Як шляхта Рагачоўскага павета спрычынілася да паўстання 1863 г.
samlook.org
1863 г. — на тэрыторыі Царства Польскага і былых землях Вялікага Княства Літоўскага разгарэлася паўстанне супраць расійскага панавання ў краі. У 2013 годзе ўсе неабыякавыя беларусы адзначаюць юбілей гэтай падзеі, бо ўсведамляюць яе значнасць для нашай Бацькаўшчыны.
Цікава, што ў інтэрнэце з’явілася інтэрактыўная мапа, на якой пазначаны месцы, звязаныя з паўстаннем Каліноўскага. Можна пабачыць, што на тэрыторыі Гомельшчыны зусім няма ніякіх метак.
Відаць, што ва ўсходняй Беларусі паўстанне не было падтрымана належным чынам. Але ўсё ж былі і тыя, хто горача спачуваў паўстанцам і мужна бараніў свой край. Сярод такіх былі і некаторыя прадстаўнікі каталіцкай шляхты Рагачоўскага павета, пра якіх таксама варта ўзгадаць.
"Неделя беспорядков в Рогочёвском уезде в 1863 г."
"Неделя беспорядков” — пад такім загалоўкам выйшаў у 1864 г. артыкул у перыядычным выданні "Русский вестник”, у якім распавядалася пра "бунтарей” и "мятежников” — удзельнікаў паўстання 1863 г. у Магілёўскай губерні. Шмат месца ў артыкуле прысвечана падзеям, якія адбыліся ў той час у Рагачоўскім павеце.
У ХІХ ст. у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні размяшчалася вялікая колькасць шляхецкіх ваколіц – вёсак, у якіх пражывала пераважна шляхта. У сярэдзіне ХІХ ст. у павеце налічвалася каля 50 шляхецкіх ваколіц, з якіх 22 былі пераважна каталіцкімі. Каталіцкая шляхта загадзя залічвалася ўладамі ў спіс палітычна ненадзейных грамадзян Расійскай імперыі. І такое стаўленне да яе было небеспадстаўным. Калі казаць тагачаснай мовай расійскіх дзяржаўных СМІ, шляхта "представляла обильный материал для революционных целей”.
Ужо перад паўстаннем 1863 г. шляхта Рагачоўскага павета пачала праяўляць актыўнасць у барацьбе за свае правы. Як паведамляў "Русский вестник”, прычынай для рэвалюцыйных настрояў шляхты Магілёўскай губерні стала прапаганда польскай эміграцыі, якая наведала ў 1861 г. "могилёвское захолустье”.
10 кастрычніка гэтага ж года шляхта Рагачоўскага павета складае смелую пастанову да імператара, у якой прасіла: далучэння Рагачоўскага павета разам са ўсёй Магілёўскай губерняй да Літоўскага генерал-губернатарства, аб адкрыці Віленскага ўніверсітетэта, надання роўных правоў для ўсіх канфесій, публічнага і галоснага судаводства, выбарных дэпутатаў і г. д. Па загаду начальніка губерні пастанова была канфіскавана, а адстаўнога падпалкоўніка і адлучанага ад пасады павятовага маршалка Івана Богуша, які падтрымаў пастанову, асудзілі на паўтары гады заключэння ў крэпасці.
Адчуўшы небяспеку з боку шляхты Рагачоўскага павета, напачатку 1863 г. улады пачынаюць сачыць за ёй (а можа і працягваюць). Паміж Магілёўскім грамадзянскім губернатарам, павятовым іспраўнікам і штаб-афіцэрамі корпуса жандармаў вялася перапіска аб становішчы ў паветах Магілёўскай губерні. Быў праведзены перапіс насельніцтва ваколіц Рагачоўскага павета, вызначалася колькасць і веравызнанне шляхты. Выявілася, што найбольшую небяспеку прадстаўляе шляхта ваколіц Антушы, Церцеж, Марусенькі, Сенажаткі, якія размяшчаліся недалёк ад Жлобіна. Шляхта ў іх была каталіцкай і складала прыход касцёла, які знаходзіўся ў Антушах.
