Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Белорусское общество Красного креста просит принять участие в акции в поддержку бедных слоев населения

Белорусское общество Красного креста просит принять участие в акции в поддержку бедных слоев населения


Праходзіць рэспубліканскі месячнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «Міласэрнасць без межаў». Як і ў час ранейшых кампаній таварыства, галоўнай тэмай яго стала падтрымка бедных слаёў насельніцтва — няпоўных, шматдзетных сем’яў, адзінокіх састарэлых і інвалідаў, даходы якіх меншыя, чым пражытачны мінімум. Многія з іх ужо атрымалі прадуктовыя наборы. У філіялах «Беларусбанка» (па вул. Савецкай, 8  і  Заводскай,16) і ва ўніверсаме ўстаноўлены скарбонкі Чырвонага Крыжа для збору ахвяраванняў ад насельніцтва і арганізацый разнастайных форм уласнасці. За сабраныя сродкі будзе аказана дапамога пажылым людзям, пражываючым у Шарашоўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце і Сухопальскай бальніцы сястрынскага догляду. Напрыканцы месячніка ў гэтых сацыяльных установах плануецца правядзенне дабрачыннай акцыі «Спяём, сябры!» з удзелам валанцёрскага атрада «Ветэраны» і маладых валанцёраў аграрна-тэхнічнага каледжа і Сухопальскай школы. Прадоўжыцца рэалізацыя міні-праектаў «Мы разам» і «Адкрытыя сэрцы» па развіцці валанцёрскіх ініцыятыў, складзеных маладымі інвалідамі аддзялення дзённага знаходжання і валанцёрамі атрада «Ветэраны». У школах праведзены інфармацыйныя гадзіны па 90-гадовай гісторыі Міжнароднага Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца і Беларускага Чырвонага Крыжа, праведзены акцыі да Сусветнага дня памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу (15 мая), і Сусветнага дня барацьбы з курэннем (31 мая). Члены таварыства Чырвонага Крыжа (а іх у раёне больш як 200 чалавек) актыўна ўключыліся ў сусветную кампанію «Знайдзі валанцёра ўнутры сябе», якая садзейнічае актывізацыі валанцёрскага руху і прыцягвае да ўдзелу ў ім грамадзян, незалежна ад узросту. Месячнік заканчваецца 31 мая. Але добрыя справы, якія запланавала ў сваёй рабоце раённае таварыства Чырвонага Крыжа, на гэтым не закончацца. Калі ў вас таксама чулае, неабыякавае да чужога болю сэрца, падключайцеся да нас! Людміла ЛЕЛІКОЎСКАЯ, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.