Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ён змагаўся за Радзіму

Ён змагаўся за Радзіму

З самага ранку ў мінулую пятніцу ў доме Макарчыкавых не змаўкаў тэлефон. Фёдар Піліпавіч прымаў віншаванні з 85-гадовым юбілеем. А яго верная спадарожніца жыцця Ніна Адамаўна завіхалася на кухні і паглядала ў акенца: сёння ж павінны быць госці! Не памылілася гаспадыня. Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны прыйшлі павіншаваць старшыня раённага Савета ветэранаў Э.С. Дзікевіч і ветэраны Узброеных Сіл В.М. Анашкін і І.П. Рэкеда. Са шчырымі словамі добрых пажаданняў Эдмунд Станіслававіч Дзікевіч уручыў юбіляру Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта.

У гэтым прыгожым, утульным і зялёным куточку Шчучына – у канцы вуліцы Леніна – сям’я Макарчыкавых пасялілася ў пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Падумаць толькі – Фёдар Піліпавіч і Ніна Адамаўна крочаць па жыцці амаль 60 (!) гадоў (брыльянтавае вяселле адзначаць у будучым годзе) і захавалі адзін да аднаго вельмі пяшчотныя і паважлівыя адносіны. Ніна Адамаўна прызналася, што жывуць яны з мужам мірна, без сварак, такі ён чалавек – добры, мяккі, далікатны. Пазнаёміліся яны ў Сапоцкіне, куды яе, дзяўчыну з Віцебшчыны, маладога эканаміста, накіравалі на працу. А Фёдар пасля дэмабілізацыі прыехаў туды да брата, працаваў інспектарам у мясцовай Ашчаднай касе. У лютым 1952 года Ніна і Фёдар пажаніліся. У тым жа годзе яго перавялі працаваць у Шчучын, за ім паехала і Ніна. Так юнак з Гомельшчыны і дзяўчына з Віцебшчыны знайшлі сваё шчасце на гродзенскай зямлі. У 60-х гадах Фёдар Піліпавіч перайшоў працаваць у спажыўкааперацыю, а Ніна Адамаўна ўвесь час працавала эканамістам у фінансавым аддзеле райвыканкама.

... З кветніка лёгкі ветрык прыносіў пах півоняў, на градках красавала зяленіва. Гаспадары, нягледзячы на ўзрост, самі даглядаюць агарод. “Мы сядзець без справы не прывыклі, – заўважыла гаспадыня, – тупаем паціхеньку, пакуль спраўляемся. Унукі прыязджаюць, тут раздолле. У нас ёсць і праўнукі – ажно чацвёра”, – пахвалілася Ніна Адамаўна.

Макарчыкавы выхавалі двух сыноў, якімі па праве ганарацца. Аляксандр загадвае кафедрай у Гродзенскім аграрным універсітэце, кандыдат біялагічных навук, Уладзімір працуе галоўным інжынерам на гродзенскім заводзе такарных патронаў. Так цікава і прыемна было слухаць гэтых мілых людзей, якія тактоўна, не перабіваючы, дапаўнялі адзін аднаго цікавымі гісторыямі і эпізодамі.

А вось успаміны пра вайну даваліся нялёгка. Фёдар Піліпавіч абуў салдацкія боты ў 1944 годзе, ледзь толькі споўнілася яму васемнаццаць. З іх хаты пайшлі на вайну чацвёра мужчын – бацька і тры сыны. Старэйшы Уладзімір ваяваў у небе, ён закончыў лётнае вучылішча. Іван стаў смелым партызанам. Праводзіўшы на вайну мужа і траіх сыноў, маці Фёдара засталася ў партызанскай вёсцы Гадзілавічы, што на Гомельшчыне, з трыма малодшымі. На шчасце, у акрузе не было здраднікаў і даносчыкаў, сям’ю Макарчыкавых немцы не кранулі.

Спачатку Фёдар трапіў у 55 запасны стралковы полк, які сфарміраваўся ў Казельску. Там юнак прыняў прысягу, прайшоў падрыхтоўку. Потым цягнік павёз яго і іншых бязвусых салдат на Захад. Са станцыі Жабінка давялося пяшком дабірацца да сваёй часці – 90-й стралковай дывізіі 2-й Ударнай арміі, якая рухалася з баямі на Прусію, а вораг аказваў усё больш упартае супраціўленне. Фёдар ваяваў у пяхоце. Яго зброяй быў кулямёт Дзегцярова. У любым баі праціўнік імкнецца перш за ўсё падавіць кулямётнае гняздо. А Фёдар Макарчыкаў значыўся першым нумарам у кулямётным разліку.

Колькі раз траплялі ў акружэнне, адбівалі танкавыя атакі. Вельмі цяжкай была зіма 1945 года. Баі былі страшныя. У адным з іх Фёдар быў паранены ў руку, трапіў у шпіталь у г. Марыенвердэр. Дзякуй баявому таварышу, які своечасова перавязаў руку, а то так бы і застаўся Фёдар ляжаць без прытомнасці ў акопе, побач з яшчэ адным загінуўшым кулямётчыкам. Пасля шпіталя юнак у сваю часць не трапіў, ваяваў у 73 стралковым палку. Цяпер ён хадзіў у бой са станкавым кулямётам. У баі пад г. Штральзунг Фёдар зноў атрымаў раненне. Вестка аб Перамозе застала яго ў шпіталі.

Пасля выздараўлення Фёдар трапіў у перасыльны полк, адтуль – у атрад па размініраванню. Атрад адшукваў міны, снарады, бомбы, знішчаў іх. Пасля Фёдар Макарчыкаў служыў у ваеннай камендатуры г. Шверынг. Ён служыў і вучыўся – закончыў школу малодшага каманднага саставу. Дэмабілізаваўся Фёдар Макарчыкаў у 1950 годзе.

Сыны вярнуліся дадому, а бацька загінуў на вайне. У сям’і Макарчыкавых добра ведаюць, якое гэта страшнае гора – вайна, якія невыносныя пакуты яна нясе людзям.

– Цяжка ўспамінаць, і забыць нельга. Нельга забываць... – паўтарыў Фёдар Піліпавіч. І гэтыя яго словы прагучалі як наказ маладому пакаленню.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота Сяргея ГАРДЗЕЙЧЫКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.