Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пружаны признаны самым чистым райцентром республики

Па выніках мінулага года ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў сярод гарадоў чацвёртай групы першае месца заваявалі Пружаны. З гэтай нагоды ў мінулую суботу раённы цэнтр наведалі намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь М.С.Ліпень і намеснік генеральнага дырэктара абласнога ўпраўлення ЖКГ        М.П.Ёлап.

Пружаны признаны самым чистым райцентром республики


У райвыканкаме ў прысутнасці прадстаўнікоў адказных за стан горада прадпрыемстваў і арганізацый, кіраўніцтва раённага Савета дэпутатаў і загадчыкаў аддзелаў райвыканкама адбылося ўрачыстае ўручэнне пераходнага Чырвонага вымпела пераможцы. Старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч, прыняўшы з рук намесніка міністра дарагую ўзнагароду, тут жа перадаў яе дырэктару КУВП «Камунальнік» А.Ф.Шопіку (на здымку) з наказам працаваць так, каб і далей міністры прыязджалі ў Пружаны толькі для пераўручэння такіх вымпелаў. Перамога ў гэтым конкурсе, безумоўна, з’яўляецца высокай адзнакай работы выканаўчай улады і службы камунальнай гаспадаркі раёна. Гэта адзначалі, віншаваўшы прысутных з заслужанай узнагародай, і шаноўныя госці. Старшыня райвыканкама ў сваёй прамове завастрыў увагу на тым, што ў горадзе не проста наведзены парадак,— іншымі сталі самі гараджане. Яны адчуваюць асабістую адказнасць за стан вуліц і двароў. Выхаванню гаспадарлівасці, акуратнасці і адказнасці, сказаў Аляксандр Іванавіч, і ў далейшым будзе ўдзяляцца значная ўвага. Старшыня райвыканкама назваў лічбы: у 2007 годзе ў Пружанах было заасфальтавана 5,4 км вуліц, у 2008-ым — 12,1 км, 2009-ым — 5 км, 2010-ым — 7,3 км. Усяго ж у горадзе ўжо заасфальтавана 82% вуліц. Праграмай развіцця раёна на 2011-2015 гады запланавана давядзенне гэтай колькасці да 100%, завяршэнне бягучага рамонту асфальтавага пакрыцця ўсіх дваровых тэрыторый шматпавярховых жылых дамоў. Трэба ўмела лічыць затраты на цывілізаванае выкананне работ па ўтрыманні горада ў парадку, каб сродкаў хапіла на ўсё,— зазначыў Аляксандр Іванавіч. Перамога ў конкурсе з’яўляецца не толькі маральнай, але і фанансавай падтрымкай Пружан. Разам з вымпелам горад атрымаў важкі грашовы дадатак — 47,8 мільёна рублёў, якія будуць расходаваны перш за ўсё на набыццё новага абсталявання для яго далейшага добраўпарадкавання. Ганна Хадаровіч, Аляксандр Мелеш (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.