Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хто ляжыць у гомельскім “Лесе смерці”?

30 кастрычніка гомельскія маладафрантоўцы разам з іншымі грамадскімі актывістамі зладзілі талаку. Падчас мерапрыемства планавалася прыбраць і пафарбаваць крыжы усталяваныя памяці ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

Хто ляжыць у гомельскім “Лесе смерці”?

Зранку, 30 кастрычніка грамадскія актывісты накіраваліся на канечны прыпынак Навабеліцкага раёну Гомелю. Менавіта там знаходзяцца месцы масавага растрэлу людзей. Шмат часу улады спрачаліся з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў. Адны казалі што гэта ахвяры сталінскіх рэпрэсій, другія пераконвалі што гэта ахвяры нацыскіх злачынстваў.

 Вынік таемнай экспертызы

 Афіцыйныя улады вырашылі праігнараваць сведчанні жыхароў з навакольных мястэчак аб тым, што у гэтым лесе ў 1937 годзе НКУСаўцы расстрэльвалі мірных людзей якіх прывозілі сюды па начох. Цікавыя звесткі распавядалі рабочыя, якія былі задзейнічаны на пракладцы газаправода. Па іх словах гэтую зямлю з чалавечымі косткамі ўвесь час кудысьці вывозілі. Асноўная частка зямлі з косткамі пайшла на ўтрамбоўку аб’яздной дарогі вакол Гомеля.

Напачатку 1990-х гадоў Гомельская абласная пракуратура разгарнула працу.На паверхню былі паднятыя чалавечыя астанкі, гільзы, фрагменты вопраткі і абутку. Экспертыза вынесла заключэнне: пахаванні ў Шчакатоўскім лесе адносяцца да даваеннага часу. Менавіта тады на гэтым месцы дэмакратычнымі актывістамі і быў усталяваны першы крыж — у памяць ахвярам сталінскага рэжыму і мемарыяльны камень з надпісам «Пакутнікам тваім, Беларусь».

 Але абсалютна нечакана, у 2007 годзе да паўторных раскопак, праўда, у некалькіх кіламетрах ад таго месца, дзе праводзілася першая экспертыза, заступіў спецыяльны 52-і пошукавы батальён Міністэрства абароны. Ціхенечка, без сведак, былі раскапаныя дзве магілы. Тая акалічнасць, што вайскоўцы распачалі паўторныя раскопкі на месцы пахаванняў, выклікала абурэнне прадстаўнікоў дэмакратычнага руху: з якой мэтай спатрэбілася яшчэ раз варушыць спакой расстраляных людзей, ды яшчэ ў атмасферы поўнай сакрэтнасці? На месцы раскопак былі выстаўлены міліцэйскія кардоны. А незалежныя эксперты не былі дапушчаны да паўторнай эксгумацыі, не маглі назіраць за працэсам.

Па выніках «працы» вайскоўцаў нечакана ўзнікла новая, афіцыйная версія паходжання могільнікаў — тут пахаваны ахвяры не сталінскага, а нацысцкага рэжыму, людзей расстрэльвалі немцы падчас другой сусветнай вайны.

 Чужы гаспадар бліжэй за роднага брата

Хто ляжыць у гомельскім “Лесе смерці”?

 Як можна бачыць на сённяшні дзень, выннік спрэчак амаль што нічога не даў. Перакінулі ўлады віну з таварышча Сталіна на Гітлера-злодзея і супакоіліся. Ні  хто не абвяргае тое што ахвяры усёж такі былі нашыя людзі. А тое што яны сябе ахвяравалі ўжо двойчы, пры чым другі раз на пабудову дарогі вакол Гомеля уладу ўжо не цікавіць. Не цікавіць і тое, што косткі і чарапы нашых людзей валяюцца ў лесе амаль што на паверхне. Атрымліваецца, што абаранілі ўлады “таемна-афіцыйна” гонар маскоўскага пана Сталіна, а пра сваіх братоў забылі і успамінаць не збіраюцца. Толькі частка грамадскіх актывістаў гомельшчыны ушаноўвае памяць ахвяраў “гомельскіх Курапатаў”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Гомеля

В Гомеле снова продлили вечера трезвости

Хотите узнать больше? В Гомеле вечера трезвости снова продлили. Правда, пока только на один день. Об этом сообщили в Гомельском горисполкоме. Начиная с 11 августа, в

Гомельчанки пришли на площадь Ленина, чтобы зачитать свое обращение к властям — стрим

Хотите узнать больше? Сегодня гомельчанки пришли на площадь Ленина, чтобы зачитать обращение, адресованное губернатору, мэру и прокурору. Они требуют прекратить

Гомельчанин обратился в МВД — требует задержать Ермошину и Лукашенко

Хотите узнать больше? Гомельский активист требует МВД задержать Лидию Ермошину, Александра Лукашенко и возбудить уголовные дела. Гомельчанин рассказал, что пытался

Яркое событие - фестиваль красок ColorFest пройдет 18 июля в Гомеле

Хотите узнать больше? Поспеши. Совсем скоро. 18 июля в Гомеле пройдет фестиваль красок ColorFest – один из самых популярных фестивалей на открытом воздухе, пройдет он в

В Гомеле возбуждено дело о мошенничестве в сфере купли-продажи криптовалюты

Хотите узнать больше? По данным следствия, 28-летний житель Гомеля познакомился с 34-летним жителем России на интернет-форуме по приобретению криптовалют.

А вы не попадались на уловку мебельного мошенника? В Гомеле следователи устанавливают потерпевших

Хотите узнать больше? В Гомеле расследуется уголовное дело о мошенничестве, совершенном в особо крупном размере, в отношении 45-летнего индивидуального предпринимателя

Следователи проводят проверку по факту смерти 15-летней жительницы Гомельского района

Хотите узнать больше? [b]Гомельский районный отдел Следственного комитета проводит проверку по факту смерти 15-летней жительницы Гомельского района, сообщила