Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Калі гандляры чуюць беларускую мову, імкнуцца дакінуць лішні яблык». Пагаварылі з выкладчыкам тэхнічнага вуза, які размаўляе і думае па-беларуску

«Калі гандляры чуюць беларускую мову, імкнуцца дакінуць лішні яблык». Пагаварылі з выкладчыкам тэхнічнага вуза, які размаўляе і думае па-беларуску

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова беларусаў — белару­ская. Сёння ёю карыстаюцца няшмат людзей, але такія ёсць. Хто размаўляе на мове не толькі ў адпаведным асяроддзі ці пісьмова, а і на вуліцы, у крамах, з сябрамі, на працы. Мы пагаварылі з такім чалавекам. Гэта загадчык кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельска­га дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.Сухога Юрый Крышнёў. Таксама Юрый Віктаравіч — намеснік старшыні Гомельскага філіяла Таварыства белару­скай мовы імя Ф.Скарыны.

— Юрый Віктаравіч, вы размаўляеце па-беларуску з дзяцінства, ці мова ўвайшла ў ваша жыццё пазней?

— З самага першага слова. Слова «мама» гучыць амаль аднолькава на шмат якіх мовах. Таму, можна сказаць, што маё першае слова было вымаўлена адначасова і па-руску, і па-беларуску. У нашым доме заўсёды гучала і руская мова (як асноўная мова краіны, у якой я гадаваўся, фарміраваўся як асоба), і мова нашай зямлі — беларуская. Дзякуй маім бацькам за тое, што з дзяцінства выхавалі павагу да кожнай з гэтых моў як да каштоўнасцей і як да часткі нашай спадчыны.

— А на якой мове вы думаеце?

— Навукоўцы сцвярджаюць, што сучасны чалавек думае не словамі, а вобразамі. Падобна, што гэта сапраўды так — дзеянні і словы нараджаюц­ца неяк быццам самі сабою, на аснове ўражанняў, вопыту, імгненнай ацэнкі становішча. Але калі нешта дэталёва аналізую, «пракручваю» ў галаве, то адбываецца гэта па-беларуску. Адна з прычын, па якой я цалкам перайшоў у стасунках на беларускую мову, — мне так прасцей раскрыць думку без «сінхроннага» перакладу.

— Калі вы зрабілі выбар на карысць беларускай мовы?

— У адзін момант, недзе ў 2010-м ці ў 2011-м, я канчаткова вырашыў для сябе, што нішто і ніхто не пераш­каджае мне ва ўсіх выпадках кары­стацца больш блізкай да сэрца беларускай мовай, першай дзяржаўнай мовай нашай краіны. Часам, асабліва ў Інтэрнэце, я чую абвінавачванні ў «залішнім патрыятызме» ад некато­рай часткі нашых грамадзян. Адказваю на гэта вельмі проста: так, сапраўды, Радзіму паважаю, але заўсёды глядзіце на змест, а не на форму. Гісторыя ведае шмат герояў і здраднікаў нашай Бацькаўшчыны, і моўная прыкмета не з’яўлялася пры гэтым вызначальнай. Гісторыя Беларусі перапоўнена дыя­лектыкай — наша зямля заўсёды была шматканфесійнай і шматмоўнай. І, нягледзячы на лакальныя канфлікты, у самыя цяжкія часы гісторыі людзі розных веравызнанняў поплеч баранілі нашу праайчыну — Вялікае Княства Літоўскае. На колькіх мовах размаўлялі пераможцы Грунвальдскай бітвы? Верагодна, менавіта адсюль вырас­таюць карані і ў знакамітай белару­скай талерантнасці. Сувязь пакаленняў спрацоўвае, сучасны беларус амаль заўсёды можа паразумецца і з рускім, і з украінцам, і з палякам.

У наш час моўны «маркер» прайшоў значную сэнсавую трансфармацыю. Беларускае слова гучыць цяпер не ў нейкіх канкрэтных геаграфічных зонах, а перш-наперш у асяродку аду­каваных, культурных беларусаў, сту­дэнцкай моладзі. На маю думку, пава­га да спадчыны і веданне роднай мовы — своеасаблівы барометр унутранай культуры кожнага чалавека, незалеж­на ад прафесіі і роду дзейнасці.

— А па-беларуску вы размаўляеце пастаянна, кожны дзень, ці толькі з тымі, хто з вам і гаворыць па-беларуску?

— Так, я размаўляю па-беларуску абсалютна паўсюль і са ўсімі. Бывае, пераходжу на рускую мову, калі размаўляю з суразмоўцамі з краін былога Савецкага Саюза, за выключэн­нем прадстаўнікоў краін Балтыі. З імі і астатнімі замежнікамі падтрымліваю камунікацыю па-англійску. З беларусамі ж амаль заўсёды знаход­жу паразуменне, размаўляючы на нашай роднай мове. Паколькі кола стасункаў у мяне вельмі шырокае, а руская мова пакуль мае ў нашай дзяр­жаве больш шырокі распаўсюд, мож­на падвынікаваць, што ў большасці выпадкаў я размаўляю па-беларуску з рускамоўнымі суразмоўцамі.

