І на флікеры ёсць… мода!
Анастасія Паліўка – выпускніца Астрынскай сярэдняй школы, стала пераможцай рэспубліканскага творчага праекта для падлеткаў “Бяспечны пераход-2011” у намінацыі “Эскізы”, арганізаванага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Упраўленнем дзяржаўтаінспекцыі МУС, грамадскай арганізацыяй “БРСМ” і рэдакцыяй газеты “Пераходны ўзрост”.
Насця – выхаванка Астрынскага цэнтра пазашкольнай работы.
– Калі я першы раз прыйшла ў цэнтр – нават не магу ўспомніць. Здаецца, я тут вырасла, – расказвае Насця. – Люблю майстраваць штосьці сваімі рукамі, нешта ствараць, фантазіраваць – у працэсе творчага пошуку “нараджаюцца” мае работы. Гэта дастаўляе сапраўднае задавальненне.
Многія з яе твораў сталі своеасаблівымі экспанатамі выставы цэнтра пазашкольнай работы. А шматлікія граматы, атрыманыя за ўдзел у самых розных конкурсах, беражліва захоўваюцца сярод узнагарод іншых выхаванцаў. Яны не толькі сведчанне дасягненняў юных дараванняў, але і доказ паспяховай працы выкладчыкаў.
Работа Насці “Мода на святлоадбівальныя элементы ў дзіцячым і падлеткавым адзенні “Сучасны стыль”, над якой яна працавала разам з кіраўніком гуртка “Залатая іголка” Жаннай Канстанцінаўнай Мухля, стала лепшай у сваёй намінацыі. Увогуле 56 работ прымалі ўдзел у рэспубліканскай выставе.
– Я не толькі ствараю эскізы адзення – некаторыя мадэлі шыю для сябе сваімі рукамі, але толькі калі ёсць час, – гаворыць Насця. – У вучэбна-вытворчым камбінаце я займалася па спецыяльнасці “швейная справа” і атрымала званне “Лепшая па прафесіі”.
Адкрыю невялічкі сакрэт – яшчэ нядаўна Насця збіралася стаць дызайнерам. У апошні момант перадумала і вырашыла накіравацца ў журналістыку. Напэўна, узяла верх яе схільнасць да рускай мовы, хаця спевы і выяўленчае мастацтва заўсёды прываблівалі дзяўчыну.
Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага праекта, а вызначаліся яны ў чатырох намінацыях – “Дзіцячая анімацыя”, “Відэаролікі”, “Эскізы” і “Мадэлі” – праходзіла ў Мінску, у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Усе работы ўдзельнікаў аб’ядноўвала надзвычай актуальная тэма – выкарыстанне флікераў. З урачыстасці Насця прывезла чатыры дыпломы ад арганізатараў праекта і падарункі, сярод якіх – падборка газет “Пераходны ўзрост” і надзіманы матрац. Патрэбная, між іншым, рэч падчас летняга адпачынку!
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Щучин
Подробнее В изданном в 1880-е годы "Словаре географическом Королевства Польского и других краев славянских» утверждается, что в 1436 году воевода трокский Петр Лелюш основал деревянный костел в Щучине.
Интересная Беларусь
Новости о COVID-19 на утро 29 мая
Подробнее Источником информации выступает Министерство здравоохранения, которое предоставляет данные по эпидемии в стране.