У перыядычным выданні "Вестник Западной России” за 1867 г. шляхта гэтых ваколіц называецца «буянами», «задорниками» і нават «злодзеямі», «так что сложились поговорки об этих околицах: поедешь в Антуши, не чуешь и души; а поедешь в Сеножатки, душа уходит в пятки, или поедешь в Сеножатки, тогды уже не гадки; Марусеньки зададут трусеньки, а заедешь в Тертеж, будет не в терпеж.»
Уладаў вельмі зацікавіла асоба антушаўскага ксяндза Багушэвіча. У даносах паведамлялася:
«…образованный, владеющий даром слова и по своему образу мыслей нет сомнений имеет вредное влияние на шляхту своего прихода».
Ці
«Ксёндз Богушевич имеет влияние не только на простую шляхту, но и на более образованный класс поляков, особенно женщин. Выступает против Русского Правительства».
Каталіцкія ксяндзы сапраўды мелі вялікі ўплыў на сваіх прыхаджан: «с амвонов говорили двусмысленности; кое-где, во время службы, втихомолку пропускали поминать императорскую фамилию».
Ксёндз Багушэвіч падтрымліваў паўстанцаў. Як было заўважана, яго слухаўся нават «образованный класс поляков», пад якім можна разумець заможных шляхціцаў каталікоў. На іх лаяльнасць вельмі разлічвалі расійскія ўлады.
Пасля падаўлення паўстання 1863 г. у выданні «Русский вестник» ксяндзу Багушэвічу ў артыкуле была прысвечана амаль старонка. У ёй гаварылася, што ксёндз быў дасланы ў Антушы эміграцыяй для прапаганды ў 1862 г. Дагэтуль ён жыў у Маскве. Багушэвіч меў вялікую папулярнасць сярод моладзі, сачыў каб сярод яе не з’явілася русафілаў.
Маюцца звесткі, што шляхта антушаўскага прыходу збольшага была прыхільнай да паўстання. Ёй арганізоўваліся таемныя сустрэчы, патрыятычнанастроенай шляхтай распаўсюджваліся навіны аб паўстанні. Усё гэта не засталося незаўважаным мясцовымі уладамі. Імі адсочваліся нават выпадкі нашэння шляхтай «так называемых национальных костюмов, гербовых и других знаков». Адзначаліся выпадкі нашэння ў Рагачоўскім павеце чамарак, канфедэратак, кушакоў і нават кунтушоў.
Адным з цэнтраў для збораў лаяльнай шляхты да паўстання стаў маёнтак Аскеркі ў Ціхнічах (Рагачоўскі павет). Частым госцям у Аскеркі быў ксёндз Багушэвіч.
"У помещика Оскерки в Тихничах, как у весьма гостеприимного и средственного человека, нередко собирается общество, конечно польское, дочь его хорошо поёт и потому там поются гимны, любимый предмет разговоров является польское восстание.”
Лаяльнасцю да паўстання адзначыўся яшчэ адзін буйны землеўласнік Рагачоўскага і Бабруйскага паветаў Булгак. У адным з сваіх маёнткаў ў Бабрускім павеце ён сабраў 70 чалавек на вяселле сваёй сястры. Амаль усе госці мужчыны былі апрануты ў чамаркі, усе былі ўзброеныя.
Тыя ж Аскерка і Булгак папалі яшчэ ў адну нататку. У ёй адзначаецца, што ў іх маёнтках і ў маёнтку пана Аляксандра Жукоўскага, што размяшчаліся ў Рагачоўскім павеце, сяляне ў школах вывучаюць беларускую мову лацінкай:
"…и хотя преподаётся русская грамота, но также и белорусская по азбуке с польскими буквами, даже … начали учить чисто польскому языку, что было запрещенно”.
У даносах адзначаліся ўсе тыя жыхары ваколіц, якія паспелі якім-небудзь чынам праявіць спачуванне да паўстанцаў, тыя людзі якія мелі ўплыў і аўтарытэт сярод шлхяты. Палітычна ненадзейнымі жыхарамі Рагачоўскага павета адзначаліся Канстанцыя Васілеўская (з Маліноўскіх), якая жыла недалёк ад Антушэй, настаўнік Рагачоўскага вучылішча Маціевіч, які атрымаў нейкія забароненыя кнігі, доктар Яворскі, доктар Васілеўскі, доктар артылерыйскай брыгады Дубіцкі, казначэй Крыловіч, суддзя Камароўскі, Любаўскі і г. д.