— Як рэагуюць родныя, знаёмыя, студэнты?

— Родныя і знаёмыя рэагуюць станоўча. Беларуская мова — бага­тая і сакавітая, на ёй можна выказаць любыя думкі і пачуцці, таму ў побы­це і ў кампаніі мне і маім блізкім гэта заўсёды да спадобы.

Што тычыцца студэнтаў — тут, каб быць аб’ектыўным, трэба было б правесці незалежнае ананімнае апытанне, вынікі якога для мяне былі б даволі цікавымі. Я чытаю па-беларуску некалькі спецыяль­ных вучэбных дысцыплін студэн­там спецыяльнасці «Прамысловая электроніка» і магістрантам трох спецыяльнасцяў. Для выканання кан­стытуцыйных нормаў, інфармацыя на слайдах і (па жаданні студэнтаў) у раз­даткавым матэрыяле прадстаўляецца і на рускай мове. Прыемна, што на лек­цыях бачу зацікаўленасць студэнтаў, зваротную сувязь, чую пытанні па новым матэрыяле. Некаторыя студэнты свабодна камунікуюць па-беларуску. Гэта вельмі прыемна, бо самае важ­нае для любога спецыяліста вышэй­шай школы — даваць інфармацыю не ў вакуум, бачыць яе запатрабаванасць.

Што яшчэ неабходна адзначыць, мы ствараем на кафедры ўсе гаранта­ваныя Канстытуцыяй нашай краіны ўмовы. Студэнты могуць выбраць любую з дзяржаўных моў у сваёй вучэбнай дзейнасці. На курсавое і дыпломнае праектаванне ўся бланач­ная дакументацыя, узоры запаўнення стандартных формаў выдаюцца сту­дэнтам і па-беларуску, і па-руску. За апошнія тры гады два студэнты нашай спецыяльнасці цалкам падрыхтавалі і абаранілі свае дыпломныя праекты на беларускай мове.

Я лічу, што яшчэ пару-тройку гадоў, і сама пастаноўка пытання «як рэа­гуе грамадства на вашу беларускую мову?» страціць сваю актуальнасць. Відавочна, што беларуская мова — цудоўна распрацаваная, з багатай гісторыяй — на сённяшні дзень пад­трымана творчай, крэатыўнай элітай нашай краіны. Як вынік, з кожным днём кола яе ўжывання ў нашым гра­мадстве пашыраецца. Для каласаль­най колькасці беларусаў па ўсім свеце гэта не толькі першая дзяржаўная мова Рэспублікі Беларусь, але і істотная частка асабістасці, самаідэнтыфікацыі як чалавека.

— Якое месца адводзіце мове ў сваім жыцці?

— Я, прабачце, спачатку адка­жу пытаннем на пытанне. А якое ме сца адводзіць, для прыкладу, італьянец італьянскай мове? Фран­цуз — французскай? Рускі — рускай? Гэта асноўны сродак камунікацыі. Нешта большае, напэўна, мова ўяўляе сабою для спецыяліста-філолага, літаратуразнаўцы, пісьменніка, паэта.

Але ж, сапраўды, нельга казаць, што мова не ўяўляе для мяне цікавасці і як аб’ект даследавання. У 2015- 2016 гадах я выступіў рэцэнзентам у распрацоўцы слоўніка лінейкі тэрмінаў дакладнага земляробства, падрых­таванага спецыялістамі Гомельска­га цэнтра навукова-тэхнічнай і дзе­лавой інфармацыі. Слоўнік, акра­мя прафесійных тлумачэнняў, упер­шыню ўключыў у сябе і набор беларускамоўных дэфініцый гэтай прадметнай галіны. У дадзены момант разам са спецыялістам-філолагам нашага ўніверсітэта Марынай Уладзіміраўнай Бураковай па заданні Інстытута мовазнаўства імя Якуба Кола­са Нацыянальнай акадэміі навук мы распрацоўваем руска-англа-беларускі слоўнік тэрмінаў радыёэлектронікі, аўтаматыкі і інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі.

Выкарыстоўваем беларускую мову і ў навукова-даследчых доследна-канструктарскіх работах. Так, у прыватнасці, напрыканцы мінулага года кафедрай для адкрытага акцыя­нернага таварыства «Гомельтранснафта Дружба» завершана распрацоўка сістэмы «ПОШУК-УТП-1» для вызна­чэння месцазнаходжання ўнутрытрубных аб’ектаў нафтаправоднага транс­парту. Уся распрацоўка выканана на беларускай мове — сам дагавор, спра­ваздачныя дакументы, экранныя меню, маркіроўка сістэмы (на фота).

