Сустрэча паэтаў ля варнянскай вежы
Старажытнае мястэчка Варняны – вабны куток астравецкай зямлі. Гэта месца прыцягвае не толькі турыстаў, але і краязнаўцаў, мастакоў, паэтаў, тых, чые тонкія душэўныя струны супадаюць з размераным рытмам вясковай ідыліі, з ледзь улоўным хваляваннем панскіх ставаў, якія бяруць у водны палон Востраў кахання, з нярвовай песняй ветру, што ўзнімае свой бунтарскі дух пад самае застрэшша чырвонай вежы.
На рамантычным астраўку, авееным шматлікімі легендамі і паданнямі, у мінулую нядзелю акрамя музыкі ветру і імжакі-дажджу чуліся іншыя галасы. Тут, на свяце паэзіі пад назвай “Летняя рапсодыя любові”, разліваліся галасы творцаў з Астраўца, Ашмян і Смаргоні, несліся на астравецкі прастор песні самадзейных артыстаў Астравеччыны. У падрыхтоўцы мерапрыемства прынялі актыўны ўдзел работнікі Варнянскага Дома культуры, а мастацкі кіраўнік клубнай установы Наталля Сакун у пары з Людмілай Кухарэвіч выступіла ў ролі вядучай.
Востраў кахання стаў прытулкам не толькі для роднай мовы, на якой гучалі ўзнёслыя радкі, прасякнутыя любоўю да Бацькаўшчыны. У любові да роднай зямлі паэты прызнаваліся на польскай, беларускай і ўкраінскай мовах. Госць літаратурнай імпрэзы беларускі паэт і перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Мікола Мятліцкі адзначыў, што прыгожая зямля Астравеччыны – Богам дадзены куточак. Менавіта тут часцей за ўсё прыходзіць да яго натхненне. Гэтай невялічкай кропцы на карце Беларусі ён абавязаны лепшымі сваімі творамі. Пацвердзілі гэта і мясцовыя аўтары, удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы”. Створанае калісьці з лёгкай рукі члена Беларускага саюза пісьменнікаў, рэдактара мясцовай газеты Ніны Рыбік, яно, як магніт, прыцягнула да сябе творчых людзей. І хаця сваё дзецішча Ніна Аляксееўна перадала пасля Наталлі Ачарэтавай, дырэктару Астравецкай раённай бібліятэкі, з-за гэтага галасы астравецкіх паэтаў не страцілі сваёй моцы. Паэтычным шматгалоссем гучалі на свяце вершы і байкі Таццяны Радкевіч, Святланы Бацюлевай, Капіталіны Пятроўскай, Таццяны Граблеўскай, Людмілы Кухарэвіч. У любові роднай вёсачцы Вароне сваім вершам-гімнам прызналася пісьменніца Марыя Пяшко. Трывога і боль за свой народ вырывалася з душы Аляксандра Марозава, які вымушаны быў пакінуць украінскае Дэбальцава і знайсці прытулак на Астравеччыне.
У госці да сваіх калег завіталі таленавітыя паэткі са Смаргоні Вера Вайцюль і Ала Клемянок, узнёсла-рамантычная паэзія якіх стала сапраўдным адкрыццём для тых, хто пазнаёміўся з ёй упершыню. Журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Цёткі, Ала Клемянок зачаравала прысутных яшчэ адным сваім талентам – выканальніцкім. На працягу ўсяго вечара “плакала” яе гітара і беларуская песня імкнулася ў зорны абсяг.
З задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне астравецкіх паэтаў ашмянцы: Ядзвіга Чаплінская, Галіна Даўгашэй, Дзмітрый Радкевіч і Аліна Санюк – кіраўнік літаратурнага аб’яднання пры рэдакцыі раённай газеты. Тут трэба зазначыць, што дружба паміж ашмянскімі і астравецкімі творцамі доўжыцца не адзін год. Мажліва і не так часта, як хацелася б, аднак паэты сустракаюцца: запрашаюць адзін аднаго ў госці, дзеляцца сваімі паэтычнымі набыткамі, адкрываць нязведаныя куткі сваёй малой радзімы і імёны слынных яе людзей. Такія сустрэчы не толькі дораць новыя знаёмствы, але і духоўна прасвятляюць і ўзбагачаюць, прымашаюць задумвацца над звыклымі жыццёвымі ісцінамі, асэнсоўваць пражытае і проста знаходзіць час, каб радавацца і хвалявацца, цаніць кожнае імгненне хуткаплыннага жыцця. Яскравае таму пацверджанне – радкі Міколы Мятліцкага:
Што яму, летуценніку, трэба?
На планеце маёй дзень пры дні
Чалавек падымае неба
Да касмічнае вышыні.
Аліна БЕЛІЦКАЯ.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Банки Ошмян
Подробнее Банки Ошмян
Интересная Беларусь
В стране каждый третий таксист работает нелегально. Чем это грозит Белалуси?
Подробнее Что повлияло на увеличение такси в Беларуси? За счет чего растет заработок водителей? Какова доля нелегальных перевозок от общего объема рынка? Одна из ключевых проблем таксистов


