Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рагачоўскія падпольшчыкі змагаліся з захопнікамі

Рагачоўскія падпольшчыкі змагаліся з захопнікамі

На Рагачоўшчыне ў 1941 – 1943 гадах дзейнічалі 23 падпольных камсамольскіх арганізацыі, партыйна-камсамольскіх і падпольных груп. Тры арганізацыі былі створаны ў 1941 годзе: у жніўні – у Турску,  верасні – у Рагачове,  лістападзе – у Азяранах. Затым у 1942 годзе яшчэ 20 арганізацый сталі дзейнічаць. Усяго налічвалася больш 180 падпольшчыкаў, якія актыўна змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Сакратаром падпольнага раённага камітэта ЛКСМБ быў камісар партызанскага атрада №256 Н.Ф. Шабеткін.

 

Члены падпольных арганізацый жылі ў легальных умовах, таму мелі магчымасць праводзіць вялікую работу сярод насельніцтва, усялялі ў сэрцах людзей упэўненасць у перамозе Чырвонай Арміі. Яны садзейнічалі партызанам у разгроме варожых гарнізонаў, былі добрымі разведчыкамі і праваднікамі дыверсійных груп, якія ўзрывалі чыгунку, масты, эшалоны і аўтамашыны з жывой сілай і тэхнікай ворага, знішчалі тэлеграфна-тэлефонную сувязь і іншыя аб’екты захопнікаў. Падпольшчыкі збіралі і перадавалі партызанам зброю і боепрыпасы, вызначалі і накіроўвалі ў партызанскія атрады лепшых людзей – такіх зарэгістравана 504 мужчыны і жанчыны, распаўсюджвалі сярод насельніцтва партызанскія лістоўкі, зводкі Савінфармбюро і газеты, забяспечвалі партызан медыкаментамі і перавязачнымі матэрыяламі, ратавалі моладзь ад угону ў рабства ў Германію, здзяйснялі многае іншае ў імя перамогі.

Шэраг падпольных камсамольскіх арганізацый вялі разведку і рэгулярна дастаўлялі звесткі для груп разведаддзела штаба фронта Чырвонай Арміі “Арол”. Сабралі і перадалі партызанам 4 мінамёты, 24 кулямёты, 263 вінтоўкі, 750 гранат, 450 кілаграмаў узрыўчаткі, 104 тысячы патронаў.

Падпольныя арганізацыі ўладкоўвалі асобных падпольшчыкаў у нямецкія ўстановы, дзе яны маглі набываць дакументы, бо тады можна было выратоўваць людзей ад фашысцкай расправы. Маючы на руках нямецкія пасведчанні, падпольшчыкі маглі лягчэй і бяспечней перамяшчацца, раскрываць задумы гітлераўцаў, выратоўваць савецкіх людзей ад растрэлу, ад угону ў Германію, трымаць у курсе падпольны райкам партыі і камандаванне партызанскіх атрадаў аб плануемых мерапрыемствах нямецкіх улад.

Калі ж падпольшчыкі папаўнялі партызанскія атрады, то праяўлялі сябе выдатнымі разведчыкамі-дыверсантамі, праяўлялі гераізм і адвагу, мужна змагаліся з акупантамі.

Падрыхтаваў Міхась КАВАЛЁЎ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Рогачева

В собственность Рогачевского района переданы 250 жилых домов

Хотите узнать больше? В первом квартале 2020 года в собственность Рогачевского района (Гомельская область) и оперативное управление сельских исполкомов безвозмездно

Автомобильный путепровод в Рогачевском районе реконструируют по уникальному проекту

Хотите узнать больше? Чуть более двух лет назад под Житковичами вышел из строя единственный мост через Припять, разделяющую район на две части. Преодолевать последствия

Должностные лица Рогачевского лесхоза подозреваются в злоупотреблении служебными полномочиями

Хотите узнать больше? Рогачевским районным отделом Следственного комитета возбуждено уголовное дело в отношении четверых должностных лиц ГЛХУ «Рогачевский лесхоз» по ч. 3

Нарушителей самоизоляции на Гомельщине привлекут к административой ответственности

Хотите узнать больше? В Брагинском и Рогачевском районах выявлены факты нарушения требований Постановления Совета Министров Республики Беларусь от 08 апреля 2020 г. № 208

На Рогачевщине должностные лица и торговые объекты оштрафованы более чем на тысячу рублей

Хотите узнать больше? В начале года Комитет государственного контроля Гомельской области проверил качество обслуживания в частных объектах торговли Рогачевского района.

В Рогачевском районе трое юношей похитили внешний блок кондиционера со стены магазина

Хотите узнать больше? Сообщение об этом поступило в милицию 22 марта от индивидуального предпринимателя из агрогородка Довск. Придя на работу, женщина увидела, что кто-то

В Рогачеве открыли движение по временному объездному мосту через Днепр

Хотите узнать больше? В Рогачеве открыли движение по новой объездной дороге и автомобильному мосту через Днепр, сообщил корреспонденту БЕЛТА заместитель директора по

В Рогачеве началось строительство нового автомобильного моста через реку Днепр

Хотите узнать больше? Проект прошел все необходимые согласования и экспертизы. Первый этап стройки – демонтаж старой переправы протяженностью почти полкилометра. Ее...