Сябруе Шчучын з Чарнаўцамі
Паміж Шчучынскім райвыканкамам і беларускай суполкай Чарнавіцкай вобласці дасягнута пагадненне аб узаемавыгадным супрацоўніцтве ў галінах адукацыі, культуры, спорту і турызму.
– Наладжванню кантактаў з землякамі, якія пражываюць па-за межамі нашай краіны, у райвыканкаме надаецца вялікая ўвага, – гаворыць галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Сяргей Генрыхавіч Шандроха. – Згодна з рашэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у мэтах развіцця супрацоўніцтва па схеме “адміністрацыйны раён Беларусі – грамадская арганізацыя суайчыннікаў за мяжой” у раёне праводзіцца сур’ёзная работа па вызначэнні напрамкаў магчымага супрацоўніцтва з суполкамі беларусаў у іншых краінах у сферах эканомікі, культуры, адукацыі, турызму і інш.
У 2010 годзе мы наладзілі кантакт з землякамі, якія пражываюць у суседняй Украіне – у горадзе Чарнаўцы. Чарнавіцкае культурна-асветніцкае таварыства беларусаў выказала зацікаўленасць у супрацоўніцтве са Шчучынскім раёнам у розных галінах гаспадаркі, а таксама ў сацыяльна-культурнай сферы і развіцці турызму. Члены таварыства сумесна з турыстычнымі арганізацыямі рэгіёна распрацавалі аўтобусны маршрут па славутых мясцінах Чарнавіцкага раёна. Дарэчы, украінскія сябры запрашаюць у гэта падарожжа і шчучынцаў. Акрамя таго, прапанавалі арганізаваць сумесную навукова-практычную канферэнцыю “Моладзевая палітыка, адукацыя – вопыт арганізацыі работы ў Беларусі і ва Украіне”, запрасілі прыняць удзел у Пятроўскім кірмашы і наведаць мастацкі і краязнаўчы музеі горада Чарнаўцы… Чарнавіччан вельмі зацікавіла прадукцыя шчучынскіх завода “Аўтапровад” і масласырзавода.
Шчучынскі аддзел культуры сумесна з РДК падрыхтавалі для чарнавіцкіх сяброў падарункі: сем нацыянальных касцюмаў для ўдзелу ў мастацкай самадзейнасці і кнігі класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Хутка “прэзент” будзе высланы ў Чарнаўцы, а разам – праект пагаднення аб далейшым супрацоўніцтве і развіцці адносін паміж Шчучынскім райвыканкамам і беларускай суполкай Чарнавіцкай вобласці.
– Узаемавыгаднае супрацоўніцтва з суайчыннікамі, якія пражываюць у іншых краінах, адкрывае новыя перспектывы для далейшага развіцця нашага раёна, – сцвярджае С.Г. Шандроха. – Таму мы імкнемся падтрымліваць і пашыраць сувязі з беларускай дыяспарай за мяжой.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Па розных дадзеных па-за межамі Беларусі пражываюць каля 3,5 млн. беларусаў, выхадцаў з Беларусі і іх нашчадкаў. У месцах кампактнага пражывання большая частка нашых суайчыннікаў аб’яднана ў больш чым 200 грамадскіх згуртаванняў і арганізацый.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Щучин
Подробнее В изданном в 1880-е годы "Словаре географическом Королевства Польского и других краев славянских» утверждается, что в 1436 году воевода трокский Петр Лелюш основал деревянный костел в Щучине.
Интересная Беларусь
Новости о COVID-19 на утро 29 мая
Подробнее Источником информации выступает Министерство здравоохранения, которое предоставляет данные по эпидемии в стране.