Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чым здзівіла сёлеташняя выстава «Паўночны вектар Гродзеншчыны»?

Чым здзівіла сёлеташняя выстава «Паўночны вектар Гродзеншчыны»?

Патэнцыял трох раёнаў Гродзенскай вобласці Ашмянскага, Смаргонскага, Астравецкага абмяркоўваўся падчас эканамічнага форуму «Новыя магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва».

Асаблівасцю сёлетняга мерапрыемства стаў удзел прадстаўнікоў Дырэкцыі будаўніцтва Беларускай АЭС і падрадных арганізацый, занятых на ўзвядзенні гэтага важнага аб’екта.

Будаўніцтва АЭС надасць новы імпульс не толькі эканоміцы, але і другім галінам гаспадаркі, лічыць старшыня Астравецкага райвыканкама А.Д. Кавалька.

Ужо да 2020 года не толькі Астравец, але і паўночны рэгіён у цэлым пераўтворыцца ў адзін з найбольш развітых прамыслова-аграрных. Усе гэтыя пераўтварэнні ўжо сёння прыцягваюць увагу.

Па выніках сустрэч Астравецкі райвыканкам падпісаў пагадненне са спецыялізаваным Фондам упраўлення мэтавага капіталу расійска-беларускага супрацоўніцтва «Белыя Росы» горада Санкт-Пецярбурга, у галіне адукацыі – з Сасноваборскай гарадской акругай Ленінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Прадстаўнікамі нашага раёна падпісаны пратакол намераў аб супрацоўніцтве з самаўпраўленнем г. Бірштонаса Літоўскай Рэспублікі.

Смаргонскім райвыканкамам падпісаны пратакол намераў аб супрацоўніцтве з аўстрыйскай кампаніяй «Кронаспан», прадпрыемствам абмежаванай адказнасці «Белагратэрмінал» (Расія, Нідэрланды).

У нашай вобласці праводзяцца тры эканамічныя выстаўкі «Еўрарэгіён – Неман», «Ліда-Рэгіён» і рэгіянальная «Паўночны вектар Гродзеншчыны». Пасля правядзення кожнай – інтарэс да супрацоўніцтва ўзрастае, з’яўляюцца новыя кантакты, прапановы, дагаворы, ствараюцца сумесныя прадпрыемствы. Усё гэта разам дазваляе ўмацоўваць эканоміку, развіваць сацыяльную сферу, – падкрэсліў старшыня Гродзенскага аблвыканкама С.Б. Шапіра.З вопытам развіцця паўночнага рэгіёна Гродзеншчыны пазнаёміліся ўсе кіраўнікі раёнаў вобласці.

Чым здзівіла сёлеташняя выстава «Паўночны вектар Гродзеншчыны»?


На пленарным пасяджэнні эканамічнага форуму з прэзентацыяй патэнцыялу і інвестыцыйных магчымасцяў выступілі намеснікі старшынь райвыканкамаў: У.С. Ластоўскі, Г.С. Люткоўская, В.А. Сівак.

Г.С. Люткоўская:
Ад першага знаёмства з інвестарамі мы перайшлі на новы ўзровень ўзаемадзеяння. Дзякуючы выстаўцы знайшлі партнёраў, з якімі зараз рэалізуем узаемавыгадныя праекты. У раён ужо ўкладзены немалыя інвестыцыі.

Тадэвуш Холка, войт гміны Сувалкі (Польшча):
Чацвёрты год мы цесна працуем з Ашмянскім раёнам. І вынікам такога супрацоўніцтва стаў удзел у трансгранічным праекце «Польшча-Украіна-Беларусь», «Здароўе нацыі – уклад у будучае пакаленне».

У рамках гэтага праекта, рэалізацыя якога намечана на 2013 год, Ашмяны атрымалі ?720 тысяч. А ўдзел у цяперашняй выставе і эканамічным форуме стане асновай для далейшых дасягненняў супрацоўніцтва.

Падчас прэзентацыі Г.С. Люткоўская назвала сферы найбольш прыярытэтныя для прыцягнення інвестыцый. Гэта прыдарожны сервіс і будаўніцтва транспартна-лагістычнага цэнтра, вытворчасць паліўных пелет з торфу, саломы, кастры, тарфянога грунту, цеплаізаляцыйных матэрыялаў з выкарыстаннем натуральнага лёну, будаўніцтва гасцінічнага комплексу ў Ашмянах, перапрафіляванне дражджавога завода, стварэнне вытворчасці святлотэхнічнай прадукцыі з выкарыстаннем святлодыёдных модуляў на ААТ «Радыётэхніка», будаўніцтва комплексу па глыбокай перапрацоўцы кукурузы і іншыя.

У нашага раёна ўзаемавыгадныя адносіны з 17 дзяржавамі свету. Сярод іх самыя актыўныя з Расіяй, Літвой, Латвіяй, Польшчай, Казахстанам.

На экспарт пастаўляюцца мяса і каўбасныя вырабы, сыр, масла, крухмал, торфабрыкет, запасныя часткі для аўтамабіляў, паддоны з драўніны, сантэхнічныя вырабы. Аб’ём знешняга гандлю за сем месяцаў бягучага года склаў $21,9 млн. У тым ліку экспарт $13,9 млн.

Прыродна-геаграфічныя асаблівасці паўночнага рэгіёна Гродзеншчыны прадстаўляюць асобны інтарэс для развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў сферы турызму. Гэта пацвердзіў у прэзентацыйных матэрыялах начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама С.В. Шэін. Турызм «Паўночнага вектара Гродзеншчыны» адкрыты для інвестараў, усе пералічаныя накірункі турыстычнай індустрыі будуць мець падтрымку ў райвыканкамах у шматлікіх рамачных, тэматычных, рознафункцыянальных, двухбаковых і шматбаковых праектах партнёраў. У гэтым годзе Ашмяншчына прапануе інвестарам цікавы праект агратурыстычнага комплексу ў былым маёнтку графа Чапскага ў вёсцы Агароднікі.

Аліна САНЮК.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ошмян

В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие

Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник

Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.

Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района

Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас

Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу

Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,

Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели

Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в

Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.

В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы

Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.

Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора

Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).