Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Міліцыянер па прызванню

 

Міліцыянер па прызванню

Міліцэйскі мундзір на цывільную вопратку змяніў нядаўна старшы аператыўны дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы РАУС Леанід Аляксеевіч Маркевіч. Па традыцыі, якая склалася ў райаддзеле, кіраўніцтва і калегі наладзілі ўрачыстае мерапрыемства, каб сказаць яму дзякуй за службу і цёплыя словы “на дарожку”.

 

Леанід Аляксеевіч службе ў міліцыі аддаў 26 гадоў жыцця. Прыйшоў сюды па прызванні, сваёй дарогай. Пасля заканчэння Першамайскай СШ асвойваў рабочую прафесію на заводзе ў Гродне. Потым адслужыў у арміі, зноў вярнуўся на прадпрыемства. Але ненадоўга.

У 1984 годзе мэтанакіраваны хлопец стаў курсантам Мінскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі імя М.В. Фрунзе МУС СССР. Пасля заканчэння атрымаў накіраванне ажно ... у Тувінскую АССР. Маладога опера аддзялення крымінальнага вышуку чакала там шмат выпрабаванняў. Аднойчы, падчас затрымання злачынцаў, атрымаў нажавое раненне. Рызыкуючы жыццём, адшукваў дзяцей, якія зніклі пасля таго, як на іх лагер сышоў апоўзень...

Але галоўная старонка ў біяграфіі – служба ў Шчучынскім РАУС. Оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку, участковы і старшы участковы інспектар міліцыі, опер АБЭЗа, старшы інспектар-дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы... Гэтыя і іншыя прыступкі сваёй міліцэйскай кар’еры Леанід Аляксеевіч прайшоў годна. Дысцыплінаваны, адказны, добразычлівы, надзейны таварыш – так характарызавалі яго падчас урачыстых праводзін на пенсію начальнік РАУС М.Я. Герасімчык, яго намеснік В.Р. Мікалайчык і іншыя калегі, з кім плячо да пляча нёс нялёгкую і пачэсную службу, стаяў на варце законнасці і правапарадку. Яны ўпэўнены, што вопыт Л.А. Маркевіча будзе запатрабаваны і ў новай справе, якую выбера гэты чалавек.

Леанід Аляксеевіч прызнаўся, што цяпер больш увагі ўдзеліць сям’і, у прыватнасці, дачцэ Вераніцы, якая з залатым медалём скончыла школу і марыць стаць юрыстам. А потым знойдзе занятак і для сябе.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.