Меры па спыненню хваляванняў не прымусілі доўга чакаць. У студзені 1863 г. з Магілёўскай губерні ва ўнутраныя губерні Расіі быў выселены ксёндз Багушэвіч — галоўная "крыніца мецяжу” была ліквідавана. Таксама ў пачатку 1863 г. рашэннем магілёўскага губернатара было забаронена нашэнне нацыянальных строяў і пэўных гербавых знакаў. Працягвалася "слежка” за "агентами красной партии”, якія кіравалі падрыхтоўкай паўстання.
"Руский вестник” паведамляе, што па ўсёй Магілёўскай губерні дзейнічала сем "шаек”, з якіх адна была рагачоўскай. Камандаваў ёй Дзержаноўскі (Станіславовіч). Атраду прадпісвалася "сформироваться у фольварка Верхней Тощицы (маёнтак Томаша Грыневіча — аўт.), утвердиться в лесах между Днепром и Друтью, поднять околицы четырёх по соседству лежащих приходов Дворжечно-Антушевского, Озеранского, Свержанского и Рогачёвского, и действовать на юг от Могилёва.” У цяжкім становішчы аказалася шляхта антушаўскага прыходу, бо пасля рэпрэсіі ксяндза Багушэвіча, на яе тэрыторыі размясціліся паўтары роты расійскіх саладат. Яны не давалі шляхце магчымасці далучыцца да паўстання.
Таксама праз Рагачоўшчыну праходзілі паўстанцкія атрады, якім была аказана падтрымка ў фальварку Беліца Шпілеўскай і фальварку Петрулін Кастравіцкага.
Атрад Дзержаноўскага не здолеў дайсці да Тошчыцы і злучыцца з паўстанцамі, якімі кіраваў Томаш Грыневіч — адстаўны штаб капітан. Сялянамі быў затрыманы Дзержаноўскі разам з чатырма шляхціцамі і адным ксяндзом. Даведаўшыся пра гэта, рагачоўскі іспраўнік Блохін разам з адной ротай паскакаў у Тошчыцу. У гэты ж час Грыневіч рушыў выратоўваць схопленых паўстанцаў, "но наткнулся на роту; в темноте ночи началась перестрелка; перестреливались с полчаса, и паны ушли домой; но часа через два, решив вероятно на военном совете непременно выручить довудцу, снова двинулись…” Атрад Грыневіча не здолеў перамагчы смаленскую роту і яшчэ адну, якая прыйшла ёй на дапамогу. Паўстанцам прыйшлося разбегчыся па лесу.
Лёс паўстанцаў Рагачоўскага павета
Да чэрвеня 1863 г. былі заўважаны асобныя паўстанцкія "шайки”, у прыватнасці, адна з іх хавалася ў лесе каля в. Лапаціна (не далёк ад Гомеля).
Схопленыя ўдзельнікі паўстання былі высланы ў падаленыя губерні Расійскай імперыі, а іх маёнткі былі канфіскаваны. Спіс зняволеных паўстанцаў рагачоўскага павета ад 23 красавіка 1863 года можна пабачыць тут. У ім можна знайсці Аляксандра Жукоўскага, пра якога ўзгадвалася вышэй. Быў высланы на катаржныя працы Дзержаноўскі. Томаш Грыневіч быў расстраляны 16 ліпеня 1863 г. у Рагачове.
Аб удзеле ў паўстанні рагачоўскай шляхты памятаюць і некаторыя яе нашчадкі. Як прыклад, Аляксандр Несцярук распавядае: "Продкі жылі ў Рагачоўскім павеце ў вёсцы Сенажаткі і каля яе. Працавалі на зямлі, якую больш арандавалі, бо ўлады не дазвалялі каталікам мець зямлю ва ўласнасці. Дзед маёй бабулі па матчынай лініі Грахоўскі Аляксандр у 1863 годзе быў абвінавачаны ў тым, што рабіў на сценах пабудоў у вёсцы Сенажаткі надпісы супраць царскіх уладаў. Быў асуджаны, пазбаўлены маёмасці і высланы ў Польшчу.”
