Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ж.І. Мяцько: “У дзвюх гарадскіх школах сёлета адчыняцца беларускамоўныя класы”

Ж.І. Мяцько: “У дзвюх гарадскіх школах сёлета адчыняцца беларускамоўныя класы”
Май, напэўна, самы складаны месяц для ўсіх бацькоў, у тым ліку і для мам і татаў дзяцей, якія сёлета першы раз сядуць за школьныя парты. Яны хвалююцца: куды аддаць сваё дзіця вучыцца, хто будзе яго першай настаўніцай… Таму і пытанні на “прамую лінію” да намесніка начальніка аддзела адукацыі Жанны Іванаўны Мяцько паступілі ў асноўным ад бацькоў выпускнікоў дзіцячых садкоў.

Сёлета наш сын пойдзе ў першы клас. Ці можам мы выбраць настаўніка для свайго дзіцяці?
– У кожнай школе класы фарміруюцца паводле меркавання адміністрацыі. Бацькі могуць выказаць сваё пажаданне, і звычайна яно ўлічваецца. А вось што тычыцца навучальнай установы – згодна з артыкулам 47 Закона Рэспублікі Беларусь аб агульнай і сярэдняй адукацыі, бацькі могуць выбіраць школу для сваіх дачкі або сына. Як правіла, яны спыняюцца на навучальнай установе мікрараёна, у якім жывуць. Калі ж ім даспадобы іншая школа – там іх могуць прыняць толькі пры наяўнасці свабодных месцаў.

Нядаўна давялося пачуць ад сяброўкі, што цяпер не так проста ўладкаваць дзіця ў садок…
– Сапраўды, ёсць некаторыя праблемы з камплектаваннем. Многія мамы цяпер не карыстаюцца магчымасцю знаходзіцца ў водпуску па догляду дзіцяці да трох год, а выходзяць на работу раней. Група практычна фарміруецца, і калі ў садок прыходзяць дзеці-трохгодкі, для іх можа ўжо не быць месца. Тым больш цяпер не мае значэння дата падачы бацькамі заявы на афармленне ў дзіцячы садок. Такая ж сітуацыя склалася і ў старэйшых групах.
Яшчэ адна прычына перапоўненасці дашкольных дзіцячых устаноў – павелічэнне колькасці дзяцей, бацькі якіх пабудавалі кватэры ў горадзе. Гэта былыя жыхары Руткевіч, Астрыны, Жалудка і іншых населеных пунктаў раёна. Таму гораду вельмі патрэбны яшчэ адзін дзіцячы садок, будаўніцтва якога запланавана ў Паўднёва-Заходнім мікрараёне на наступны год.

Ці будуць у гэтым годзе ў нашым раёне зачынены навучальныя ўстановы?
– 1 верасня ўсе школы раёна зноў гасцінна сустрэнуць сваіх вучняў, чаго нельга сказаць пра дзіцячыя садкі. Дашкольная навучальная ўстанова зачыняецца ў вёсцы Гурнофель, але гэта адбываецца па жаданні бацькоў, якія аддалі перавагу цэнтру развіцця дзіцяці ў Васілішках. Дзіцячы садок у Ляшчанцы “пераедзе” у будынак сярэдняй школы.

Раней нам давялося пачуць інфармацыю аб тым, што ў школах будуць адчыняцца беларускамоўныя класы. Наш сын сёлета ідзе ў першы клас. У якую з гарадскіх школ нам трэба звярнуцца, каб трапіць у такі клас?
– Сёлета мы плануем адчыніць беларускамоўныя класы ў СШ №1 і ў СШ №3 г. Шчучына. Вельмі хочацца, каб у кожнай школе дзеці вучыліся валодаць роднаю моваю, пачынаючы з першага класа. Адметна, што сёлета беларускамоўныя класы адчыняюцца і ў большасці школ Ліды, Гродна…

Маёй дачцэ спаўняецца шэсць годзікаў у верасні. Але я хацела б, каб яна пайшла ў школу ў гэтым годзе. Ці існуе такая магчымасць?
– Калі дзіцяці спаўняецца шэсць гадоў менавіта ў верасні, і бацькі вырашылі не чакаць наступнага навучальнага года, а аддаць дзіця ў школу сёлета, ім неабходна звярнуцца з заявай да галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі па дашкольным выхаванні Дануты Браніславаўны Шостак. Да заявы прыкладваецца характарыстыка дзіцяці з дзіцячага садка. 14 чэрвеня будзе праводзіцца пасяджэнне медыка-псіхолага-педагагічнай камісіі, у склад якой уваходзяць урач-педыятр, псіхолаг і настаўнік. Яны гутараць з дзіцём і з бацькамі і выносяць сваё заключэнне. Пасяджэнне камісіі праходзіць у дзіцячым садку №6.

Ганна РУДСКАЯ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.