«Калі гандляры чуюць беларускую мову, імкнуцца дакінуць лішні яблык». Пагаварылі з выкладчыкам тэхнічнага вуза, які размаўляе і думае па-беларуску

«Калі гандляры чуюць беларускую мову, імкнуцца дакінуць лішні яблык». Пагаварылі з выкладчыкам тэхнічнага вуза, які размаўляе і думае па-беларуску

Вялікую цікавасць для мяне ўяўляе і грамадская дзейнасць. Таварыства беларускай мовы імя Францыска Ска­рыны — зарэгістраваная грамад­ская арганізацыя, якая ставіць мэтамі развіццё і пашырэнне ўжытку бела­рускай мовы, захаванне культурнай спадчыны беларускага народа. Рабо­та ў гэтай арганізацыі дазваляе гене­раваць і рэалізоўваць ідэі, такія, як дадатковая адукацыя дзяцей, пашырэн­не аб’ёму прадукцыі, маркіраванай на беларускай мове, удасканаленне права­вых пытанняў у моўнай сферы і іншыя. Значнай падзеяй стала адкрыццё сіламі гомельскага філіяла ТБМ Цэнтра бела­рускай мовы, які мы запрашаем наве­даць усіх жадаючых жыхароў наша­га гораду.

Можна дадаць, што цягам апошніх пяці гадоў я працую дыктарам гомель­скага стадыёна «Цэнтральны» на хатніх гульнях футбольнага клуба «Гомель».

З моманту пачатку мною гэтай дзейнасці было вырашана, што абвесткі па стады­ёне будуць ажыццяўляцца на белару­скай мове. Зараз з нецярплівасцю чакаю старту новага сезона, у якім футбольны клуб «Гомель» будзе гуляць у вышэй­шым дывізіёне чэмпіянату краіны.

— На ваш погляд, у беларускай мовы ёсць будучыня?

— Я ўпэўнены, што добрая. Увогу­ле, я лічу, што народ наш добра адчувае сваю мову, незалежна ад таго, карыста­ецца ёю ў паўсядзённым жыцці ці не. Я вось часцяком здзіўляюся «яблыч­наму» феномену, які са мной рэгуляр­на здараецца: на рынку «Давыдаўскі» розныя, можна сказаць, выпадко­выя людзі гандлююць яблыкамі. Пачуўшы, што я, пакупнік, звяртаю­ся да іх па-беларуску, яны ў большасці выпадкаў імкнуцца дакінуць некалькі яблыкаў у мой пакет звыш нормы, у падарунак. А калі аднойчы, яшчэ ў шасцігадовым узросце, мой сын у тралейбусе перадаў талон са словамі «калі ласка, перадайце на кампосцер», мужчына на секунду аслупянеў, потым дастаў з заплечніка і аддаў дзецюку ў рукі... пакет яблыкаў.

Алена Чарнабаева, фота з архіву Юрыя Крышнёва, «Савецкі раён».

Перепечатка материалов «Советского района» возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности тут.


17-02-2017
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Гомеля

В Гомеле снова продлили вечера трезвости

Хотите узнать больше? В Гомеле вечера трезвости снова продлили. Правда, пока только на один день. Об этом сообщили в Гомельском горисполкоме. Начиная с 11 августа, в

Гомельчанки пришли на площадь Ленина, чтобы зачитать свое обращение к властям — стрим

Хотите узнать больше? Сегодня гомельчанки пришли на площадь Ленина, чтобы зачитать обращение, адресованное губернатору, мэру и прокурору. Они требуют прекратить

Гомельчанин обратился в МВД — требует задержать Ермошину и Лукашенко

Хотите узнать больше? Гомельский активист требует МВД задержать Лидию Ермошину, Александра Лукашенко и возбудить уголовные дела. Гомельчанин рассказал, что пытался

Яркое событие - фестиваль красок ColorFest пройдет 18 июля в Гомеле

Хотите узнать больше? Поспеши. Совсем скоро. 18 июля в Гомеле пройдет фестиваль красок ColorFest – один из самых популярных фестивалей на открытом воздухе, пройдет он в

В Гомеле возбуждено дело о мошенничестве в сфере купли-продажи криптовалюты

Хотите узнать больше? По данным следствия, 28-летний житель Гомеля познакомился с 34-летним жителем России на интернет-форуме по приобретению криптовалют.

А вы не попадались на уловку мебельного мошенника? В Гомеле следователи устанавливают потерпевших

Хотите узнать больше? В Гомеле расследуется уголовное дело о мошенничестве, совершенном в особо крупном размере, в отношении 45-летнего индивидуального предпринимателя

Следователи проводят проверку по факту смерти 15-летней жительницы Гомельского района

Хотите узнать больше? [b]Гомельский районный отдел Следственного комитета проводит проверку по факту смерти 15-летней жительницы Гомельского района, сообщила