Таксама знакаміты прыклад — у сям’і Уладзіміра Караткевіча захоўвалася легенда, што яго продак па матчынай лініі Грынкевічаў быў удзельнікам паўстання 1863 г. Пісьменнік верыў, што гэтым продкам быў той самы Томаш Грыневіч, інфармацыю пра якога дапамог знайсці даследчык Адам Мальдзіс — у рукапісным аддзеле бібліятэкі ў Варшаве ён знайшоў "Нататнік паўстанца 1863 года ў Магілёўскай турме”. У нататніку ўзгадвалася прозвішча Грыневіча і яго верш "Песня прыгаворанага да смерці…”
На жаль, іншых звестак аб удзеле рагачоўскай шляхты ў паўстанні мы не маем. А чаму паўстанне 1863 г. слаба распаўсюдзілася на Усход Беларусі? Магчыма з-за таго, што мясцовыя ўлады на гэтай тэрыторыі (як, напрыклад, у Рагачоўскім павеце) умела скарысталіся інфармацыяй, якую таемна выведвалі. А хутчэй і з-за таго, што вялікая колькасць шляхты Рагачоўскага павета па пэўных меркаваннях удзельнічала ў падаўленні паўстання. Чаму так адбылося, што шляхта стаяла па розныя бакі, гэта ўжо больш складанае пытанне, якое заслугоўвае асобнай увагі.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Рогачева
В собственность Рогачевского района переданы 250 жилых домов
Хотите узнать больше? В первом квартале 2020 года в собственность Рогачевского района (Гомельская область) и оперативное управление сельских исполкомов безвозмездно
Автомобильный путепровод в Рогачевском районе реконструируют по уникальному проекту
Хотите узнать больше? Чуть более двух лет назад под Житковичами вышел из строя единственный мост через Припять, разделяющую район на две части. Преодолевать последствия
Должностные лица Рогачевского лесхоза подозреваются в злоупотреблении служебными полномочиями
Хотите узнать больше? Рогачевским районным отделом Следственного комитета возбуждено уголовное дело в отношении четверых должностных лиц ГЛХУ «Рогачевский лесхоз» по ч. 3
Нарушителей самоизоляции на Гомельщине привлекут к административой ответственности
Хотите узнать больше? В Брагинском и Рогачевском районах выявлены факты нарушения требований Постановления Совета Министров Республики Беларусь от 08 апреля 2020 г. № 208
На Рогачевщине должностные лица и торговые объекты оштрафованы более чем на тысячу рублей
Хотите узнать больше? В начале года Комитет государственного контроля Гомельской области проверил качество обслуживания в частных объектах торговли Рогачевского района.
В Рогачевском районе трое юношей похитили внешний блок кондиционера со стены магазина
Хотите узнать больше? Сообщение об этом поступило в милицию 22 марта от индивидуального предпринимателя из агрогородка Довск. Придя на работу, женщина увидела, что кто-то
В Рогачеве открыли движение по временному объездному мосту через Днепр
Хотите узнать больше? В Рогачеве открыли движение по новой объездной дороге и автомобильному мосту через Днепр, сообщил корреспонденту БЕЛТА заместитель директора по
В Рогачеве началось строительство нового автомобильного моста через реку Днепр
Хотите узнать больше? Проект прошел все необходимые согласования и экспертизы. Первый этап стройки – демонтаж старой переправы протяженностью почти полкилометра. Ее...
Объявления
Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:25, 03.03.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:25, 03.03.2022Слесарь по ремонту грузовых автомобилей
2 500 бел.руб.
13:25, 03.03.2022Фасовщик
3 500 бел.руб.
13:25, 03.03.2022Фасовщики
3 500 бел.руб.
13:25, 03.03.2022О Рогачеве
Як шляхта Рагачоўскага павета спрычынілася да паўстання 1863 г.
Подробнее 1863 г. — на тэрыторыі Царства Польскага і былых землях Вялікага Княства Літоўскага разгарэлася паўстанне супраць расійскага панавання ў краі. У 2013 годзе ўсе неабыякавыя беларусы адзначаюць юбілей
Интересная Беларусь
Парковка аэропорта Минск-2
Подробнее Как заехать на бесплатную парковку аэропорта Минск-2. Условия бесплатного въезда. Где находятся платные и бесплатные парковки?