Леанарда Васілеўская: «Шчасце – быць патрэбнай людзям»
Палянскі сельскі Дом народнай творчасці і рамёстваў незалежна ад пары года і надвор’я сустракае гасцей цеплынёй і шчырай усмешкай. Тут заўжды адчуваеш сябе ўтульна і камфортна, як дома, ці ты наведваешся да Валянціны Свірскай, гаспадыні Дома творчасці, ці ў сельскую бібліятэку да Леанарды Васілеўскай. Дружна, у ладзе і згодзе жывуць гэтыя жанчыны-кіраўніцы. Яны ўжо не адзін год дзеляць між сабой працоўныя клопаты, упрыгожваюць памяшканні сваіх уладанняў выцінанкай, вырабамі з саломкі і бісеру, вышыўкай, мяккімі цацкамі, спасцігаюць новыя віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Разам завіхаюцца ў двары ўстановы культуры, дзе побач з рознакаляровымі клумбамі ўдала размяшчаюцца малыя архітэктурныя формы. Новыя прыдумкі ў афармленні тэрыторыі ўзнікаюць як самастойна, так і з перыядычных выданняў, якіх багата выпісвае сельская бібліятэка.
Бібліятэка і Дом творчасці жывуць адным дружным калектывам, таму калегі шчыра радуюцца поспехам адзін аднаго. Напрыканцы лета прыемная вестка прыйшла ў Палянскую бібліятэку: яна стала прызёрам рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». Другое месца было прысуджана ўстанове за краязнаўчую дзейнасць па ўвекавечанні імя Чэслава Янкоўскага, ураджэнца Палян, паэта, крытыка, публіцыста, гісторыка, грамадскага дзеяча. Ужо шмат год імя слыннага земляка не дае супакою Леанардзе Міхайлаўне Васілеўскай. Калісьці з падачы былога намесніка старшыні райвыканкама Валянціны Лузінай яна так захапілася краязнаўчай дзейнасцю, што нават не спала начамі. Адзін з тамоў даследчыцкай працы Янкоўскага «Павет Ашмянскі», што трапіў ёй у рукі, быў прачытаны ў імгненне вока, і гэта нягледзячы на тое, што напісаны твор на польскай мове. Шмат звестак аб выбітнай асобе земляка было сабрана праз інтэрнэт і падчас сустрэч з аднавяскоўцамі. Праз некаторы час у бібліятэцы ўзнік музейны куток у памяць аб слаўным даследчыку і краязнаўцу. Сабраныя матэрыялы ляглі ў аснову альбома «Імя забытага вяртанне», які Леанардзе Міхайлаўне дапамаглі аформіць супрацоўнікі аддзела маркетынгу раённай бібліятэкі. На сённяшні дзень яшчэ шмат ёсць «белых плямаў» у даследаванні жыцця і дзейнасці Чэслава Янкоўскага, аднак Леанарда Міхайлаўна не губляе надзеі, што знойдзе адказы і на гэтыя пытанні.
Няўрымслівая і апантаная, яна ўсю душу ўкладвае ў працу. Бібліятэкар штодня дабіраецца на работу з Ягелаўшчыны, што каля 5 кіламетраў ад Палян, вось ужо 35 год, у любое надвор’е, калі пешшу, калі на школьным аўтобусе. Як толькі пераступае парог бібліятэкі, яна адразу ж забывае пра іншыя клопаты і турботы. Тут, у гэтых сценах, ёй заўжды спакойна і добра, нават хваробы адступаюць. І яна шчыра верыць, што бібліятэка – гэта лекі, і для душы, і для цела. І калі апошнім часам паўстала пытанне аб магчымым закрыцці бібліятэчнай установы з-за малой колькасці карыстальнікаў, ад гэтай весткі у Леанарды Міхайлаўны зашчымела сэрца і нагарнуліся на вочы слёзы. Не, не ад таго, што не зможа дапрацаваць да пенсіі і прыйдзецца мяняць месца працы, а ад таго, што стала за гэты час бібліятэка роднай, тут усё зроблена яе рукамі, усё ёй знаёма і міла. Леанарда Міхайлаўна з усмешкай адзначае, што ў гэтых пакоях прайшлі яе юнацтва, маладосць, а зараз і старасць падступае.
Калісьці зусім выпадкова яна атрымала прапанову замяніць мясцовага бібліятэкара на час дэкрэтнага адпачынку, калі прыйшла ў сямнаццацігадовым узросце ў Палянскі сельвыканкам афармляць пашпарт. Школу яна скончыла з добрымі адзнакамі, аднак паступаць вучыцца далей не спяшалася. Пасля смерці маці не хацела пакідаць бацьку аднаго. Таму і дала згоду папрацаваць у бібліятэцы. Тады яна і думаць не магла, што гэтай установе аддасць усё сваё жыццё. Ужо падчас працы яна паступіла вучыцца на завочнае аддзяленне Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума. Гэту навучальную ўстанову закончаць пасля і яе дзве дачкі Алена і Вераніка, якія таксама стануць, як і іх мама, бібліятэкарамі. Зараз Алена працуе ў сельскай бібліятэцы ў Будзёнаўцы, дзе калісьці была гаспадыняй Лідзія Пячонкіна, аднакурсніца Леанарды Васілеўскай. А Вераніка ўладкавалася ў гарадскую бібліятэку, што размяшчаецца ў квартале Будаўнікоў.
Леанарда Міхайлаўна ніколі не адгаворвала сваіх дзяцей ад прафесіі бібліятэкара, па сённяшніх мерках зусім не прэстыжнай і не прыбытковай. Для яе галоўнае, каб праца прыносіла задавальненне маральнае, бо яна ніколі не гналася за грашамі, заўсёды жыла сціпла, аднак у згодзе з сабой і сваім сумленнем. Гэтаму заўжды вучыла і сваіх дзяцей, таму самай высокай платай за работу і сёння Леанарда Міхайлаўна Васілеўская лічыць шчырыя словы ўдзячнасці ад аднавяскоўцаў за прынесеныя кнігі, за ўвагу і клопат і адчуванне таго, што яна гэтым людзям патрэбна.
Аліна Санюк.
НА ЗДЫМКУ: Леанарда Васілеўская.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Интересная Беларусь
Как смотреть соревнования геймеров онлайн?
Подробнее Чтобы следить за различными матчами в любимых играх и не пропустить ни одного важного события своей команды можно воспользоваться так называемыми стримминговыми сервисами. Есть несколько удачных


