Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Мокром учительница математики растит в школе ананас

Настаўніца матэматыкі і інфарматыкі Алена Іосіфаўна Сцепанюк па сваёй натуры чалавек надзвычай захапляльны. У вольны ад заняткаў у школе час  яна спяшаецца ў кветнік ля свайго дома. Ведае: сузіранне хараства цюльпанаў, бягоній, пятуній, гладыёлусаў,  хрызантэм, іншых разнастайных кветак, пачынаючы  з ранняй вясны да позняй восені, абавязкова падыме настрой!

В Мокром учительница математики растит в школе ананас

 

 

—Гэта ў мяне ад мамы, —  прызнаецца жанчына. — Каля бацькоўскай хаты заўсёды цвілі кветкі. Не магу без іх і я. З задавальненнем займаюся іх развядзеннем,  мяняюся са знаёмымі, не шкадую грошай на набыццё новых сартоў і відаў. Галоўнае, каб кветкі былі прыгожымі, заўсёды цешылі вока, падабаліся людзям.

Нават з надыходам халадоў не развітваюцца Сцепанюкі са сваім кветкавым царствам. Шмат якія кветкі перакачоўваюць у дом, дзе працягваюць радаваць гаспадароў нават у сцюдзёныя маразы.  Шматгадовае захапленне кветкамі мамы паступова перайшло да дзяцей. Нягледзячы на паўсядзённую занятасць, знаходзіць хвілінку, каб дапамагчы жонцы,  і муж.

А яшчэ Алена Іосіфаўна ставіць “салодкія” доследы.  Для яе звычайная з’ява вырасціць на агародзе сакавітыя кавуны, а на падаконніку — гранаты і ананасы. І не толькі ў сябе дома. Мандарынавыя і лімонныя дрэўцы (з пладамі!)  упрыгожваюць нават школьны кабінет, у якім  выкладае настаўніца.  А за ростам ананаса, здаецца, назірае ўжо ўся школа.

Сядзіба Алены Іосіфаўны і Мікалая Аляксеевіча Сцепанюкоў у Мокрым лічыцца адной з самых  прыгожых. Разнастайнасцю яркіх фарбаў адрозніваецца не толькі яна, але і тэрыторыя навокал. Так, дзякуючы няўрымслівасці настаўніцы матэматыкі, у кветках патанае  і абочына вясковай дарогі насупраць. У ход ідуць і адслужыўшы свой тэрмін посуд, і нават аджыўшае век дрэўца. Ну,  ці маглі ведаць праекціроўшчыкі вуліцы Садовай,  што з часам паселіцца тут такая Алена Іосіфаўна? Магчыма, і вуліцу тады б Кветкавай назвалі.

Галіна Каляда, Аляксандр Мелеш (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.