Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дапамагчы і выратаваць

Дапамагчы і выратаваць

8 жніўня ў памяшканні Дубоваложскага Дома культуры адбылася нарада кіраўнікоў шэрагу ўстаноў і арганізацый раёна, на якой разглядаліся пытанні паляпшэння сацыяльна-грамадскага становішча ў вёсцы Дубовы Лог

Вяла нараду старшыня райвыканкама В.Ф.Мохарава.

Не сакрэт, што пытанне алкагалізацыі сельскага насельніцтва даўно турбуе ўладу. Алкагалізм, як ракавая пухліна, раз’ядае грамадства, наносіць непапраўную шкоду калектывам і сем’ям. У такіх гора-бацькоў клопат пра сваіх дзяцей стаіць на апошнім месцы. Галоўнае – напіцца, а там – хоць трава не расці.

Удзельнікі нарады прыйшлі да высновы, што неабходна перагледзець прынцыпы работы ў вёсцы, унесці нешта новае, рацыянальнае. Адпаведныя даручэнні атрымалі начальнік аддзела культуры Р.П.Козыраў, начальнік аддзела адукацыі І.М.Шкаруба, начальнік РАУС В.В.Марчанка, галоўны ўрач раённай бальніцы Н.А.Белаглазава, начальнік аддзела па справах моладзі Р.У.Сікорскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Н.А.Доля і іншыя кіраўнікі, на падставе якіх будуць распрацаваны раённыя мерапрыемствы.

Адным з рычагоў эфектыўнага ўздзеяння на дзяцей і падлеткаў можа стаць больш шчыльны графік работы гурткоў па інтарэсах і заняткі спортам. Аддзелу па фізічнай культуры, спорце і турызме даручана абсталяваць футбольнае поле і валейбольную пляцоўку, аснасціць іх неабходным інвентаром. Указана на неабходнасць выхавання дзяцей і падлеткаў на станоўчых прыкладах зорак спорту – ураджэнцаў нашага раёна. Падлеткі павінны бачыць перспектыву і сваім стаўленнем да вучобы і спорту імкнуцца да яе.

Ужо з 9 жніўня сіламі медыкаў і супрацоўнікаў ДАІ арганізаваны выпуск на лінію аўтатрактарнай тэхнікі, што павінна паспрыяць умацаванню вытворчай дысцыпліны.

На думку В.Ф.Мохаравай, сітуацыя, якая ўзнікла ў вёсцы, справакавана не толькі алкагалізацыяй насельніцтва, але і адарванасцю ад царквы. Як паказвае сусветны вопыт, менавіта царква можа адыграць станоўчую ролю ў барацьбе з гэтай заганай. А таму прызнана мэтазгоднай падрыхтоўка памяшкання для адпраўлення царкоўных службаў і запрашэнне служыцеля царквы ў вёску.

Неабходна адзначыць, што нарада прайшла ў канструктыўным рэчышчы. Усе, хто хацеў выказацца, зрабілі гэта.

Напярэдадні нарады ўсе зацікаўленыя службы падрыхтавалі планы прафілактычных мерапрыемстваў па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам, якія і разгледжаны ў Дубовым Лозе. Іх напрацоўкі павінны легчы ў аснову раённага плана.

На сёння назначана сустрэча В.Ф.Мохаравай з жыхарамі вёскі. Старшыня райвыканкама хоча асабіста выслухаць сялян, разабрацца ў праблемах, знайсці агульныя шляхі іх вырашэння. У выпадку станоўчых вынікаў вопыт работы ў вёсцы Дубовы Лог будзе перанесены ў іншыя населеныя пункты раёна.

Леанід ДУБОЎСКІ

Фота Яўгена УСЦІНАВА

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Добруша

Добрушские милиционеры пресекли незаконную перевозку свыше полтонны спиртосодержащей жидкости

Хотите узнать больше? 23 апреля сотрудники взвода ОТРЗ и ОГАИ Добрушского РОВД задержали автомобиль «Тойота Камри». Управлял иномаркой 48-летний мужчина. В ходе осмотра

Как сеют царицу полей в Добрушском районе

Хотите узнать больше? Как и многие хозяйства области, КСУП «Оборона» делает особую ставку на кукурузу. Емкости для семян почти пусты. «Наполним, и снова в путь», – говорит

В Мозырском районе сеют царицу полей

Хотите узнать больше? Сев кукурузы ведется в совхозе-комбинате "Заря" Мозырского района. В хозяйстве этой культурой уже засеяно около 40% отведенных площадей. Зерновой

Сёння 85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара добрушскай раённай газеты

Хотите узнать больше? Першапачаткова «Сталінец», потым «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец» – столькі пераўтва­рэнняў перажыло выданне, пакуль не набыло сучасную

Неосторожное обращение с огнем привело к пожару

Хотите узнать больше? 15.03.2020 в 09-08 поступило сообщение о пожаре сарая в д. Антоновка Добрушского района по ул. Лесной. В результате пожара уничтожены кровля

В Добруше и Лоеве прошла акция «Во славу общей Победы!»

Хотите узнать больше? В двух райцентрах сегодня проходят торжественные мероприятия, посвященные дню города и освобождению населенных пунктов от немецко-фашистских

В Добрушском районе водитель легковушки погиб после столкновения с грузовиком

Хотите узнать больше? ДТП произошло вчера в первой половине дня около деревни Жгуно-Буда. Столкнулись легковушка и грузовик. Погибший в первом автомобиле водитель оказался

В Добрушском районе задержан перевозчик 15 тонн лома черного металла

Хотите узнать больше? Сотрудники взвода по охране территорий радиационного загрязнения Добрушского РОВД совместно с коллегами из ИДН и ОГАИ проводили мероприятия по