Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Такой будет новая гостиница в Пружанах

Такой будет новая гостиница в Пружанах

Хутка райцэнтр прырасце яшчэ адной шматпавярхоўкай: у наступным годзе будзе здадзена гасцініца, якая зараз узводзіцца ў мікрараёне «Паўночны». Яна гарманічна ўпішацца паміж Лядовым і Водным палацамі і дапоўніць прыгожы спартыўны комплекс. Мяркуецца, што фасад будынка будзе выкананы ў чырвона-белым колеры. Пакуль не вызначаны будучы ўласнік аб’екта, будаўніцтва якога фінансуецца сумесна ААТ «Айчына» і раённым бюджэтам.

Такой будет новая гостиница в Пружанах


Пэўную зацікаўленасць да будаўніцтва праяўляюць і палякі. Пакуль жа са снежня мінулага года тут кіпіць работа. Узводзяць аб’ект работнікі БПМК-33 г.Пінска. Як расказвае майстар участка Р.А. Слатвінскі, гасцініца будзе мець дзевяць паверхаў, на якіх размесцяцца нумары на 108 месц. Акрамя таго, комплекс будзе ўключаць у сябе памяшканні для баўлення вольнага часу — більярд, боўлінг, прадугледжаны канферэнц-зала і рэстаран з кафэ-барам. Для зручнасці пастаяльцаў  будуць працаваць два вялікія ліфты. Адзін з паверхаў зоймуць нумары «люкс». Зараз будаўніцтва ідзе ўжо на восьмым паверсе.

Такой будет новая гостиница в Пружанах


Як зазначае Руслан Анатольевіч, будуемы аб’ект мае свае асаблівасці. Справа ў тым, што канструкцыя ўзводзіцца — упершыню ў Пружанах — па прынцыпу маналіта: практычна ўсе перакрыцці, нясучыя канструкцыі заліваюцца бетонам без выкарыстання панэлей. Такім чынам, архітэктары запраектавалі максімальна больш прасторы і святла. У будаўніцтве выкарыстоўваюцца сучасныя распрацоўкі, якія дазволяць знізіць энергаспажыванне. Адмысловы выгляд гасцініцы надасць дах. Магчыма, пасля здачы ў эксплуатацыю наверсе абсталююць глядзельную пляцоўку: усе навакольныя пабудовы адтуль бачны, як на далоні. Штодня на ўзвядзенні гасцініцы працуе брыгада з 40 чалавек. Работа вядзецца вахтавым метадам без выхадных з ранку і да позняга вечара. Накіраваны сюды толькі выдатныя спецыялісты, якія маюць на сваім рахунку не адну шматпавярхоўку. Некаторыя з прарабаў нават папрацавалі ў іншых краінах свету. Адразу за бетоншчыкамі ідуць брыгады тынкоўшчыкаў, электрыкаў і сантэхнікаў. Такі комплексны падыход дазваляе скараціць тэрміны будаўніцтва. Узвядзенне ідзе ўжо з некаторым апярэджаннем графікаў. НА ЗДЫМКАХ: так па праекту будзе выглядаць чарговая пружанская гасцініца, і так яна  выглядае на сённяшні дзень; працоўныя моманты абмяркоўваюць майстар участка Р.А.Слатвінскі і бетоншчык-стропальшчык В.І.Антанюк. Алег Сідарэнка, Аляксандр Мелеш (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.