Ці можна бяспечна адпачыць на Шчучынскім возеры?
У такія дні, калі спякота дастае паўсюдна, усе думкі аб адным – з галавой акунуцца ў ваду. На гарадскім пляжы, пачынаючы з дзесяці гадзін раніцы, збіраюцца людзі. Асабліва шмат адпачывальнікаў у выхадныя дні.
– Сярод пляжнікаў большасць дзяцей і моладзі, – гаворыць старшыня раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на вадзе, ён жа старшына выратавальнага паста Піліп Антонавіч Галаўко, які на сваім рабочым, (сапраўды “гарачым”!) месцы з 9 гадзін раніцы і да 9 гадзін вечара. – Разумею, што насталі канікулы, аднак дзеці да 14 гадоў на пляжы без дарослых – парушэнне правіл аховы жыцця людзей на вадзе. Не пусціць іх на пляж – нерэальна. Лепш няхай будуць пад нашым наглядам. Але і нагрузка ды адказнасць на мяне і маіх памочнікаў-матросаў Аляксея Шашукова і Таццяну Салкевіч кладуцца неймаверныя.
Гарадскі пляж нядрэнна падрыхтаваны да купальнага сезона: загадзя падвезлі жоўтага пяску, паставілі і добраўпарадкавалі лаўкі, навесы, туалет, раздзявалкі. У поўнай баявой стаіць лодка “Савва”, а на бачным месцы вісяць выратавальныя кругі і камізэлькі. На спецыяльным стэндзе – правілы паводзін на вадзе, і кожны жадаючы можа з імі азнаёміцца.
Самы старэйшы з “асводаўцаў” (членскі білет таварыства выратавання на вадзе Піліпу Галаўко выдалі ў 1974 годзе) – непаседлівы і адказны чалавек. У яго шмат добрых задум: ля возера работнікі паста вырашылі пасадзіць алеі з бяроз і вярбы, паставіць турнікі для дзетвары, розныя гульнявыя пляцоўкі, агарадзіць пляж. Акрамя таго, ў хуткім часе будзе зроблены 10-метровы пірс і вышка для нырання.
– Вада у нас чыстая, – тлумачыць Піліп Антонавіч. – Праз кожныя восем дзён работнікі санітарнай службы бяруць пробы.
Што непакоіць мяне, дык гэта візіты моладзі па вечарах, пасля завяршэння нашага дзяжурства. Маладыя людзі распіваюць піва, і тут ужо кантролю ніякага. Вядома, што “пад чаркай” некаторыя ідуць ў ваду, а гэта вельмі рызыкоўна для жыцця.
Зусім нядаўна Піліп Галаўко і Таццяна Салкевіч выратавалі пажылога мужчыну, які вырашыў паплаваць познім вечарам. Яму пашанцавала, што работнікі паста затрымаліся і вылавілі небараку. Той наглытаўся вады і сам не здолеў выбрацца на бераг. Здзіўляе і раўнадушша людское: насупраць на лаўцы сядзелі дзве маладыя дзяўчыны, бачылі, як усё адбывалася, але трывогі не паднялі!
Піліп Антонавіч бывае часта ў дзіцячых садках, школах, у лагерах адпачынку – расказвае, як правільна паводзіць сябе на вадзе, што рабіць, каб не здарылася бяды. А вось як утрымаць дарослых ад неабдуманых паводзін? Тут, лічыць Галаўко, патрэбна дапамога грамадскасці, добраахвотных дружын і супрацоўнікаў міліцыі.
Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Незвычайны дом міласэрнасці дзейнічае ў вёсцы Каменка Шчучынскага раёна
Подробнее Незвычайны дом міласэрнасці дзейнічае ў вёсцы Каменка Шчучынскага раёна. Стваральніца і апякунка яго – манашка сястра Фаустына
Интересная Беларусь
Что делать, когда умер человек, или как похоронить человека?
Подробнее Что делать, если человек умер естественной смертью от старости или болезниили? Какие документы и где необходимо оформить по факту смерти человека? Можно ли кремировать умершего, и каков порядок