Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

"Я родам з Адраджэння". Фестываль кнігі адбыўся на Лідчыне

"Я родам з Адраджэння". Фестываль кнігі адбыўся на Лідчыне

Кніжныя выставы, песні, танцы і многае іншае, і ўсё гэта – проста на вуліцы, пад адкрытым небам, на вачах у дзясяткаў мінакоў… Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і да Дня бібліятэк быў прымеркаваны фестываль кнігі “Зоркі лідскіх небасхілаў”, які адбыўся ў мінулую пятніцу каля помніка Францыску Скарыну. Зразумела, што арганізатарам гэтага свята кнігі выступіла Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы – галоўны лідскі дом кніг.
Яшчэ перад пачаткам мерапрыемства ля помніка беларускаму першадрукару гучала сярэдневяковая музыка ў выкананні гурта “Скудрынка” – музыканты як бы заклікалі мінакоў не праходзіць міма, спыніцца, папрысутнічаць на свяце, пранікнуцца духам даўніны. А яшчэ – ушанаваць памяць беларускага асветніка, які пяць стагоддзяў назад выданнем друкаваных кніг Бібліі паспрыяў увядзенню Беларусі ў “сям’ю” перадавых еўрапейскіх краін.
Нягледзячы на хмарнае, ветранае надвор’е, людзей на фестываль пад адкрытым небам сабралася шмат. Прыемна адзначыць, што вялікую частку прысутных складалі школьнікі, навучэнцы, – значыць, памяць аб Скарыне і яго справе жыве і ў малодшых пакаленнях сучаснікаў.
Са святам прысутных, у першую чаргу работнікаў бібліятэк і тых, хто мае дачыненне да друкарскай і выдавецкай справы, павіншаваў намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віктар Пранюк. Гаворачы аб Францыску Скарыне, Віктар Францавіч адзначыў, што на працягу стагоддзяў асоба першадрукара з’яўляецца пуцяводнай зоркай для беларусаў, у тым ліку для лідчан, а заклік, высечаны на помніку Скарыну ў Лідзе, – “Бярыце і чытайце” – важны для маладога пакалення лідчан.
"Я родам з Адраджэння". Фестываль кнігі адбыўся на Лідчыне

Аб вялікім выхаваўчым значэнні Бібліі і ўвогуле кніг гаварылі прадстаўнікі праваслаўнага і каталіцкага духавенства – сакратар Лідскай епархіі протаіерэй Максім Цыгель і ксёндз Фарнага касцёла Узвіжання Святога Крыжа Віталій Сідорка. З гісторыяй друкарскай справы на Лідчыне і з днём сённяшнім мясцовага кнігадрукавання азнаёміў прысутных дырэктар Лідскай друкарні Мікалай Пякарскі. У ролі Францыска Скарыны выступіў мастак-пастаноўшчык і акцёр народнага драматычнага тэатра Палаца культуры горада Ліды Алег Лазоўскі.
"Я родам з Адраджэння". Фестываль кнігі адбыўся на Лідчыне

Былі ў праграме фестывалю выступленне мясцовых рыцараў, сярэдневяковы танец, патрыятычныя песні (апошнія – у выкананні салістаў Лідскага эстраднага аркестра). Верш пра беларускую мову зачытала перад публікай лідская паэтэса Ганна Рэлікоўская.
Госці мерапрыемства мелі магчымасць азнаёміцца з імправізаванымі выставамі кніг і іншай друкаванай прадукцыі, прыняць удзел у майстар-класе па пісьме пер’евай ручкай (у апошнім асабліва актыўна ўдзельнічалі дзеці; свой аўтограф забытай пер’евай ручкай пакінуў і галоўны герой урачыстасці – Францыск Скарына, ролю якога, як ужо адзначалася, бліскуча сыграў Алег Лазоўскі).
"Я родам з Адраджэння". Фестываль кнігі адбыўся на Лідчыне
"Я родам з Адраджэння". Фестываль кнігі адбыўся на Лідчыне

"Я родам з Адраджэння". Фестываль кнігі адбыўся на Лідчыне
"Я родам з Адраджэння". Фестываль кнігі адбыўся на Лідчыне
"Я родам з Адраджэння". Фестываль кнігі адбыўся на Лідчыне
"Я родам з Адраджэння". Фестываль кнігі адбыўся на Лідчыне
"Я родам з Адраджэння". Фестываль кнігі адбыўся на Лідчыне
"Я родам з Адраджэння". Фестываль кнігі адбыўся на Лідчыне
"Я родам з Адраджэння". Фестываль кнігі адбыўся на Лідчыне

ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ: 
Гісторыя кнігі ад А да Я. Прайсці шляхам кнігі запрашае гродзенскі музей гісторыі рэлігіі
Друкаванае слова ў Любчы. У Навагрудскiм раёне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 405-годдзю адкрыцця Любчанскай друкарні
Друкарскі станок па ўзору скарынаўскага для шчучынскіх гімназістаў стварылі мясцовыя майстры
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лиды

Помните госфлаг на Лидском замке? Белорусы волновались за стену - райисполком им ответил

Хотите узнать больше? 14 октября Лидский райисполком прислал ответ на соответствующее письменное обращение граждан.

В «Евроопте» в Лиде устроят «черную пятницу» со скидками до 60%

Хотите узнать больше? В лидском гипермаркете «Евроопт» 25 и 26 сентября пройдет масштабная распродажа «Пятница и суббота черных цен». Продукты питания, бытовая химия и

В Гродно и Лиде горячую воду начнут отключать позже. Смотрите, как изменился график

Хотите узнать больше? Запланированные на май ремонтные и профилактические работы на теплосетях переносятся на август.

Убили и расчленили: двое мужчин в Лидском районе закопали тело женщины в мелиоративном канале

Хотите узнать больше? Иллюстративное фото Двое собутыльников в Лидском районе убили женщину и расчленили тело, сообщили на совместном брифинге милиции, следователей и

Днем - в саду, вечером - за инструментами. Четырехлетнего белоруса заметил барабанщик Майкла Джексона

Хотите узнать больше? На день у четырехлетнего Ильи Барило расписание, как у многих детей его возраста: позавтракать, сходить в детский сад и вдоволь наиграться с

Поднять «из руин и пепла». Как правительство собирается спасать депрессивные районы Гродненщины

Хотите узнать больше? Недавно Совмин утвердил План развития отдельных регионов, отстающих по уровню социально-экономического развития. Исходя из документа, трем районам в

«Вышли из бани жарить шашлык - и повалил дым». В Лидском районе полностью сгорела агроусадьба

Хотите узнать больше? О возгорании спасателям сообщили отдыхающие, которые арендовали здесь домик и баню.