Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў Ашмянах

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў Ашмянах

У мінулую пятніцу на Ашмяншчыне ўрачыста адчыніў свае дзверы адзін з самых значных і доўгачаканых аб’ектаў – фізкультурна-аздараўленчы комплекс.

Гэтай падзеі ашмянцы чакалі не адзін год. Ён прапаноўваўся для ўключэння ў рэспубліканскую інвестыцыйную праграму на 2009 год, аднак па пэўных прычынах так і не ўвайшоў. І толькі абласная інвестыцыйная праграма 2012 года, згодна з якой з абласнога бюджэта на будаўніцтва было выдаткавана 8 мільярдаў рублёў, зрушыла справу з мёртвай кропкі. Пры гэтым загадзя гатовы праект (распрацаваны яшчэ ў 2008 годзе) падвергся карэкціроўцы. Будаўніцтва было раздзелена на два этапы. Першапачаткова ў праекце выдзелены першы пускавы комплекс, у які ўвайшлі вялікая спартыўная зала са стандартнай універсальнай пляцоўкай для гандболу і міні-футболу плошчай па лініі гульнявога поля 20 на 40 метраў і глядзельнымі трыбунамі на 180 месцаў. Адпаведнасць міжнародным стандартам дазволіць праводзіць тут спартыўныя мерапрыемствы высокага ўзроўню. Акрамя гэтага ў спартыўны комплекс уключана зала цяжкай атлетыкі плошчай 9 на 18 метраў, а таксама кабінеты для трэнераў, буфет, раздзявалкі, душавыя і іншыя бытавыя памяшканні.

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў Ашмянах

Будаўніцтва распачалося вясной мінулага года. У гэтым годзе з абласнога бюджэту дадаткова выдзелена 14 мільярдаў 217 тысяч рублёў. Як будаўнічыя, так і аддзелачныя работы ўзялі на сябе работнікі ААТ “Будаўнік”. На святочнай цырымоніі адкрыцця дырэктар арганізацыі Аляксандр Сазановіч уручыў сімвалічныя ключы ад комплекса старшыні райвыканкама Міраславу Сарасеку. У сваім выступленні кіраўнік раёна падзякаваў за новы аб’ект не толькі будаўнікам, але і спартсменам, бо дзякуючы іх спартыўным дасягненням аб Ашмянах ведаюць не толькі ў рэспубліцы, але і ў свеце. Заняткі ў светлых прасторных залах спартыўна-аздараўленчага комплексу, бясспрэчна, будуць садзейнічаць развіццю масавага спорту і ўмацаванню здароўя жыхароў Ашмяншчыны. І хто ведае, можа ў хуткім часе ганаровы спіс нашых землякоў, у які ўваходзяць алімпійскія чэмпіёны Андрэй Барбашынскі (алімпійскі чэмпіён 1992 года ў складзе зборнай СССР па гандболе) і Сяргей Гарлуковіч ( алімпійскі чэмпіён 1988 года ў складзе зборнай СССР па футболе), удзельнік Алімпійскіх гульняў 1936 года Міхаіл Вярсоцкі (стральба), майстры спорту міжнароднага класа па спартыўнай хадзьбе Віталь Гардзей і Рэгіна Лосева, майстар спорту міжнароднага класа па мотакросе Юрый Лопух,  майстар спорту па мотакросе Аляксандр Гіруць, а таксама нашы маладыя надзеі, выхаванцы трэнера Міхаіла Станкевіча, сярод якіх чэмпіён свету ў сілавым трохбор’і Аляксей Рыжко, прызёр чэмпіянату свету па паўэрліфтынгу Вадзім Бізуковіч, папоўніцца новымі імёнамі.

У адкрыцці спартыўнага аб’екта прынялі ўдзел ганаровыя госці: гордасць нашага горада, ганаровы жыхар Андрэй Барбашынскі, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандболу Іван Семяненя, алімпійскі чэмпіён (1988 год, г. Сеул, гандбол) Аляксандр Каршакевіч, намеснік начальніка-начальнік аддзела фізкультурна-масавай работы і турызму ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Міхаіл Кажура. З пажаданнем далейшага развіцця і памнажэння спартыўных традыцый на Ашмяншчыне звярнулася да сваіх землякоў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Кучынская, якая падарыла навасёлам тэлевізар. Аляксандр Каршакевіч у дар сваім калегам ад федэрацыі гандболу перадаў гандбольныя мячы і камплекты спартыўнай формы.

Першымі апрабаваць пакрыццё спартыўнай залы выйшлі гандбалісты з Мінска: юнацкая зборная каманда Рэспублікі Беларусь 1996 года нараджэння і маладзёжная зборная краіны 1994 года. Каменціраваў гульню галоўны дыктар сталічнага стадыёна “Дынама”, суддзя-інфарматар  Леанід Бандаровіч. У якасці балельшчыкаў выступілі жыхары Ашмян:  на адкрыццё першай чаргі сацыяльна значнага аб’екта (другая ўключае будаўніцтва басейна) прыйшлі і людзі сталага ўзросту, і моладзь, і юныя жыхары горада. Сёння некаторыя з іх - вучні СШ №2 і гарадской гімназіі - прымалі ўдзел у цырымоніі адкрыцця комплексу, а заўтра яны актыўна ўключацца ў работу секцый і разам са сваімі трэнерамі будуць пакараць спартыўныя вяршыні.

Аліна БЕЛІЦКАЯ
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ошмян

В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие

Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник

Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.

Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района

Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас

Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу

Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,

Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели

Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в

Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.

В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы

Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.

Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора

Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).