ў чым мае патрэбу, выслухваем іх просьбы і пажаданні, – расказвае загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шчучынскага раёна Таццяна Уладзіміраўна Панова. – На гэты раз мы правялі такое абследаванне яшчэ ў кастрычніку мінулага года і сёлета, да першага мая, усе заяўкі, а было іх 24, выкананы. Аднак, гэта не значыць, што дапамога ветэранам аказваецца толькі ў вызначаны перыяд. З кожнай праблемай яны могуць звярнуцца ў любы час. Па выніках абследавання ветэранаў і адзінокіх грамадзян сталага ўзросту распрацоўваюцца і зацвярджаюцца Шчучынскім райвыканкамам адпаведныя мерапрыемствы. Згодна з гэтым дакументам, а таксама з “Праграмай развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады”, з бюджэту выдзяляюцца адпаведныя сродкі для задавальнення патрэб ветэранаў і адзінокіх людзей. Сёлета сума склала 30 млн. рублёў. – Хачу сказаць, што гэта не адзіная крыніца фінансавання, – працягвае Таццяна Уладзіміраўна. – Мы звяртаемся ў арганізацыі, дзе нашы падапечныя працавалі да выхаду на заслужаны адпачынак, у гаспадаркі раёна і просім іх дапамагчы. І, трэба адзначыць, ніхто не адмаўляецца. За сродкі саўгаса “Першамайск-Агра” у В.Л. Сідлярэвіча адрамантаваны дымаход і дах. У гэтым годзе кіраўніцтва ААТ “Васілішкі” дапамагло прывесці ў належны стан агароджу І.С. Макусю і В.К. Лапенку, на заводзе “Аўтапровад” паклапаціліся пра М.І. Сомачкіна, а дзякуючы “Аграхімсервісу” агароджа ўстаноўлена каля дома Г.А. Дайліда. А вось былым супрацоўнікам медустаноў – ветэранам І.В. Амялевічу, У.Я. Язэпчыку і Л.А. Атрошчанка – агароджу абнавілі за кошт сродкаў раённага бюджэту. Не нарадуюцца на новыя ўваходныя дзверы, якія ўстанавілі работнікі ЖЭСа, Г.І. Пагарэлава і Т.С. Осіпава. Як і В.М. Маркевіч – на праведзены ў доме рамонт і ўсталяваны газавы кацёл.
Увогуле на выкананне ўсіх заявак ветэранаў было затрачана каля 20 млн. рублёў. А з фонду сацыяльнай абароны насельніцтва былі выдзелены сродкі на аказанне матэрыяльнай дапамогі некалькім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.
…Няспынна бяжыць час. І няма такой сілы, якая б змагла яго затрымаць. Усё менш застаецца побач з намі людзей, якім мы абавязаны мірным небам, вясёлым і шчаслівым смехам нашых дзяцей, свабодай і незалежнасцю Беларусі… Яны рызыкавалі сваім жыццём дзеля нас – пакалення, якое, на шчасце, не зведала жахаў вайны. І наш святы абавязак – акружыць іх клопатам, адносіцца з пашанай і заўсёды помніць пра іх подзвіг…
Ганна РУДСКАЯ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.